Суполка Беларусаў Уроцлава. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności

Суполка Беларусаў Уроцлава. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności Суполка беларусаў Уроцлава і Ніжняй Сілезіі.
�Stowarzyszenie Białorusinów Wrocławia i Dolnego Śląska.

Прывітанне ўсім беларусам і сябрам Cуполкі, cардэчна вітаем вас на нашай старонцы!
Далучайцеся да нас і сачыце за мерапрыемствамі.

Прапановы або iдэi да супрацы дасылайце на:
- [email protected]
- ці асабістымі паведамленнямі ў Facebook.

we Wrocławiu

✨Роўнасць — гэта пра ўсіх нас!У мінулую суботу Суполка далучылася да Мястэчка роўнасці падчас Маршу роўнасці.На нашым ст...
08/06/2026

✨Роўнасць — гэта пра ўсіх нас!

У мінулую суботу Суполка далучылася да Мястэчка роўнасці падчас Маршу роўнасці.

На нашым стэндзе можна было не толькі атрымаць невялікія падарункі, але і праверыць свае веды пра правы чалавека, дэмакратыю, Беларусь і ЛГБТК+ супольнасць.

За некалькі гадзін праз нашу актыўнасць прайшло каля сотні чалавек. Шмат хто спыняўся проста з цікавасці, але ў выніку заставаўся паразмаўляць пра Беларусь, жыццё ў Польшчы і тое, чаму правы чалавека датычацца кожнага.

Па словах старшыні Рады Лізаветы, годнасць, роўнасць і павага да чалавека не павінны залежаць ад яго паходжання, поглядаў ці ідэнтычнасці:

— Для нас удзел у Маршы роўнасці — гэта не толькі падтрымка ЛГБТК+ людзей. Гэта таксама нагода паказаць, што беларуская дыяспара разнастайная, адкрытая і складаецца з вельмі розных людзей.

Дзякуй усім, хто дапамагаў з арганізацыяй і проста знаходзіў час на размову. Спадзяёмся ўбачыць вас на наступных мерапрыемствах Суполкі і на наступным Маршы роўнасці.

👋 1-17 чэрвеня: Афіша падзей ва УроцлавеУ пошуках беларускай ідэі: ад Каліноўскага да БНР. Сустрэча з Алесем Смалянчуком...
01/06/2026

👋 1-17 чэрвеня: Афіша падзей ва Уроцлаве

У пошуках беларускай ідэі: ад Каліноўскага да БНР. Сустрэча з Алесем Смалянчуком

📅 4 чэрвеня (чацвер).
⏰ 18:00–20:00.
📍Суполка беларусаў Уроцлава, Kościuszki 35 A ( #54 на дамафоне).

Акцыя напісання лістоў палітвязням.

Прыходзьце самі, клічце неабыякавых сяброў.

⏰ 5 чэрвеня | 17:00-20:00.
📍 Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава, Tadeusza Kościuszki 35A (54 на дамафоне).

Закрыццё сезона “Мова Нанова” у замку ў Алясніцы

📅 6 чэрвеня ў Zamku Książąt Oleśnickich.
📌Рэгістрацыя і ўмовы тут: https://docs.google.com/forms/d/13zbfKz5u6jdY6iTQ2TkvlWw_uI-frVReiLUOQbUxlnM/edit?usp=drivesdk&ouid=102989073645842004987&chromeless=1

Групавыя заняткі па вакале

Выкладае Аляксандра, якая працавала салісткай філармоніі і выкладчыцай у музычным каледжы, лаўрэатка вакальных конкурсаў.

⏰ Панядзелак і чацвер — 11:00-13:00, чацвер — 17:00-19:00.
📍 Недалёка ад Dworzec Główny.
💰Данаты ад 30 zł за занятак.
📌 Запіс: . Чат для ўдзельнікаў: https://t.me/+GqXYmHHzWJcxMmU6

Размоўны клуб польскай мовы

⏰ Кожны аўторак | 19:00.
📍 Сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава, Tadeusza Kościuszki 35A (54 на дамафоне).
💰 Бясплатна.
📌Папярэдняя рэгістрацыя:

Імша па-беларуску

⏰ 14 чэрвеня | 15:00.
📍 Biegla, 3.

