Belarus Freedom - Philadelphia

Belarus Freedom - Philadelphia Беларусы Филадельфии and Belarus FREEDOM-Philadelphia is community page of Belarusians of Philly

Belarus FREEDOM–Philadelphia вельмі рады вітаць на волі музыкаў TOR BAND!Пасля вызвалення ім патрэбная наша падтрымка, к...
09/17/2026

Belarus FREEDOM–Philadelphia вельмі рады вітаць на волі музыкаў TOR BAND!

Пасля вызвалення ім патрэбная наша падтрымка, каб зрабіць першыя крокі да нармальнага жыцця.

Мы адкрываем збор на першачарговую дапамогу музыкам TOR BAND і запрашаем усіх далучыцца. Кожны данат — гэта не толькі матэрыяльная дапамога, але і знак таго, што беларусы побач і падтрымліваюць сваіх.

Далучайцеся да збору і распаўсюджвайце!

❤️Жыве Беларусь!❤️

Help Belarus FREEDOM-Philadelphia reach their goal by donating or sharing with your friends.

🇺🇸 З Днём Незалежнасці, ЗША! 🇺🇸Сёлета Злучаныя Штаты адзначаюць 250 гадоў сваёй гісторыі. Гэта не проста юбілей — гэта н...
07/04/2026

🇺🇸 З Днём Незалежнасці, ЗША! 🇺🇸

Сёлета Злучаныя Штаты адзначаюць 250 гадоў сваёй гісторыі. Гэта не проста юбілей — гэта напамін пра тое, што ідэя незалежнасці здольная вызначаць лёс народаў на працягу стагоддзяў.

Для беларусаў ідэя незалежнасці таксама мае асаблівае значэнне. Мы памятаем наш шлях да дзяржаўнасці, нашу канстытуцыйную спадчыну і выбітных беларусаў, якія зрабілі свой унёсак у гісторыю Злучаных Штатаў — сярод іх Тадэвуш Касцюшка, імя якога назаўсёды звязвае гісторыю Беларусі і Амерыкі.

Для многіх беларусаў Злучаныя Штаты сталі месцам, дзе можна жыць без страху, свабодна выказваць свае погляды, захоўваць сваю культуру і будаваць будучыню.

Для нашай супольнасці асаблівы гонар жыць у Філадэльфіі — горадзе, дзе нарадзілася амерыканская дэмакратыя. За апошні год мы мелі магчымасць прадстаўляць беларускую супольнасць на гарадскіх мерапрыемствах, сустракацца з прадстаўнікамі мясцовай і федэральнай улады, распавядаць пра Беларусь, яе культуру і сучасныя выклікі.

Дзякуем усім, хто падтрымлівае беларускую супольнасць і дапамагае нам рабіць Беларусь больш бачнай у Злучаных Штатах.

God Bless America!
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

⸻

🇺🇸Happy Independence Day, USA!🇺🇸

This year, the United States celebrates 250 years of its history. This is not just an anniversary — it is a reminder that the idea of independence can shape centuries.

For Belarusians, the idea of independence is equally meaningful. We honor our own journey toward statehood, our constitutional heritage, and the remarkable Belarusians who helped shape American history — including Thaddeus Kosciuszko, whose legacy forever connects Belarus and the United States.

For many Belarusians, the United States has become a place where we can live in freedom, preserve our culture, and build a future without fear.

We are especially proud to call Philadelphia home — the birthplace of American democracy. Over the past year, we have had the privilege of representing the Belarusian community at city events, meeting with local and federal officials, and sharing Belarusian culture and the challenges our people continue to face.

Thank you to everyone who supports the Belarusian community and helps make Belarus more visible in the United States.

God Bless America!
Long Live Belarus! 🤍❤️🤍

З Днем Нарадження Амерыка!⬜️🟥⬜️🤝🇺🇸
07/04/2026

З Днем Нарадження Амерыка!

⬜️🟥⬜️🤝🇺🇸

Запыт на спонсарскую падтрымкуКаб нашае Купалле прайшло яшчэ больш ярка і арганізавана, нашым вядучым патрэбны hands-fre...
06/15/2026

Запыт на спонсарскую падтрымку

Каб нашае Купалле прайшло яшчэ больш ярка і арганізавана, нашым вядучым патрэбны hands-free мікрафоны, якія дазволяць свабодна праводзіць гульні, конкурсы і вадзіць карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята.

Кошт аднаго камплекта — $379. Нам трэба два

Калі вы жадаеце падтрымаць правядзенне свята і дапамагчы з набыццём абсталявання, зрабіць ахвяраванне можна праз PayPal па спасылцы ніжэй:

https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=P4X4RXRNELM2E

Шчыра дзякуем за вашу падтрымку і ўдзел у захаванні беларускіх традыцый!

