Звяно

Звяно Грамадскае аб'яднанне “Звяно”

Асветніцка-сацыяльнае грамадскае аб'яднанне "Звяно" упершыню зарэгістравана рашэннем Мінгарвыканкама у 2013 годзе. Пасля арышту пяці актывістаў арганізацыі і распачатай крымінальнай справы ў красавіку 2021 года, ліквідавана ў Беларусі ў студзені 2022 года. Аднавіла рэгістрацыю ва Украіне ў красавіку 2022 года.

Мэтай арганізацыі з'яўляецца дапамога ў рэалізацыі і абароне правоў і свабод чалавек

а, дапамога вайсковаму і грамадзянскаму насельніцтву, якое пацярпела ад вайны, а таксама зніжэнне негатыўных наступстваў вайны.

У Беларусі займаліся праваабарончай дзейнасцю і адвакацыяй правоў чалавека. Найбольш вядомыя з нашых публічных праектаў: фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека Watch Docs Belarus - https://watchdocsbelarus.org/, фотавыстава, прысвечаная беларускім медыкам “Машына дыхае, а я не”- https://www.facebook.com/mashinadysh*tsh*t

Ва Ўкраіне займаемся гуманітарнай дапамогай, у тым ліку збіраем грошы на працу VAC-апаратаў у шпіталях. Гэтае абсталяванне было таксама набыта высілкамі нашай арганізацыі і арганізацыямі-партнэрамі—Беларускі фонд медсалідарнасці і дыяспара беларусаў Італіі "Суполка" - https://buonacausa.org/cause/consumabili-vac-ukraina/donate

11 траўня ў https://www.facebook.com/centr.LANKA   звярнуўся ваяр-беларус з ускладненнем пасля пералома кісці - маленькі...
28/05/2024

11 траўня ў https://www.facebook.com/centr.LANKA звярнуўся ваяр-беларус з ускладненнем пасля пералома кісці - маленькі аскепак з сустава не прырос, абмежваў рухі, дастаўляў дыскамфорт і боль
17 траўня па наводцы нашага артапеда хлопец атрымаў кансультацыю Лысак Андрія, загадчыка адзялення «Реконструктивної мікрохірургії та ортопедії» у галоўным медцэнтры МВС Украіны
21 траўня пан Андрій зрабіў яму аперацыю - прымацаваў аскепак тытанавым вінцікам
26 траўня ваяр даслаў нам гэта фота ўжо з пад Бахмута

На вырашэнне гэтага запроса мы патрацілі 0 (нуль) рэсурсаў, мы проста былі Звяном/Ланкай паміж чалавекам, якому была патрэбна дапамога, і выдатным спецыялістам, які мог яе аказаць.
Мы цешымся гэтаму! ❤️
Тым не меньш, грошы на дзейнасць нам вельмі патрэбны. На сённяшні дзень сума падпісак складае 340 даляраў у месяц. Калі вы лічыце нашу працу патрэбнай, то дапамажыце нам як мага хутчэй
https://donorbox.org/lanka
Дзякуй ❤️

11 красавіка ў Крэменецкім краязнаўчым музее адкрылася выстава плакатаў Уладзіміра Цэслера. На адкрыццё прыйшла ў асноўн...
17/04/2024

11 красавіка ў Крэменецкім краязнаўчым музее адкрылася выстава плакатаў Уладзіміра Цэслера. На адкрыццё прыйшла ў асноўным моладзь, але за пару тыдняў, упэўнены, працы ўбачаць усе жыхары горада.
Пасля Крэменца выстава паедзе ў Дубно.
Дякуем нашым украінскім сябрам за дапамогу ў арганізацыі і падтрымку беларусаў ва Ўкраіне.
Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!