Пасля можна застацца ў кавярні пры касцёле на каву-гарбату і знаёмствы.

Народныя спевы

⏰Кожную сераду | 19:30.
📍Сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава, Tadeusza Kościuszki 35A (54 на дамафоне).

Вечар настолак у Kraj Coffee

⏰ Кожны чацвер | 18:30-21:00.
📍Plac Uniwersytecki 7.
💰40 zł, 30 zł можна выкарыстаць у бары, а 10 zł ідуць на развіццё клуба Dice Edge.
📌Забраніраваць месца:

MozgoQuiz

⏰ 11 чэрвеня | 19:00.
📍 Robin Bar, ul. Ruska 51B.
💰 45 злотых/асоба.
📌 Падрабязней: https://t.me/mquiz_wro

Майстар-клас па традыцыйных беларускіх паясах

⏰ Кожны чацвер | 19:00.
📍 Сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава, Kościuszki 35A (54 на дамафоне).
📌 Падрабязней: https://t.me/+mNZAMcns0FA3MTEy

Размоўны клуб англійскай мовы па нядзелях

Доступ да анлайн-платформы, дзе можна паўтарыць матэрыял.
⏰ 18:00.
💰35 zł.
📌Запіс:

«Спяваем Разам» з беларускай Аквалерыяй

⏰ Кожны аўторак, 19:00.
📌 Рэгістрацыя: .

Сустрэчы-знаёмства з эзатэрыкай па нядзелях

⏰ 17:00.
💰Уваход вольны/данат.
📌Абавязковая рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/15-w2L7h55aHV47EhpMSzkQv0SKTfsA5LrT4M0SiRcG8/edit

Падзеі ў Nookbook: https://www.instagram.com/nookbook.wroclaw?igsh=MXJ3Z2FodDg0ODI0aA==

⏰ 5 чэрвеня 18:00 — тэхніка маўлення.

⏰ 13 чэрвеня 18:00 — акторская майстэрня для дзяцей.

⏰ 14 чэрвеня 17:00 — кінавечар.

ℹ️ Загадзя паведамляць пра іншыя падзеі:

😀 Падтрымаць Суполку можна па спасылцы https://zrzutka.pl/supolka

Сябры, мы ствараем новае месца для сустрэч і ініцыятыў!Мы пачалі рамонт у новым памяшканні Суполкі.Нам даўно не хапала п...
01/06/2026

Сябры, мы ствараем новае месца для сустрэч і ініцыятыў!

Мы пачалі рамонт у новым памяшканні Суполкі.

Нам даўно не хапала прасторы для сустрэч, мерапрыемстваў і ініцыятыў, таму цяпер мы рыхтуем новае месца, якім змогуць карыстацца сябры Суполкі і ўсе, хто хоча зрабіць тут нешта сваё.

Мы хочам, каб тут можна было праводзіць лекцыі, варкшопы, размоўныя сустрэчы, настольныя гульні і творчыя падзеі.

Рамонт мы робім уласнымі рукамі.

Зараз у памяшканні трэба зашліфаваць і пакрыць лакам падлогу, пафарбаваць сцены, столь і дзверы, усталяваць плінтусы, прыбраць і, нарэшце, прывесці прастору ў належны стан.

На дадзены момант мы ўжо выдаткавалі больш за 2000 злотых. Мы набылі лак для падлогі, фарбу для сцен, расходныя матэрыялы, плінтусы, гіпсакардон, шпаклёўку і тынкоўку, а таксама арандавалі шліфавальную машынку і купілі стужкі для яе.

Наперадзе — закуп мэблі: сталоў, крэслаў, паліц, сейфа і іншых неабходных рэчаў, без якіх прастора не зможа паўнавартасна функцыянаваць.

Мы збіраем 7000 злотых, каб стварыць месца, адкрытае для сустрэч, ініцыятыў і супольнасці.