⬜️🟥⬜️🔥🌿

🌿🔥 Купалле ў Пенсільваніі 2026 ад Belarus Freedom - Philadelphia гэта больш чым проста свята! 🔥🌿Далучайцеся да нас 19–21...
06/03/2026

🌿🔥 Купалле ў Пенсільваніі 2026 ад Belarus Freedom - Philadelphia гэта больш чым проста свята! 🔥🌿

Далучайцеся да нас 19–21 чэрвеня на сапраўднае беларускае Купалле ў маляўнічых гарах Пенсільваніі! Акрамя традыцыйных купальскіх абрадаў, песень, танцаў і вогнішча, вас чакае мноства магчымасцей для адпачынку і актыўнага адпачынку.

✅ БЯСПЛАТНА НА ТЭРЫТОРЫІ:

🥾 Пешаходная сцежка ўздоўж ручая з магчымасцю рыбалкі і купання ў прыроднай купальні

🏐 Спартыўныя пляцоўкі для піклболу, валейболу і баскетболу

🎱 Гульнявая зала з більярдам, настольным тэнісам, настольнымі гульнямі і іншымі забавамі

🎠 ДАДАТКОВЫЯ ЗАБАВЫ Ў НАВАКОЛЛІ:

🐎 Конныя прагулкі ад Jim Thorpe Horse Adventures (удзельнікі Купалля атрымліваюць 20% зніжку)
https://jimthorpehorseadventures.com

🚣 Сплаў па горнай рацэ, пэйнтбол і пракат ровараў
https://www.poconowhitewater.com

🛶 Каякі, сапборды і водныя атракцыёны на возеры Lake Harmony
https://lakeharmonywatersports.com

🌲 Гэта выдатная магчымасць правесці выходныя з сям’ёй і сябрамі, пазнаёміцца з новымі людзьмі, адпачыць на прыродзе і адчуць сапраўдную атмасферу беларускага Купалля ⬜️🟥⬜️

📅 19–21 чэрвеня 2026
📍 Пенсільванія

🎟️ Квіткі тут 👇👇👇

https://www.eventbrite.com/e/in-pa-2026-tickets-1988525793177?aff=oddtdtcreator

Не прапусціце адно з самых яскравых беларускіх мерапрыемстваў года!

#Купалле2026 #БеларусыЗША #Купалле

Belarus Freedom - Philadelphia далучаецца да падтрымкі дзяцей беларускіх палітвязняў ❤️‍🩹⬜️🟥⬜️Сёння, калі сотні беларуск...
05/22/2026

Belarus Freedom - Philadelphia далучаецца да падтрымкі дзяцей беларускіх палітвязняў
❤️‍🩹⬜️🟥⬜️

Сёння, калі сотні беларускіх сем’яў працягваюць жыць пад ціскам рэпрэсій, асабліва важна не забываць пра тых, хто часта застаецца “нябачным” — дзяцей палітвязняў. Гэтыя дзеці вымушаны расці без бацькоўскай падтрымкі, у страху, няпэўнасці і з цяжарам, які не павінна несці ніводнае дзіця.

Belarus FREEDOM–Philadelphia падтрымала ініцыятыву BYSOL і зрабіла данат на дапамогу дзецям беларускіх палітвязняў.

Заклікаем усіх, хто мае магчымасць, далучыцца. Нават невялікі ўнёсак можа стаць рэальнай падтрымкай для дзіцяці, якому сёння асабліва патрэбныя клопат, бяспека і надзея.

Падтрымаць ініцыятыву можна тут: https://www.bysol.org/be/bs/children2026/?utm_source=influencers&utm_medium=social&utm_campaign=children2026_belarusian_influencers

Салідарнасць — гэта не проста слова. Гэта нашыя дзеянні.
Разам мы можам паказаць гэтым дзецям, што яны не адны. 🤍❤️🤍

#ДзеціПалітвязняў

⬜️🟥⬜️Сёння мы віншуем з Днём Нараджэння прэзідэнта нашай супольнасці — чалавека, без якога Belarus Freedom – Philadelphi...
05/14/2026

⬜️🟥⬜️
Сёння мы віншуем з Днём Нараджэння прэзідэнта нашай супольнасці — чалавека, без якога Belarus Freedom – Philadelphia проста не існавала б у тым выглядзе, у якім яна ёсць сёння. З Днём народзінаў, Siarzhuk Shaliga! 🥳

Дзякуем табе за тваю энергію, ініцыятыўнасць, клопат пра людзей і неверагодную адданасць беларускай справе. Менавіта дзякуючы твайму драйву вакол цябе сабралася супольнасць, якая падтрымлівае, аб’ядноўвае і натхняе.

Жадаем табе моцнага здароўя, сіл, натхнення, радасці ад таго, што ты робіш, і як мага больш людзей побач, якія будуць падтрымліваць цябе так, як ты падтрымліваеш іншых.