Расходнікі да VAC-апаратаў дастаўляюцца адрасатам!Дапамогу ўжо атрымалі Вайскова часціна А**** МО Ўкраіны, Кіеўская ліка...
10/04/2024

Расходнікі да VAC-апаратаў дастаўляюцца адрасатам!
Дапамогу ўжо атрымалі Вайскова часціна А**** МО Ўкраіны, Кіеўская лікарня 1, Лікарня Святого Лукі.
Канчатковая справаздача хутка будзе!
Дзякуем усім за дапамогу! ❤️❤️❤️
Associazione Bielorussi in Italia "Supolka" BMSF/Belarusian Medical Solidarity Foundation

Чарговая партыя расходнікаў да VAC-апаратаў коштам 14 658 эўра дастаўлена ва Ўкраіну. Цягам красавіка месяца мы размярку...
29/03/2024

Чарговая партыя расходнікаў да VAC-апаратаў коштам 14 658 эўра дастаўлена ва Ўкраіну. Цягам красавіка месяца мы размяркуем гэту дапамогу ў тыя ўстановы, дзе яны больш за ўсё патрэбна. Пра гэта будзе асобная справаздача.
Агулам за 2 гады працы з VAC-тэрапіяй мы сабралі і перадалі дапамогі на суму каля 90 000 эўра.
Выказваем шчырую падзяку ўсім данатарам -- тым, хто ахвяраваў любую суму, быў з намі ад пачатку гэтага праекта ці прыяднаўся ў працэсе, хто жыве дома ці быў вымушаны яго пакінуць. Мы шчыра спадзяемся, што вы адчуваеце сваю прыналежасць да ратавання жыццяў і здароўя пацярпелых ад вайны людзей. Гэта не заўсёды відавочна, але гэта праўда.
Уся наша каманда бязмежна ўдзячна вам
Associazione Bielorussi in Italia "Supolka" BMSF/Belarusian Medical Solidarity Foundation

Шаноўныя сябры, тэрмінова расшукваем беларуса/беларуску, хто зрабіў буйны данат на ўкраінскі банкаўскі рахунак ЛАНКІ.Наж...
05/03/2024

Шаноўныя сябры, тэрмінова расшукваем беларуса/беларуску, хто зрабіў буйны данат на ўкраінскі банкаўскі рахунак ЛАНКІ.
Нажаль, у сувязі з абмежаваннямі Нацбанка Ўкраіны ўсе ахвяраванні/пераводы ад беларусаў блакуюцца.
Нават калі гэта эўрапейская картка, часам у банкаўскіх дадзеных можа стаяць беларуская адрэса рэгістрацыі ці пазначана грамадзянства і аўтаматычна ўкраінская банкаўская сістэма блакуе. Ёсць яшчэ такія нюансы, як наяўнасць дамовы з любым ахвярадаўцам на любую суму, што бюракратызуе працэс.
Таму мы і збіраем у асноўным ахвяраванні праз Страйп. Гэта невялічкае тлумачэнне.
Але галоўнае зараз знайсці чалавека, які зрабіў нам буйны данат, каб паспрабаваць вярнуць гэтыя грошы назад (а нашым асабістым кабінеце няма запыта, а банк пакуль не даў персанальную інфармацыю). У нас быў ужо такі прэцыдэнт і ў той раз атрымалася.
Звяжыцеся з намі як мага хутчэй.
Дзякуй!

Гэту фотку мы ўжо публікавалі, а зараз дадаем да яе водгук ✍:Коротенько почему поехал в Ребцентр: был под Бахмутом три м...
24/12/2023

Гэту фотку мы ўжо публікавалі, а зараз дадаем да яе водгук ✍:
Коротенько почему поехал в Ребцентр: был под Бахмутом три месца безвылазно, было очень много боевой работы и во время отпуска захотелось по максимуму выгрузить мозги и сбежать от военной реальности
Мой отдых начался с того, что на железнодорожной станции меня встретили и мы прогулялись по деревне до дома, в котором и происходит реабилитация.
Перед заселением мне провели небольшую экскурсию:
- показали мансарду с проектором и пообещали просмотры фильмов (и не соврали :), мини спортзал, балкон на втором этаже с кроватью, на которой можно валяться и читать будучи как бы на улице, но и под защитой дома одновременно :) После мне расписали мое расписание на время пребывания в центре. Все что я указывал в анкете было исполнено.
На протяжении всего процесса отдыха у меня были сессии психотерапии с очень аккуратным и интересным психотерапевтом. Мне очень понравилось.
Также у меня был массаж каждый день и это просто фантастика. После 8 сеансов я реально почувствовал расслабление в зажатых местах и даже стал по-другому ходить.
Также моей физической форме способствовали занятия с реабилитологом, хотя и стоит отметить, что это не масаж и исполнять задания на этих занятиях было сложно.
Ещё были две лекции: одна по горному туризму в виде прогулки с опытным альпинистом, а вторая от итальянца про мореплавание на яхте.
Что понравилось:
❤️ Центр это тихое и красивое место в котором царит доброта, уют и спокойствие. Там просто морально приятно находиться
❤️ Стиль общения проживающих и волонтёров дружеский. Общение между всеми людьми в доме скорее напоминает общение в дружеской комунне, а не общение между врачом и пациентом
❤️ Волонтёры поддерживают тебя на протяжении всего проживания и даже после того, как ты уедешь можно написать и тебе все равно подскажут как быть, бесплатно найдут врача или как-то иначе помогут.
Не понравилось:
😒 Место для курения на балконе, где стоит кровать. Я не курящий и часто было так, что я там лежал и в меня дымили
😒 Вода из под крана пахнет не очень и подходит мыться, но пить её не стоит
🤝
Нам усё яшчэ крытычна не хапае падпісак/данатаў, каб працягваць працу. Падтрымаць тут 👉 zvyano.org

❤️ Сябры, пасля апошняга паста Рэбцэнтр ЛАНКА падтрымалі падпіскамі 23 асобы на 345 даляраў у месяц! Мы ўдзячны Дзмітрыя...
21/12/2023

❤️ Сябры, пасля апошняга паста Рэбцэнтр ЛАНКА падтрымалі падпіскамі 23 асобы на 345 даляраў у месяц! Мы ўдзячны Дзмітрыям, Юлііям, Надзеі, Яўгеніі і Яўгену, Алене, Ганне, Цімафею, Крысціне, Волечкам, Ірыне, Марыйкам, Дар’е, Ксеніі, Таццянам і Антону ❤️❤️❤️

Таксама нас падтрымалі разавымі данатамі на 370 даляраў 🔥
і яшчэ мы атрымалі адразу 500 даляраў ад Шэйлы 👏
Вялікі дзякуй усім за давер і падтрымку 🤝🙏
Рэбцэнтр яшчэ не дасягнуў былога ўзроўню падпісак, але нам вельмі прыемна, што нашы данатары вяртаюцца!

Зараз мы рыхтуемся да Калядаў, якія ў нашым Цэнтры сустрэнуць 5 ваяроў-беларусаў. Два з іх застануцца на рэабілітацыю ў студзені, як ветэраны (адзін аднаўляецца пасля складанага паранення).
На фота — салодкія ўпрыгожанні на елачку, якія зрабілі нашы цяперашнія кліенты 🌲

Калі ласка, станьце падтрымкай для тых, хто вяртаеццца з вайны назаўсёды ці часова.
Зрабіць данат стала прасцей zvyano.org

⚡ Шаноўныя сябры, прадстаўляем нашу справаздачу па фінансах і дзейнасці за апошнія 4 месяца.Гэты перыяд супаў са сканчэн...
15/12/2023

⚡ Шаноўныя сябры, прадстаўляем нашу справаздачу па фінансах і дзейнасці за апошнія 4 месяца.
Гэты перыяд супаў са сканчэннем падпісак на штомесячнае ахвяраванне, якія былі аформлены на 6 месяцаў. Такім чынам, зараз падпіскамі мы маем меньш за 500 эўра ў месяц пры арэндзе будынка ў тысячу эўра. Пры гэтым мы маем яшчэ дэфіцыт сродкаў, якія закрываем снежаньскімі ахвяраваннямі і проста застаемся ў даўгу па некаторых пазіцыях.

Што датычна патрэбы ў нашай працы:
👉 зараз у Цэнтры пражывае 3 ветэрана і адзін ваяр
👉 на наступным тыдні хочуць заехаць на кароткатэрміновы тэрмін яшчэ 3 ваяра
👉 на студзень ёсць заяўкі на доўгатэрміновае пражыванне ад дзьвух ветэранаў

Нажаль, калі мы не выправім сітуацыю з фінансамі, нам прыйдзецца адмаўляць у дапамозе.
Просім вас у гэты святочны час зрабіць падарунак людзям, якія патрабуюць дапамогі ў рэабілітацыі -- захаваць для іх магчымасць атрымліваць медабследаванні, медпаслугі і часовы дом, сем'ю, дзе пра іх клапоцяцца. Асабліва гэта важна для замежнікаў, якія знаходзяцца ва Ўкраіне са сваімі раненнямі і праблемамі сам насам.
Дапамагчы можна праз падпіску ці аднаразовае ахвяраванне праз сайт https://zvyano.org/

❤️ Зараз у нашым Рэбцэнтры знаходзіца 4 кліента. Праз 2 тыдні хочуць заехаць яшчэ 3 ваяра.На сённяшні дзень у нас недаст...
06/12/2023

❤️ Зараз у нашым Рэбцэнтры знаходзіца 4 кліента. Праз 2 тыдні хочуць заехаць яшчэ 3 ваяра.
На сённяшні дзень у нас недастаткова рэсурсаў, каб забяспечыць па апошнім заяўкам якасную рэабілітацыю 😢
Мы папрасілі тых, хто карыстаўся нашымі паслугамі, напісаць водгук.
Першы будзе ад Лесі, украінкі, якая стала на абарону Бацькаўшчыны з першых дзён паўнамаштабнай вайны. Калі яе словы выклікаюць у вас жаданне дапамагчы, то гэта тое, на што мы і разлічвалі 🙃 нам вельмі патрэбны грошы, каб абагрэць у гэтым месяцы яшчэ траіх беларусаў 🎄
Заданаціць можна праз сайт zvyano.org
Фінансавая справаздача за апошнія месяцы з'явіцца праз некалькі дзён (яна не вясёлая).

❤️ Леся:
Я отримала травму коліна на Сході, була операція... Після операції дізналась про даний реабілітаційний центр, заповнила заявку на сайті і мене прийняли на безкоштовній основі.
Перше що хочу відмітити це місце, дуже тихе і спокійне, колектив центру класний і привітний, мені дуже допоміг лікар-реабілітого Павло, а ще отримала курс масажу, якого реально мені дуже не вистачало, бо бронежилет дарма не проходить і спина про це нагадує постійно.
Дуже вдячна за допомогу, атмосферу центру. Бажаю Вам процвітання, Ваш центр робить дуже важливу роботу і нажаль цех роботи буде ще дуже багато....

Ад усёй каманды Рэбцэнтра ЛАНКА хочам павіншаваць з Днём народзінаў нашага фундатара Ales Plotka ❤️🎉👏Мы вельмі ўдзячны з...
28/11/2023

Ад усёй каманды Рэбцэнтра ЛАНКА хочам павіншаваць з Днём народзінаў нашага фундатара Ales Plotka ❤️🎉👏
Мы вельмі ўдзячны за падтрымку нашай працы, бо ўсе грошы ад продажу кнігі Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine аўтары (Алесь Плотка сярод іх) перадаюць Рэбцэнтру. Шчыра скажам, што асабліва ў верасні, калі падпіскамі мы мелі грошы толькі на арэнду, гэта дапамога была крытычна неабходна.
Ёсць яшчэ адзін чалавек, якога мы хочам і павіншаваць з ДН (лепш позна)), і публічна сказаць словы ўдзячнасці -- Sasha Shyrokava
Саша зрабіла на свой ДН акцыю і сабрала данаты нам замест падарункаў сабе (!)
Дарагія Саша і Алесь,
няхай у жыцці вам трапляюцца людзі з такімі самымі вялікімі і добрымі ❤️
у вачах гарыць 🔥
наша ўдзячнасць і павага 🙏
❤️❤️❤️

Сёння День пам’яті жертв Голодоморів в Україні. Мы наведалі памятнае мерапрыемства ў вёсцы нашага Рэбцэнтра. Ад гэтай бя...
25/11/2023

Сёння День пам’яті жертв Голодоморів в Україні. Мы наведалі памятнае мерапрыемства ў вёсцы нашага Рэбцэнтра. Ад гэтай бяды тут загінула каля 100 сяльчан.
Вечная памяць ахвярам Галадамора.
Вечная памяць усім ахвярам савецкага саюза.
Вечная памяць усім ахвярам расеі і беларускай дыктатуры.

Address

Kyiv

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Звяно posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Organization

Send a message to Звяно:

Share