Кожны данат — гэта рэальная дапамога ў стварэнні прасторы, якой потым змогуць карыстацца дзясяткі людзей.

Спасылка на збор: https://zrzutka.pl/db7mx6

У пятніцу, 5 чэрвеня, адбудзецца чарговая акцыя напісання лістоў палітвязням.Запрашаем далучыцца да нас з 17:00 да 20:00...
01/06/2026

У пятніцу, 5 чэрвеня, адбудзецца чарговая акцыя напісання лістоў палітвязням.

Запрашаем далучыцца да нас з 17:00 да 20:00 на сядзібе Суполкі беларусаў Уроцлава.

Прыходзьце самі, клічце неабыякавых сяброў.

⏰ 5 чэрвеня | 17:00-20:00.
📍 Офіс Суполкі беларусаў Уроцлава, Tadeusza Kościuszki 35A (54 на дамафоне).

Наша моц у салідарнасці! 💪

У пошуках беларускай ідэі: ад Каліноўскага да БНР. Сустрэча з Алесем СмалянчукомСябры, запрашаем вас у чацвер, 4 чэрвеня...
01/06/2026

У пошуках беларускай ідэі: ад Каліноўскага да БНР. Сустрэча з Алесем Смалянчуком

Сябры, запрашаем вас у чацвер, 4 чэрвеня а 18.00 на сустрэчу з гісторыкам Алесям Смалянчуком «У пошуках беларускай нацыянальнай ідэі».

➡️ Мы паразмаўляем пра фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.

Прафесар распавядзе пра погляды яе стваральнікаў — ад Кастуся Каліноўскага і Антона Луцкевіча да Беларускай Народнай Рэспублікі.

➡️ Таксама пагаворым пра далейшыя лёсы нацыянальнай ідэі і людзей, з якімі звязана яе эвалюцыя.

Аляксандр Смалянчук — нарадзіўся ў 1959 годзе. Выпускнік Гарадзенскага ўніверсітэта, доктар навук, прафесар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. У навуковай дзейнасці займаецца вывучэннем гісторыі нацыянальных рухаў на землях сучаснай Беларусі і Літвы і палітычнай гісторыі ХХ ст. Адзін з заснавальнікаў Архіва вуснай гісторыі. Аўтар шэрагу кніг і публікацый

🗓 4 чэрвеня (чацвер).
⏰ 18:00–20:00.
📍Суполка беларусаў Уроцлава, Kościuszki 35 A ( #54 на дамафоне).

🌿 УЖО 27 чэрвеня СВЯТКУЕМ КУПАЛЛЕ 🌿Адзін раз на год мы збіраемся разам, каб дакрануцца да жывой традыцыі, адчуць сілу аг...
01/06/2026

🌿 УЖО 27 чэрвеня СВЯТКУЕМ КУПАЛЛЕ 🌿

Адзін раз на год мы збіраемся разам, каб дакрануцца да жывой традыцыі, адчуць сілу агню, вады і летняй ночы.

Запрашаем вас правесці гэты дзень з намі, у атмасферы святла, руху і сапраўднай супольнасці.

У праграме:

— кірмаш рамеснікаў з унікальнымі вырабамі;
— грыль і смачная ежа;
— мастацкі пленэр і жывая творчасць;
— традыцыйныя купальскія абрады;
— карагоды і народныя танцы;
— жывы канцэрт;
— прастора для знаёмстваў і зносін;
— майстар-класы для дарослых і дзяцей;
— асобная дзіцячая зона.

Гэта магчымасць запаволіцца, адчуць лета напоўніцу і стаць часткай жывой гісторыі.

Сачыце за навінамі — у бліжэйшы час падзелімся падрабязнай праграмай.

Далучайцеся! Будзе цёпла і па-сапраўднаму! Бярыце з сабой сям’ю, сяброў і добры настрой!

