Дарэчывы / Darecyvy

Дарэчывы / Darecyvy Кам’юніці для жанчын з досведам спажывання псіхаактыўных рэчываў і іх сябро:вак

Дарэчывы працягваюць свой адукацыйны тур па гарадах Польшчы! Запрашаем на лекцыю з дыскусіяй ў Кракаве ўжо ў гэту пятніц...
02/04/2025

Дарэчывы працягваюць свой адукацыйны тур па гарадах Польшчы! Запрашаем на лекцыю з дыскусіяй ў Кракаве ўжо ў гэту пятніцу!

На сустрэчы вы пазнаёміцеся з сузаснавальніцай Дарэчываў Кацяй, даведаецеся больш пра падыход зніжэння шкоды, зможаце паразважаць на тэму псіхаактыўных рэчываў і задаць усе пытанні, што вас цікавяць! Таксама будзем абмяркоўваць мемы 🤓

Рэгістрацыя на лекцыю праз форму ў апісанні! Да сустрэчы 😌💖

Ненадоўга адцягнуліся ад наразання салатаў, каб падзяліцца з вамі нашымі святочнымі зычэннямі! Да сустрэчы ў 2025 годзе,...
31/12/2024

Ненадоўга адцягнуліся ад наразання салатаў, каб падзяліцца з вамі нашымі святочнымі зычэннямі! Да сустрэчы ў 2025 годзе, дарагія! Абдымаем крэпка 🫂💫🎄

Замест паштовак на Раство дасылаем вам новыя мемы. Ура!
24/12/2024

Замест паштовак на Раство дасылаем вам новыя мемы. Ура!

Апошні адукацыйны матэрыял у гэтым годзе! Наперадзе канікулы са святочнымі імпрэзамі і іншымі варушнякамі! З гэтай нагод...
20/12/2024

Апошні адукацыйны матэрыял у гэтым годзе! Наперадзе канікулы са святочнымі імпрэзамі і іншымі варушнякамі! З гэтай нагоды расказваем вам пра клубныя рэчывы. Зычым вам файна бавіць час на вакацыях і заклікаем падыходзіць да адпачынку свядома 🌝

У якасці віншавання для нашых любімых падпісанта:к мы яшчэ павернемся са святочным забаўляльным кантэнтам! А яшчэ рыхтуем для вас клёвую разыгранку, але пра гэта трошкі пазней 🤫

Ёсць два прынцыпова розныя спосабы набыць псіхадэлічны досвед: асэнсаваны і неасэнсаваны. Абодва спосабы могуць быць кар...
17/12/2024

Ёсць два прынцыпова розныя спосабы набыць псіхадэлічны досвед: асэнсаваны і неасэнсаваны. Абодва спосабы могуць быць карысныя, і абодва нясуць свае рызыкі. Кожн:ая робіць свой выбар.
У гэтым пасце дзелімся парадамі ад Вікі Туштумы пра тое, як падрыхтавацца да асэнсаванага псіхадэлічнага досведу.
Беражы сябе і падыходзь да працэсу з павагай!

18/11/2024

“To świetny pomysł żeby wspierać nowe inicjatywy, tym bardziej inicjatywy migranckie. To pomaga nawiązać współpracę między inicjatywami migranckimi, a polskimi NGO. Bardzo się cieszymy, że nasz projekt został wybrany. To było dla nas bardzo wzmacniające i poczułyśmy, że zostałyśmy obdarowane dużym kredytem zaufania.”

To słowa grupy Дарэчывы / Darecyvy, która otrzymała wsparcie w ramach ❤

fot. Agata Kubis

Projekt we współpracy z HIAS Poland.

Вітанкі!З нагоды таго, што ў гэтым годзе аж чатыры ўдзельніцы каманды Дарэчываў з’яўляюцца студэнткамі, мы прапануем вам...
13/11/2024

Вітанкі!
З нагоды таго, што ў гэтым годзе аж чатыры ўдзельніцы каманды Дарэчываў з’яўляюцца студэнткамі, мы прапануем вам далучыцца да адукацыйнага вайбу і наведаць лекцыю Вікі Туштумы «Псіхадэлічны досвед: падрыхтоўка і інтэграцыя»

Віка Туштума — сузаснавальніца UPRA (Ukrainian Psychedelic Research Association), доктарка, кансультантка па фармаканагляду і коўчка самаразвіцця.
На яе лекцыі вы даведаецеся:
• як падрыхтавацца да псіхадэлічнага досведу
• як паклапаціцца пра сябе падчас трыпу
• як інтэграваць перажытое ў сваё паўсядзённае жыццё

Лекцыя адбудзецца 21.11. а 18:00 па Варшаве (20:00 па Менску)
Месца правядзення: Zoom
Мова лекцыі: руская
Спасылка для рэгістрацыі ў апісанні профілю 💥

Штосьці мы даўно не посцілі мемы. Трымайце новую падборку! Дзякуй, што далучаецеся да нас! 🫶 Па сакрэце: мы рыхтуем крут...
12/09/2024

Штосьці мы даўно не посцілі мемы. Трымайце новую падборку!

