Euro-Atlantic Affairs Agency

Euro-Atlantic Affairs Agency Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from Euro-Atlantic Affairs Agency, Non-Governmental Organization (NGO), Washington D.C., DC.

Партнёры па кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова на мі...
03/30/2026

Партнёры па кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова на мінулым тыдні правялі шэраг сустрэч у Стакгольме.

У МЗС, парламенце і з прадстаўнікамі аналітычнай супольнасці Швецыі абмяркоўваліся падыходы Еўразвязу да вырашэння крызісу ў Беларусі праз выкарыстанне такіх інструментаў, як актыўная дыпламатыя, дыялог, неваенныя санкцыі і інш.

Былі прапанаваныя таксама крокі для працягу еўрапейскай дыскусіі аб палітыцы па Беларусі, каардынацыі дзеянняў дэмакратычных краін у беларускім пытанні, па ўмацаванні суверэнітэту і па іншых задачах.

Euro-Atlantic Affairs Agency

Партнёры па кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова навед...
03/20/2026

Партнёры па кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова наведалі з працоўным візітам Парыж. Адбылася серыя сустрэч у Міністэрстве замежных спраў, у Міністэрстве абароны, у Нацыянальнай Асамблеі Францыі, а таксама з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса ў Парыжы.

«Прагрэс гуманітарных перамоваў ЗША і Беларусі па вызваленні палітвязняў з’яўляецца выразным прыкладам таго, што спыненне рэпрэсій і вырашэнне беларускага крызісу магчымыя, калі зрабіць пераход ад асуджэння сітуацыі да практычных дзеянняў для яе выпраўлення.

Менавіта реальныя вынікі актыўнай дыпламатыі сталі асновай для размоў з французскімі дыпламатамі, спецыялістамі і палітыкамі, маючы на мэце абмеркаванне шляхоў выкарыстання Францыяй і Еўразвязам наяўных інструментаў практычнага ўзаемадзеяння дзеля спынення рэпрэсій, вырашэння крызісу, захавання суверэнітэту Беларусі і забеспячэння ўстойлівага міру для Украіны».

Euro-Atlantic Affairs Agency

«Упершыню большасці дазволілі застацца ў Беларусі»Кааліцыя за вызваленне палітвязняў у Беларусі вітаюць вызваленне 250 п...
03/19/2026

«Упершыню большасці дазволілі застацца ў Беларусі»

Кааліцыя за вызваленне палітвязняў у Беларусі вітаюць вызваленне 250 палітычных зняволеных:

«Вызвалена 250 палітвязняў: 15 з іх вывезлі ў Літву, 235 застануцца ў Беларусі. Упершыню было вызвалена так шмат людзей, і ўпершыню большасці дазволілі застацца ў Беларусі.

Гэта стала магчымым дзякуючы актыўнай дыпламатыі, узаемадзеянню і канструктыўнаму дыялогу – дзякуючы намаганням усіх уцягнутых бакоў.

Асаблівая падзяка спецпрадстаўніку прэзідэнта ЗША па Беларусі Джону Коўлу і намесніку памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе Крысу Сміту за вашу працу і адданасць».

Euro-Atlantic Affairs Agency

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі – Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі, Анастасія Касцюгова і Іна...
03/18/2026

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі – Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі, Анастасія Касцюгова і Іна Румянцава – на гэтым тыдні наведалі з працоўным візітам Берлін.

Адбыліся сустрэчы ў Офісе канцлера Германіі, з прадстаўнікамі групы Бундэстага па адносінах з Беларуссю, у Міністэрстве замежных спраў. Акрамя таго, праведзены абмеркаванні з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, былымі палітвязнямі і экспертнай супольнасцю Германіі.

Сустрэчы ў Берліне кааліцыя прысвяціла прагрэсу ў дзеяннях замежных краін па вызваленні беларускіх палітвязняў, падыходам да спынення рэпрэсій і вырашэння крызісу ў нашай краіне. Шмат увагі нададзена ролі Германіі і Еўразвязу ў дзейнасці на гэтых напрамках, а таксама ва ўмацаванні суверэнітэту і забеспячэнні ўстойлівага міру для Украіны.

Кааліцыя працягвае сваю працу ў Парыжы.

Euro-Atlantic Affairs Agency

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Таццяна Хоміч на гэтым тыд...
03/14/2026

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Таццяна Хоміч на гэтым тыдні сустрэліся з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам, правялі сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычных місій у Жэневе, узялі ўдзел у інтэрактыўным дыялозе з незалежнай экспертнай групай па Беларусі ў Радзе ААН па правах чалавека і наведалі тэматычныя дыскусіі з удзелам былых палітзняволеных, у тым ліку кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, а таксама замежных праваабаронцаў.

Падчас сустрэч абмяркоўваліся прагрэс і новыя дзеянні па вызваленні палітвязняў, па спыненні рэпрэсій і выпраўленні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Euro-Atlantic Affairs Agency

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, удзельнік Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валер Кавалеў...
03/06/2026

Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, удзельнік Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валер Кавалеўскі на гэтым тыдні правёў шэраг сустрэч у Лондане.

Адбыліся размовы ў МЗС Вялікабрытаніі з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, кансультацыі з экспертамі па вырашэнні крызісных сітуацый і спецыялістамі па Беларусі з аналітычнай супольнасці. У прадстаўніцтве Еўразвязу ў Вялікабрытаніі праведзены брыфінг для еўрапейскіх дыпламатаў па сітуацыі ў Беларусі з рэкамендацыямі па зменах у стратэгіі.

Тэмы для абмеркаванняў уключалі:

▪️ аб’яднанне практычных намаганняў Еўропы і ЗША дзеля вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій праз дыялог з Мінскам і выкарыстанне іншых інструментаў;

▪️ аднаўленне еўрапейскай прысутнасці ў Беларусі і практычныя ідэі праектнай і праграмнай дзейнасці ў непалітычных напрамках, дазволеных у заключэннях Рады Еўразвязу 2020 года;

▪️ прыкметы зменаў у характары пераследу і рэпрэсій у Беларусі і дзеянні міжнароднай супольнасці для развіцця гэтай дынамікі.

Euro-Atlantic Affairs Agency

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітзняволеных у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова 25...
03/02/2026

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітзняволеных у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова 25-27 лютага наведалі з працоўным візітам Вашынгтон.

Кааліцыя правяла серыю сустрэч у Дзяржаўным дэпартаменце для абмеркавання ўнутранай сітуацыі ў Беларусі і прагрэсу ў двухбаковых перамовах Вашынгтона і Мінска па гуманітарным парадку дня.

Адбыліся таксама абмеркаванні ў Камітэце па замежных справах Сената, у Хельсінкскай камісіі Кангрэса ЗША, з прадстаўнікамі аналітычнай і праваабарончай супольнасці ў Вашынгтоне. Праведзеная двухбаковая сустрэча ў амбасадзе Швейцарыі, якая ў гэтым годзе старшынюе ў АБСЕ. Дэлегацыя Еўразвязу ў ЗША арганізавала брыфінг кааліцыі для амбасадаў еўрапейскіх краін.

Цягам размоў абмяркоўваліся наступныя тэмы:
▪️ важнасць гуманітарных перамоў з Мінскам;
▪️ падыходы да спынення рэпрэсій;
▪️ адаптацыя стратэгіі па Беларусі да новага кантэксту;
▪️ аднаўленне супольных дзеянняў дэмакратычных краін па Беларусі;
▪️ умацаванне суверэнітэту Беларусі;
▪️ роля Беларусі ў забеспячэнні ўстойлівага міру для Украіны.

«ЗША паказваюць неаспрэчнае лідэрства ў справе вызвалення палітвязняў у Беларусі. Далучэнне Брусэля да гэтай працы будзе спрыяць паскарэнню вырашэння гэтай задачы. Вызваленні, якія сёння ўжо рэальнасць, яшчэ паўтара года таму палітыкі называлі немагчымымі. Цяпер яны так гавораць пра спыненне рэпрэсій у Беларусі. Але падобныя задачы называюцца невырашальнымі роўна да моманту, калі размовы пра каштоўнасці ўрэшце вырастаюць да практычных дзеянняў. Задача кааліцыі – пераканаць партнёраў, што надышоў час пераходзіць ад дэкларацый да дзеянняў», – Валер Кавалеўскі.

На гэтым тыдні кааліцыя працягвае сваю працу ў Лондане.

Euro-Atlantic Affairs Agency

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітзняволеных у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова 23...
02/25/2026

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітзняволеных у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова 23-24 лютага наведалі з працоўным візітам Нью-Ёрк.

Падчас знаходжання ў Нью-Ёрку кааліцыя правяла ў дэлегацыі Еўразвязу пры ААН брыфінг для пастаянных місій еўрапейскіх краін, таксама адбылася сустрэча з прадстаўнікамі дэпартамента палітычных і міратворчых спраў ААН. У дзень чацвёртай гадавіны пачатку паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну прадстаўнікі кааліцыі наведалі дэбаты ў Генеральнай Асамблеі ААН і спецыяльную надзвычайную сесію Рады Бяспекі ААН.

