04/07/2025
Вялікая навіна з Беларускага Цэнтра ў Мінеапалісе: арэнда будынка забяспечыць яго ўтрыманне
МІНЕАПАЛІС, Сакавік 2025 — Беларуская супольнасць у ЗША атрымала важную навіну: Беларускі Цэнтр у Мінеапалісе выйшаў на новы этап устойлівага развіцця. Кіраўнік праекта Павел Сакурэц паведаміў, што падпісаны арэндны дагавор на 11 месяцаў, згодна з якім палова першага паверха будынка будзе здавацца ў арэнду.
Паводле падлікаў, арэндная плата павінна пакрыць штомесячныя выдаткі на ўтрыманне будынка. Гэта азначае, што фінансавая дапамога на аплату камунальных і іншых бягучых выдаткаў больш не патрэбна.
«Усім вялікі дзякуй, хто дапамагаў у гэты складаны час. Ваша падтрымка была вельмі важнай!», — адзначае Павел.
«Цяпер перад намі новая задача — завяршэнне рамонту канцэртнай залі і прыбіральняў, каб праводзіць імпрэзы. На гэта спатрэбіцца каля $100,000.»
Паводле агульных падлікаў:
Беларуская і амерыканская супольнасць атрымала $1000 за сакавік
За ўвес час было ахвяравана Беларусамі і Амерыканцамі (акруглегная сума 15,000$)
А штомесячныя выдаткі на ўтрыманне будынка склалі каля $3,500.
Павел таксама заклікае ўсіх, хто жадае далучыцца да рамонту канцэртнай залі як валанцёр, звяртацца непасрэдна да яго. Пасля выкананых прац валанцёры могуць атрымаць афіцыйнае пацверджанне ахвяраванай працы — дакумент, які можа быць выкарыстаны пры падачы падатковай дэкларацыі.
«Калі ў вас усталяваны аўтаматычны данат праз PayPal — вы можаце яго адмяніць. І калі ў вас ёсць ідэі або прапановы, як дапамагчы з рамонтам канцэртнай залі — буду рады іх пачуць», — кажа Павел.
Асобна ён адзначыў, што над будынкам цяпер лунае беларускі сцяг — як сімвал надзеі, адзінства і веры ў Перамогу.