Няхай наперадзе будзе яшчэ шмат добрых праектаў, цёплых сустрэч і момантаў, калі можна з гонарам сказаць: “Мы гэта зрабілі разам”.

З Днём Нараджэння! 🎉
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

Belarus Freedom – Philadelphia

⸻

⬜️🟥⬜️
Today we celebrate the birthday of the president of our community — a person without whom Belarus Freedom – Philadelphia would not exist in the way it does today. Happy Birthday Siarzhuk Shaliga! 🥳

Thank you for your energy, leadership, kindness, and genuine care for people. Your drive and dedication brought this community together and continue to inspire all of us.

We wish you good health, strength, inspiration, and joy in everything you do. May you always be surrounded by people who support you as much as you support others.

Here’s to many more meaningful projects, warm gatherings, and moments when we can proudly say: “We built this together.”

Happy Birthday! 🎉
Long live Belarus 🤍❤️🤍

Belarus Freedom – Philadelphia

🚨 Увага! 🚨Рэзервуйце даты: 19–21 чэрвеня — святкуем Купалле 2026 🌿🔥Ужо на гэтых выходных мы апублікуем івент і адкрыем п...
04/22/2026

🚨 Увага! 🚨

Рэзервуйце даты: 19–21 чэрвеня — святкуем Купалле 2026 🌿🔥

Ужо на гэтых выходных мы апублікуем івент і адкрыем продаж квіткоў — не прапусціце!

📍 Лакацыя: утульны прыватны парк у Пенсільваніі
🔗 https://www.poconocampandglamp.com/virtual-tour

🏡 Пражыванне на выбар:
• домікі
• намёты

🌟 Што вас чакае:
• Купальская цырымонія 🔥
• Спартыўная эстафета 🏃‍♂️
• Турнір па бадмінтоне 🏸
• Дыскатэка 🎶
• Хайкінг па прыродзе 🌲
• Рыбалка 🎣
• Тэніс і баскетбол 🎾🏀
• Катанне на конях 🐎 (за асабісты кошт)

✨ Паколькі гэта прыватны парк, умовы зашмат лепшыя чым у дзяржаўных парках:

• Сабачак — можна 🐶
• Дарослыя напоі — можна 🍷
• Ціхі час: 23:00 – 07:00 🌙

Будзе вельмі атмасферна, цёпла і па-сапраўднаму па-нашаму ❤️

👉 Сачыце за абвесткамі — хутка адкрыццё рэгістрацыі!

⬜️🟥⬜️Сёння беларуская супольнасць Belarus Freedom – Philadelphia прыняла ўдзел у International Spring Festival у North P...
04/19/2026

⬜️🟥⬜️Сёння беларуская супольнасць Belarus Freedom – Philadelphia прыняла ўдзел у International Spring Festival у North Penn High School 🌍
Гэты штогадовы фестываль аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных культур, каб праз адукацыю, творчасць і жывое ўзаемадзеянне паказаць багацце і разнастайнасць свету. Для школ і мясцовай супольнасці гэта магчымасць пазнаёміцца з краінамі, пра якія яны раней маглі ведаць зусім мала.
Для нас вельмі важна ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах — гэта магчымасць расказаць пра Беларусь, зрабіць яе больш бачнай і пазнаёміць людзей з нашай культурай, гісторыяй і традыцыямі.
Сёння мы прадстаўлялі: — геаграфію Беларусі — жывёльны свет — культурныя традыцыі і спадчыну
Асаблівая падзяка Таццяне Коктыш, якая прадставіла: ✨ саламяных “павукоў” ✂️ выцінанку
Дзякуем усім дзецям і бацькам за цікавасць, пытанні і адкрытасць. Такія сустрэчы — гэта маленькія, але вельмі важныя крокі да ўзаемаразумення і павагі паміж культурамі.
Belarus Freedom – Philadelphia

⬜️🟥⬜️ Today, the Belarusian community Belarus Freedom – Philadelphia took part in the International Spring Festival at North Penn High School 🌍
This annual festival brings together representatives of different cultures to showcase their traditions, history, and diversity through education, creativity, and live interaction. It gives students and families a chance to learn about countries they may not be familiar with.
For us, participating in events like this is very important — it is an opportunity to introduce Belarus, increase its visibility, and share our culture, history, and traditions with the local community.
Today we presented: — Belarusian geography — wildlife — cultural traditions and heritage
Special thanks to our volunteer Tatsiana Koktish who showcased: ✨ traditional straw “spiders” ✂️ vytsinanka
We are grateful to all the children and parents for their curiosity, questions, and openness. Events like this are small but meaningful steps toward mutual understanding and cultural connection.
Belarus Freedom – Philadelphia

Address

10151 Bustleton Avenue
Philadelphia, PA
19115

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Belarus Freedom - Philadelphia posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Organization

Send a message to Belarus Freedom - Philadelphia:

Shortcuts

Share