Białoruskie Towarzystwo Historyczne

Białoruskie Towarzystwo Historyczne Dane kontaktowe, mapa i wskazówki, formularz kontaktowy, godziny otwarcia, usługi, oceny, zdjęcia, filmy i ogłoszenia od Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Organizacja społeczna, ul. Proletariacka 11, Białystok.

15 VI 1993 г. у Беластоку стварыўся Заснавальніцкі камітэт Беларускага гістарычнага таварыства ў складзе: Славамір Іванюк, Юрка Каліна, Алег Латышонак і Яўген Мірановіч. БГТ аформілася 6 IX 1993 г. Старшынёй стаў Антон Мірановіч. Тры гады пазней Таварыства ўзначаліў Алег Латышонак і выконвае гэтую функцыю па сённяшні дзень.

БГТ рэалізуе свае статутныя мэты шляхам выдавецкай дзейнасці, арганізацыі

навуковых канферэнцый, выставак і моладзевых лагераў.

„Флагманам” Таварыства з'яўляецца паўгадавік „Białoruskie Zeszyty Historyczne/ Бeларускі гістарычны зборнік”, які выходзіць на польскай і беларускай мовах. Дагэтуль выйшлі 29 нумароў гэтага часопіса. Першыя чатыры сшыткі адрэдагаваў Ю. Каліна, наступныя двадцаць пяць — Я. Мірановіч.

Плён выдавецкай дзейнасці Таварыства гэта 34 кніжкі на польскай і беларускай мовах, напісаных або адрэдагаваных ягонымі сябрамі. Цяжка дакладна палічыць кніжкі нашых аўтараў выдадзеныя іншымі выдавецтвамі або для іх адрэдагаваныя. На выстаўцы мы сабралі большасць тых пазіцый.

Некалькі год таму БГТ па ініцыятыве Анатоля Вапа пачало сістэмным чынам арганізаваць сваю бібліятэку. На гэты момант мы сабралі 2000 кніжак, звыш 700 часопісаў (гадавікоў і паасобных нумароў), 6 графікаў, звыш 100 гістарычных фотаздымкаў і паштовак, 1 дакумент 1919 г., адзін медзярыт 1725 г. і 9 афішаў. Мы набылі таксама калекцыю дакументаў Канстанціна Сідаровіча, вядомага беластоцкага дзеяча. Таварыства з'яўляецца таксама ўласнікам піяніна выдатнага беларускага кампазітара і беластоцкага педагога Яна Тарасевіча.

У 2007 г. БГТ прыняло пад свае крылы Беларускую інтэрнэт-бібліятэку KAMUNIKAT.org., якой стваральнікам з’яўляецца Яраслаў Іванюк. Сёння на сайце Бібліятэкі знаходзяцца звыш 8000 пазіцый кніжак, часопісаў і газет у электроннай версіі на беларускай мове, або датычных беларускай тэматыкі, а таксама дзесяткі перадач, прысвечаных беларускай літаратуры і культуры, атрыманых ад Польскага Радыё Беласток. Сайт KAMUNIKAT.org наведвальнікі адчыняюць 1000-2000 разоў штодзень.

Таварыства арганізавала або суарганізавала 20 навуковых канферэнцый, 8 выставак, 1 летнюю школу і 10 лагераў для моладзі і адзін паход.

Праз БГТ прайшлі 32 асобы. Асноўную частку яго членаў складаюць прафесійныя гісторыкі — выкладчыкі ВУЗаў, настаўнікі гісторыі, архівісты і музейшчыкі, у тым ліку 2 прафесары, 1 доктар і 8 кандыдатаў навук. Амаль роўныя колькасцю — журналісты беларускіх часопісаў, радыё і тэлебачання. Амаль усе сябры БГТ з'яўляюцца аўтарамі прынамсі адной кніжкі, рэдактарамі кніжак, зборнікаў матэрыялаў ды навуковых і папулярнанавуковых часопісаў, а таксама творцамі перадач для радыё і тэлебачання.

Сядзіба Таварыства (бюро і чытальня — працуюць з 9.00 да 14.00 гадз.) памяшчаецца па вул. Пралетарыяцкай, 11, 15-449 Беласток, тэл./факс 0048 85 7446111, e-mail: [email protected].

Adres

Ul. Proletariacka 11
Białystok
15-449

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Białoruskie Towarzystwo Historyczne umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Ta Organizacja

Wyślij wiadomość do Białoruskie Towarzystwo Historyczne:

Udostępnij

Najbliższe organizacje non-profit

  • Miasto Mieszkańców

    Miasto Mieszkańców

    https://www. google. com/maps/place/Miasto+Mieszkańców/@53. 1349346, 23. 1685973, 13z/data=, 4m2, 3m1, 1s0x0:0xb948c18c782723f0?hl=en-US