27/05/2026
Як прайшоў трэнінг з Аляксеем ДзікавіцкімРазам з Аляксеем Дзікавіцкім — беларускім журналістам і медыяэкспертам, які пра...
26/05/2026

Як прайшоў трэнінг з Аляксеем Дзікавіцкім

Разам з Аляксеем Дзікавіцкім — беларускім журналістам і медыяэкспертам, які працаваў на Белсаце, Польскім радыё і іншых беларускіх і польскіх СМІ — мы разбіраліся, як зрабіць так, каб нашыя падзеі і ініцыятывы траплялі ў беларускія і польскія СМІ.

Абмяркавалі, як працуюць рэдакцыі знутры, што раздражняе журналістаў і чаму адны анонсы губляюцца, а іншыя становяцца публікацыямі.

Пачулі цікавыя гісторыі з практыкі, здавалі пытанні і ўдзельнічалі ў жывых абмеркаваннях.

Папрацавалі з рэальнымі прыкладамі і разабралі, як лепш падаваць свае падзеі беларускім і польскім медыя.

Адна з галоўных думак трэнінгу: калі вы самі робіце 80% працы над тэкстам і добра рыхтуеце інфармацыю, шанцы на публікацыю значна вышэйшыя.

Таксама да нас далучыўся прадстаўнік Fundacja Ukraina і расказаў пра дзейнасць арганізацыі, падтрымку мігрантаў і пра тое, з якімі пытаннямі можна звяртацца.

У чэрвені Суполка плануе змяніць фармат трэнінгаў — будзе нешта новае.

Сачыце за аб’яўкамі і абавязкова далучайцеся!

🗄 Шуфлядка  #2Першая гульня стала вялікім натхненнем! Не паспелі зачыніць шуфлядку, як рукі ўжо цягнуцца адкрыць яе яшчэ...
25/05/2026

🗄 Шуфлядка #2

Першая гульня стала вялікім натхненнем! Не паспелі зачыніць шуфлядку, як рукі ўжо цягнуцца адкрыць яе яшчэ раз!

Таму падыходзіць час, каб сустрэцца і файна патусіць! Каб разам даваць адказы на пытанні пра “калякультурнае” і сваё!

🎬 кіно і 🎶 музыка;
🌿 традыцыі і 🦅прырода;
💊медыцына;
⭐️ тур з зорачкай ( з каверамі ад Сярожы Башлыкевіча 😎)

🗓 27 траўня (серада), 19:00.
📍 Robin Bar ul. Ruska 51B.
🧑‍🎓 Гульцоў у камандзе: 2-10.
💰 Кошт: 45 зл з гульца.
📌 Рэгістрацыя: https://forms.gle/uPuukBoHVZo8cfpo9.

Да сустрэчы, даражэнькія ❤️

21 мая — Дзень палітвязняў Беларусі Гэта дата — дзень памяці Вітольда Ашурка, які памёр у зняволенні ў 2021 годзе.Яго см...
21/05/2026

21 мая — Дзень палітвязняў Беларусі

Гэта дата — дзень памяці Вітольда Ашурка, які памёр у зняволенні ў 2021 годзе.

Яго смерць стала сімвалам лёсу палітвязняў у Беларусі.

Але гэта не адна гісторыя.

За кратамі загінулі таксама
Мікалай Клімовіч, Дзмітрый Дудойц, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік, Аляксандр Кулініч.

І гэта не канчатковы спіс.

Кожнае імя — гэта жыццё.
Сям’я, якая чакае.
Гісторыя, якую нельга забыць.

💌 Што мы можам зрабіць:

— пісаць лісты;
— падтрымліваць сем’і;
— распаўсюджваць інфармацыю;
— быць голасам для тых, каго спрабуюць прымусіць маўчаць.

І вельмі важна падтрымліваць (https://t.me/belarusy_wroclawa/1658) былых палітвязняў, якія выходзяць на волю і пачынаюць жыццё нанова.

Нават маленькі крок — гэта ўжо падтрымка.

Падтрымаць былых палітвязняў Уроцлава тут: https://zrzutka.pl/r3bkc2

Adres

Wroclaw
TADEUSZKOŚCIUSZKI35A

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Суполка Беларусаў Уроцлава. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Ta Organizacja

Wyślij wiadomość do Суполка Беларусаў Уроцлава. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności:

Udostępnij