Цягам брыфінгу для прадстаўнікоў краін Еўразвязу і на сустрэчы ў сакратарыяце ААН абмяркоўваліся новыя захады ў галіне гуманітарнай дыпламатыі дзеля вызвалення палітвязняў, змены ў кантэксце ў Беларусі і вакол яе, падыходы да заканчэння рэпрэсій, аднаўленне супольнай стратэгіі дэмакратычных краін па Беларусі, крокі па ўмацаванні суверэнітэту Беларусі і па забеспячэнні ўстойлівага міру для Украіны, візіт у Беларусь Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

«ААН як месца шматбаковай дыпламатыі дазваляе бачыць агульную карціну сусветных падзей і месца Беларусі ў іх. Змены ў кантэксце ў самой краіне і ў рэгіёне – як станоўчыя, так і адмоўныя – патрабуюць арыентаванага на вынік падыходу і супольнай стратэгіі па вырашэнні крызісу ў нашай краіне. Кааліцыя надалей будзе задзейнічаць інструменты ААН для вызвалення палітвязняў і вырашэння іншых задач», – Валер Кавалеўскі.

Кааліцыя працягне сваю працоўную паездку на гэтым тыдні ў Вашынгтоне.

Euro-Atlantic Affairs Agency

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова на гэт...
02/12/2026

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова на гэтым тыдні наведалі з візітам Брусэль для сустрэч з прадстаўнікамі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, генеральнага дырэктарата па дабрасуседстве і пашырэнні Еўразвяза, камісарыята па пытаннях абароны, Рады Еўрапейскага Звяза, дыпламатамі місій пры ЕЗ Германіі, Польшчы і Кіпра. Валер Кавалеўскі таксама правёў інфармацыйную сустрэчу з кіраўніцтвам НАТО.

Сустрэчы былі найперш прысвечаныя неабходнасці практычных крокаў еўрапейскіх партнёраў па вызваленні палітвязняў, новым трэндам у развіцці грамадскай сітуацыі і ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, абмеркаванню верагодных зменаў у рэжыме рэпрэсій, а таксама пытанню захавання беларускага суверэнітэту.

«Недальнабачна дапускаць падзел падыходаў заходніх партнёраў да вырашэння крызісу ў Беларусі. Гэта класіка: аб’яднанне ўзмацняе, драбленне і падзел аслабляюць. Было каштоўна бачыць, што нашыя аргументы на карысць кансалідацыі пазіцыі і каардынацыі дзеянняў партнёраў успрымаюцца ў Брусэлі з разуменнем.

Варта адзначыць, што ў Брусэлі канструктыўна адрэагавалі на пастаянныя заклікі кааліцыі ў апошнія паўгады да паглыбленага абмеркавання сітуацыі ў Беларусі па больш шырокім парадку дня, чым толькі ваенныя санкцыі.

Найбліжэйшым часам адбудзецца серыя такіх абмеркаванняў у інстытуцыянальных фарматах ЕЗ. Абсалютна прыярытэтна, каб у Брусэлі не глядзелі на Беларусь у прымітыўным чорна-белым спектры, а заўважалі адметнасці і інтарэсы грамадства і ўсёй краіны, а не толькі дзеянні рэжыму. Гэта неабходны крок да пераасэнсавання стратэгіі Еўразвязу і яе дапасавання да зменаў у новым кантэксце», – Валер Кавалеўскі па выніках візіту.

Euro-Atlantic Affairs Agency

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова 2-3 лю...
02/04/2026

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Вольга Гарбунова, Валер Кавалеўскі і Анастасія Касцюгова 2-3 лютага правялі ў Вене шэраг сустрэч з прадстаўнікамі аўстрыйскага ўрада (офіс прэзідэнта, Міністэрства замежных спраў, Кабінет канцлера) і парламента, а таксама з кіраўнікамі прадстаўніцтваў пры АБСЕ Вялікабрытаніі, ЗША, Швейцарыі. У прадстаўніцтве Германіі пры мадэрацыі амбасадаркі Сюзаны Шульц адбыўся паглыблены брыфінг для кіраўнікоў і прадстаўнікоў місій краін Вялікабрытаніі, Еўразвязу, ЗША, Канады.

Асноўныя тэмы сустрэч і абмеркаванняў:
▪️ кантэкст у Беларусі і навокал яе,
▪️ прагрэс у вызваленні палітзняволеных,
▪️ выклікі і перспектывы гуманітарнай дыпламатыі,
▪️ падыходы да зніжэння і заканчэння рэпрэсій,
▪️ неабходнасць аднаўлення каардынацыі стратэгій ЗША, Еўразвязу, Вялікабрытаніі і Канады,
▪️ крокі па ўмацаванні суверэнітэту Беларусі і забеспячэння яе канструктыўнай ролі ва ўстойлівым міры для Украіны.

У размовах падкрэслівалася, што гуманітарная дыпламатыя даказала сваю працаздольнасць у вызваленні палітвязняў. Такая праца вядзецца партнёрамі ва ўмовах частковай міжнароднай ізаляцыі, кропкавага санкцыйнага ціску і непрызнання легітымнасці ўлады Аляксандра Лукашэнкі некаторымі дэмакратычнымі краінамі. Аднак вызваленні сотняў палітвязняў з ліпеня 2024 года сталі вынікам практычных дзеянняў замежных партнёраў, найперш, актыўнай дыпламатыі і разумнага выкарыстання дзейных санкцый.

Вольга Гарбунова: «У Беларусі змяніўся кантэкст, звязаны з вызваленнем палітычных зняволеных: унутраны нацыянальны працэс памілаванняў, дыпламатычныя намаганні адміністрацыі ЗША і іншых дзяржаў. У выніку гэтых намаганняў вызвалена ўжо 590 чалавек. Для вырашэння такога важнага гуманітарнага пытання адкрылася акно магчымасцяў, і мы заклікаем Еўропу далучыцца да дзейнага падыходу гуманітарных перамоваў з Мінскам. У палітвязняў няма часу і здароўя чакаць».

Анастасія Касцюгова: «Ціск і ізаляцыя або дыялог і дээскалацыя – гэта не пытанне выбару, а пытанне правільнага часу. Гэта не супярэчныя адно аднаму падыходы, першае робіць магчымым другое. Важна не страціць магчымасць і разгледзець момант, калі трэба ўжываць іншыя інструменты для дасягнення мэты».

Валер Кавалеўскі: «Дзеля ўстойлівасці высілкаў гуманітарнай дыпламатыі і яе выніковасці неабходна аднавіць механізмы каардынацыі падыходаў ЗША, Еўразвязу, Вялікабрытаніі і Канады. Гэта дазволіць вырашаць не толькі тэрміновыя пытанні вызвалення палітвязняў, але і выносіць на парадак дня сістэмныя змены ў Беларусі, найперш, спыненне рэпрэсій».

Euro-Atlantic Affairs Agency

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі – заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі “21 мая” Вольга Га...
01/28/2026

Удзельнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі – заснавальніца дабрачыннага фонду падтрымкі “21 мая” Вольга Гарбунова і кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі – наведалі Рэспубліку Кіпр, краіну, якая ў першай палове 2026 года старшынюе ў Еўразвязе. Адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі дэпартамента Усходняй Еўропы і дэпартамента шматбаковай дыпламатыі і міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Кіпра, з амбасадарамі Швецыі, Фінляндыі і Украіны, супрацоўнікамі дыпламатычных місій ЗША і Польшчы, а таксама з беларускай супольнасцю на Кіпры.

Вольга Гарбунова: «Ва ўмовах значных зменаў у кантэксце, калі ў Беларусі з ліпеня 2024 года было памілавана 590 палітвязняў, мы звяртаем увагу нашых еўрапейскіх партнёраў на акно магчымасцяў для пачатку гуманітарных перамоваў з Мінскам. Беларускія ўлады неаднаразова сігналізавалі пра гатоўнасць да такога дыялогу з заходнімі краінамі. Еўропа можа пераглядзець свае падыходы па Беларусі і замест напісання паштовак салідарнасці палітвязням перайсці да рэальных крокаў гуманітарнай місіі – вызвалення палітзняволеных і спынення рэпрэсій у Беларусі».

Валер Кавалеўскі: «Вызваленне палітвязняў у Беларусі ў значнай ступені адбываецца дзякуючы дыпламатычным намаганням ЗША. У мінулым годзе такім чынам былі вызваленыя 228 чалавек. Мы працягваем актыўна падтрымліваць гэты працэс і яго мэты як найбольш заўважную, паслядоўную і дзейсную на сёння працу замежных партнёраў.

Аднак неабходна далучаць да працэсу і Еўропу, у якой ёсць кантроль над значнымі для Мінска інтарэсамі. Актыўны ўдзел Еўропы і тым больш вяртанне каардынацыі падыходаў з ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай дазволіць пашырыць парадак дня перамоваў з Мінскам, найперш уключыць задачу спынення рэпрэсій і ў перспектыве – рухацца да аднаўлення прасторы для грамадскага жыцця ў нашай краіне.

Менавіта дзеля гэтай мэты быў здзейснены візіт на Кіпр. Менавіта гэта будзе на парадку дня візітаў кааліцыі ў краіны Еўразвязу ў найбліжэйшыя тыдні».

Euro-Atlantic Affairs Agency

Address

Washington D.C., DC

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Euro-Atlantic Affairs Agency posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Featured

Share