Дзякуй, што далучаецеся да нас! 🫶 Па сакрэце: мы рыхтуем крутую разыгранку для нашых падпісантак і падпісантаў, якую правядзем, калі вас будзе 500 чалавек 🤫

Працягваем расказваць пра «прэпараты для згвалтавання».Вырашылі, што недастаткова проста ведаць пра іх існаванне – варта...
10/09/2024

Працягваем расказваць пра «прэпараты для згвалтавання».

Вырашылі, што недастаткова проста ведаць пра іх існаванне – варта таксама ведаць, што рабіць, калі ты ці нехта побач ста:ла ахвярай такіх прэпаратаў.
Таму лавіце інструкцыю па (сама)дапамозе! 🤽‍♀️

Тэрмін “date r**e drugs” – “прэпараты для згвалтавання на спатканні” першапачаткова пазначаў псіхаактыўныя рэчывы, якія ...
25/07/2024

Тэрмін “date r**e drugs” – “прэпараты для згвалтавання на спатканні” першапачаткова пазначаў псіхаактыўныя рэчывы, якія выкарыстоўваюць, каб зрабіць асобу недзеяздольнай і ўразлівай да сэксуалізаванага гвалту. Зараз гэты тэрмін ахапляе любыя ПАР, прынятыя асобай без яе ведама альбо згоды.
Згвалтаванні з выкарыстаннем ПАР – адна з самых нябачных форм сэксуалізаванага гвалту. Часта асобы, якім падмяшалі псіхаактыўныя рэчывы, не адразу разумеюць, што з імі адбылося. З-за правалаў у памяці і зблытанай свядомасці можа спатрэбіцца некалькі дзён, каб апрытомнець. За гэты час прэпараты выводзяцца з арганізма, і даказаць факт злачынства вельмі складана. Акрамя гэтага, моцная стыгма вакол ПАР перашкаджае своечасова казаць пра перажыты досвед. Асобам, якія звярнуліся за дапамогай, могуць не верыць праз факт спажывання псіхаактыўных рэчываў, нават калі яны былі прынятыя нядобраахвотна.

Вітанкі! Запрашаем цябе на воркшоп па DIY-друку (do it yourself) на цішотках у Варшаве. Разам мы будзем наносіць прынты ...
15/07/2024

Вітанкі! Запрашаем цябе на воркшоп па DIY-друку (do it yourself) на цішотках у Варшаве. Разам мы будзем наносіць прынты з лога нашай ініцыятывы і рознымі фем-лозунгамі на цішоткі, знаёміцца, гутарыць, піць напойчыкі, ну і паядзім чагосьці смачнага!

Мо ў цябе ёсць цішотка з плямай ці проста такая, што ўжо надакучыла і якой мы разам зможам падарыць другое жыццё? Калі такой няма — можаш набыць новую, такіх колеру, памеру і фасону, якія падкрэсляць тваю індывідуальнасць!
Не можаш набыць цішотку самастойна? it’s okay, проста пазнач гэта ў форме і мы захопім адну для цябе!
Астатнія неабходныя матэрыялы будуць на месцы.

Воркшоп адбудзецца ўвечары пн, 29.07. а 19:00 і будзе доўжыцца каля дзвюх з паловай гадзін (пры неабходнасці можна сысці раней у любы час). Рэгістрацыя працягнецца да вечара 28га, але калі табе патрэбна цішотка ад нас — калі ласка, напішы нам пра гэта хаця б за два дні да івэнту. Спасылка ў апісанні!
Да сустрэчы 🥰

Пакуль аўтарка адукацыйных пастоў у водпуску, акаўнт захапіў мемны аддзел Дарэчываў! Стаўце падабайкі і рабіце рэпосты, ...
13/07/2024

Пакуль аўтарка адукацыйных пастоў у водпуску, акаўнт захапіў мемны аддзел Дарэчываў!

Стаўце падабайкі і рабіце рэпосты, калі хочаце яшчэ 😈

Adres

Wawel

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Дарэчывы / Darecyvy umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij