Gronka

Wskazówki dojazdu Strona internetowa Kontakt: organizacja

Gronka Месца, дзе беларусы і беларускі змогуць апублікаваць сваю ідэю і знайсці пад яе фінансаванне

Стаць спонсарам і спонсаркай сёння — гэта круты спосаб падтрымаць сваіх і атрымаць унікальныя лоты ды падарункі за неабы...
12/10/2026

Стаць спонсарам і спонсаркай сёння — гэта круты спосаб падтрымаць сваіх і атрымаць унікальныя лоты ды падарункі за неабыякавасць 🪄

На што заданаціць? Расказваем пра 7 беларускіх праектаў на Gronka, якія прама цяпер чакаюць падтрымкі.

📁 Гартайце карткі, каб пазнаёміцца з актуальнымі зборамі на Gronka.org:

📎 Беларускія лірнікі: кніга пра ўнікальную традыцыю — першая двухмоўная кніга (па-беларуску і па-англійску) пра вандроўных музыкаў на аснове даследавання Сержука Доўгушава.

📎 «Пакідаем на потым» — здымкі кліпа Дар’і Каляды на новую глыбокую песню Лявона Вольскага.

📎 «Булшыт Джодж» Дэвіда Грэбера — першае беларускае выданне сусветнага бэстсэлера ад новага выдавецтва «Дна Няма».

📎 «Святло-Адчувальнасць» — выстава жывапісу Вольгі Сіліванчык і творчыя лабараторыі з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам) у Варшаве.

📎 Antares: Анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння — важная кніга вершаў па-беларуску ва ўкладанні Алеся Плоткі.

📎 «Беларусы будучыні: ужо ў Еўропе» — новая кніга-эссэ Севярына Квяткоўскага ад ініцыятыў Fundacja Belarus 2020 і Fundacja Rozum Media.

📎 «Крыж Еўфрасінні» — містычны дэтэктыў па-беларуску ад аўтара Сяргея Антонава.

Тут можа быць і ваш праект! Калі вы маеце творчую, сацыяльную ці культурную ідэю, падавайце заяўку на Gronka.org і знаходзьце падтрымку.

🔗 Пераходзьце на Gronka.org і падтрымлівайце праекты, якія кранаюць! ❤️

Мастацтва, якое аб’ядноўвае праз межы: на Gronka ідзе збор на праект «Святло-Адчувальнасць»! 🎨Мастачка Вольга Сіліванчык...
06/10/2026

Мастацтва, якое аб’ядноўвае праз межы: на Gronka ідзе збор на праект «Святло-Адчувальнасць»! 🎨

Мастачка Вольга Сіліванчык і акцёр Аляксандр Ждановіч (легендарны Маляваныч) сустрэліся ў супольнай творчасці, каб аб’яднаць святло Італіі і тэпло беларускай супольнасці. Пасля выставы ў Балонні карціны вяртаюцца ў Варшаву, дзе каманда рыхтуе вялікую выставу і серыю творчых лабараторый.

🖼️ Што такое «Святло-Адчувальнасць»?

З 17 па 30 лістапада 2026 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве пройдзе выстава жывапісу і серыя тэатральна-мастацкіх лабараторый для дзяцей, дарослых і сем’яў.

У двух выставачных залах сустрэнуцца два напрамкі: святло Італіі ў пленэрным жывапісе і беларуская памяць у партрэтах, плакатах і інсталяцыях.

А падчас творчых лабараторый глядач зможа сам стаць удзельнікам / удзельніцай і разам з Вольгй і Аляксандрам злучыць жывапіс, фантазію і тэатр.

За вашу падтрымку чакаюць прыемныя падарункі ад падзякі да арыгінальнай карціны і пасядзелак за кавай ☕

Сродкі патрэбныя на транспартаванне карцін з Італіі, арэнду пляцоўкі ў Варшаве і арганізацыю майстар-класаў.

Пераходзьце па спасылцы, абірайце свой унікальны лот і дапамажыце «Святло-Адчувальнасці» адбыцца! ✨

Знікшы крыж, палескія таямніцы і чарада загадкавых смерцяў: на Gronka стартаваў збор на містычны дэтэктыў «Крыж Еўфрасін...
10/09/2026

Знікшы крыж, палескія таямніцы і чарада загадкавых смерцяў: на Gronka стартаваў збор на містычны дэтэктыў «Крыж Еўфрасінні» 🔍📜

Вы сумавалі па сапраўдным беларускім экшане? Аўтар культовых кніг з сумарным накладам больш за 400 000 асобнікаў Сяргей Антона вяртаецца ў літаратуру з моцным беларускім акцэнтам.

«Крыж Еўфрасінні» — містычны дэтэктыў, дзе беларуская гісторыя не прадмет вывучэння, а матэрыял для прыгодніцкага, дэтэктыўнага сюжэта: знікшы крыж, палеская вёска, паганскае бажаство, чарада смерцяў. Кніга, якую бяруць не таму, што трэба падтрымаць беларускае, а таму што хочацца даведацца, чым усё скончыцца.

Чым гэты збор важны? Як гаворыць сам аўтар, у беларускай літаратуры амаль няма жанравай прозы: дэтэктываў, трылераў, містыкі, і гэтая кніга — спроба змяніць становішча.

Сяргей Антонаў, які мае за плячыма 16 выдадзеных кніг і пераклады на чатыры мовы, робіць свой першы і вельмі важны крок у паўнавартасную беларускамоўную літаратуру пасля вымушанай рэлакацыі.

🔥 Падрымайце збор і забірайце свае эксклюзіўныя лоты за падтрымку.

Больш падрабязней глядзіце ў картках. Падтрымлівайце збор на сайце Gronka.org (спасылка — у шапцы профілю).

Думаеце запусціць свой праект, але баіцеся, што збор «забуксуе»? Або хочаце зразумець, як працуе краўдфандынг у 2026 год...
07/09/2026

Думаеце запусціць свой праект, але баіцеся, што збор «забуксуе»? Або хочаце зразумець, як працуе краўдфандынг у 2026 годзе?

⚡️ Запрашаем на бясплатны вэбінар, які ладзіць Sekktor.

Каманда Gronka разам з тымі, хто ўжо захапіў сэрцы спонсараў і спонсарак, правядуць адкрытую анлайн-сустрэчу пра тое, як зрабіць твой збор паспяховым і запамінальны, а не проста «яшчэ адной заяўкай».

Краўдфандынг — гэта не проста «выкласці збор і чакаць грошай». Гэта вялікая праца з камунікацыяй, супольнасцю і прасоўваннем. На сустрэчы мы сістэматызуем веды, разбяром рэальныя кейсы і дапаможам адэкватна спланаваць кампанію ды нагрузку па прасоўванні.

• Калі: 9 верасня (серада), 17:00 CET / 18:00 Мінск
• Фармат: Анлайн (спасылка пасля рэгістрацыі)

Амбасадарка Крысціна Дробыш і спецыялістка платформы Gronka распавядуць:

🔶 Для якіх мэтаў можна выкарыстоўваць краўдфандынг
🔶 Якія праекты варта — і не варта — запускаць праз краўдфандынг
🔶 Асаблівасці беларускага краўдфандынгу сёння
🔶 Як працуе Gronka — погляд знутры
🔶 Што сапраўды працуе: кейсы паспяховых кампаній
🔶 Што не працуе: памылкі на рэальных кейсах

🙌 Запрошаныя госці: каманда Sort of Cinema, якая правяла паспяховую кампанію на Gronka і сабрала сродкі на свой беларускі кароткаметражны фільм! Іх відэа дакладна траплялі ў вашу стужку.

Рэгістрацыя – па спасылцы ў шапцы профілю sekktor.online

⚡️17 095 € сабралі на Gronka аўтары і аўтаркі збораў за апошнія месяцы. Дзелімся вынікамі краўдфандынг-кампаній, якія пр...
03/09/2026

⚡️17 095 € сабралі на Gronka аўтары і аўтаркі збораў за апошнія месяцы.

Дзелімся вынікамі краўдфандынг-кампаній, якія праходзілі вясной-летам 2026.

🙌 Цяпер на платформе вы можаце падтрымаць 2 зборы:

• Кніга Siarzhuk Douhushau «Беларускія лірнікі: кніга пра ўнікальную традыцыю».

• Здымкі кліпа на песню Лявона Вольскага «Пакідаем на потым» Лявон Вольскі

🧡 А таксама запрашаем новыя праекты! Калі ў вас ёсць творчы, сацыяльны ці культурны праект, які патрабуе фінансавання, Gronka дапаможа вам знайсці падтрымку.

Тут кожны праект атрымлівае шанец на рэалізацыю, а для аўтараў:к і спонсараў:к створаны зручны функцыянал і празрыстая сістэма падтрымкі.

Падавайце свой праект і знаходзьце падтрымку! Напішыце нам, каб атрымаць кансультацыю.

🤌 А таксама прыходзьце на вэбінар 9 верасня, які мы ладзім разам з sekktor.online.

Усё спасылкі — у шапцы профілю.

Падтрымаем беларускае слова і мастацтва разам 📖🖼На краўдфандынгавай платформе Gronka ідзе збор на натхняльны праект — вы...
13/08/2026

Падтрымаем беларускае слова і мастацтва разам 📖🖼

На краўдфандынгавай платформе Gronka ідзе збор на натхняльны праект — выданне першага персанальнага зборніка вершаў паэткі і мастачкі Наталкі Хвоя (Наталлі Бордак) «Тры кроплі».

Гэта не проста кніга паэзіі, а сапраўднае эстэтычнае падарожжа, дзе беларускае слова вядзе пачуццёвы дыялог з экспрэсіўным візуальным мастацтвам.

Кніга складаецца з трох раздзелаў — «Малітва», «Карані» і «Пяшчота», якія раскрываюць тэмы духоўнага пошуку, сувязі з роднай зямлёй і кахання. Кожны верш тут працягваецца ў аўтарскіх карцінах, а каляровы каталог мастацкіх прац робіць выданне цалкам унікальным.

Аўтарка праекта піша вершы па-беларуску з 90-х гадоў і малюе ўжо больш за паўстагоддзя. Яе творы друкаваліся ў калектыўных зборніках, але зараз у нас ёсць магчымасць дапамагчы выйсці ў свет яе першай асабістай кнізе.

💫 Далучайцеся да падтрымки выдання кнігі і атрымайце свой асабісты зборнік аднымі з першых, а таксама іншыя цікавыя лоты.

🔗 Даведацца больш і падтрымаць — на нашым сайце Gronka.org.

Зберагчы голас беларускіх вандроўных музыкаў: на Gronka ідзе збор на першую кнігу пра лірніцтва! 🪕✨Беларускае лірніцтва ...
12/08/2026

Зберагчы голас беларускіх вандроўных музыкаў: на Gronka ідзе збор на першую кнігу пра лірніцтва! 🪕✨

Беларускае лірніцтва — унікальная духоўная традыцыя вандроўных спевакоў, якая ў ХХ стагоддзі амаль знікла.

Каб вярнуць яе з архіваў да жыцця, рыхтуецца першае ў сваім родзе двухмоўнае выданне (па-беларуску і па-англійску) пра істотную частку нашага культурнага кода.

Выданне рыхтуецца сумесна з выдавецтвамі Magenta і «Этна Традыцыя», а за візуальнае афармленне і дызайн адказвае tikava_studio.

Аснова кнігі — маштабнае даследаванне Сержука Доўгушава, вядомага папулярызатара фальклору, спявака і даследчыка, якое ён рыхтаваў у Акадэміі навук Беларусі. Пасля вымушанай эміграцыі працу не ўдалося абараніць, але яна перарадзілася ў адкрытую для ўсіх кнігу з ілюстрацыямі, таемнай мовай лірнікаў і аналізам песень. А англамоўны пераклад упершыню адкрые гэтую гісторыю для сусветных этнаграфаў ды даследчыкаў.

🧡 Як дапамагчы?

Каб друк 500 асобнікаў у цвёрдай вокладцы стаў рэальнасцю, камандзе засталося сабраць 5 500 € (3 500 € з 9 000 € ужо сабрана!).

🎁 Абярыце свой лот за падтрымку:

15 € — прымірнік кнігі з асабістым подпісам Сержука Доўгушава.
30 € — два асобнікі кнігі з подпісам аўтара.
40 € — кніга з подпісам + кніга «Беларускія калыханкі» ў падарунак.
60 € — кніга з подпісам + эксклюзіўны доступ да архіўных запісаў і нот лірніцкіх песень.

80 € — індывідуальны майстар-клас ад Сержука Доўгушава (анлайн або афлайн).
100 € — кніга з подпісам + запрашэнне на закрытую анлайн-сустрэчу з аўтарам пра гісторыю стварэння кнігі.
400 € — ваша імя на асобнай старонцы падзякі ў кнізе + падпісаны асобнік.

Зрабіце свой унёсак у захаванне нашай спадчыны! Пераходзьце па спасылцы ў шапцы профілю, выбірайце падарункі і дапамажыце важнай кнізе пабачыць свет 🪄

🔗 Падтрымаць выданне кнігі на Gronka.org — спасылка ў шапцы прлфілю.

Gronka – 2 гады! 🎂🧡Нашай супольнасці споўнілася два гады. Два гады, як мы падтрымліваем добрыя і важныя беларускія ініцы...
23/07/2026

Gronka – 2 гады! 🎂🧡

Нашай супольнасці споўнілася два гады. Два гады, як мы падтрымліваем добрыя і важныя беларускія ініцыятывы, працягваем ствараць і развіваць месца, якое аб’ядноўвае ідэі, мары і людзей, здольных разам запускаць карысныя праекты.

За гэты час больш за 1400 чалавек аб’ядналіся, каб сабраць ужо больш за 85 000 € на новыя кнігі, музыку, фільмы, выставы і сацыяльныя ініцыятывы!

Мы прайшлі праз розныя этапы: ад працы на чыстым энтузіязме да месяцаў турбулентнасці і нават «замарозкі» праекта. Але галоўнае – мы вярнуліся і працягваем працаваць, бо верым у беларускую крэатыўнасць.

Чаму гэта важна?

Gronka – адзіная беларуская краўдфандынгавая платформа.

Мы стваралі яе і развіваем, таму што хочам вярнуць моду на краўдфандынг у беларускі кантэкст. Бо гэта працуе! Толькі ўявіце: чым больш нас, тым больш крутых праектаў пабачыць свет. І мы з гонарам будзем казаць: «О! Гэта зрабілі беларускі і беларусы!»

Пераходзьце да картак, каб пабачыць вынікі нашай працы ў лічбах і згадаць цікавыя і яскравыя моманты за гэтыя два гады.

🙌 Падтрымайце Gronka і зрабіце магчымым наступны год яе існавання і працы:

✦ Зрабіце данат на любую суму (розныя спосабы аплаты + крыпта).
✦ Абярыце опцыю «+10% на працу Gronka», калі падтрымліваеце праект на платформе.
✦ Падзяліцеся пастом, раскажыце пра нас сябрам і сяброўкам.

🔗 Спасылкі на падтрымку — у шапцы профілю.

Дзякуем кожнаму і кожнай, хто з намі! Gronka – гэта не проста пра грошы. Гэта рух кам’юніці, здольнага самастойна і смела запускаць важныя і карысныя праекты.

Пераходзьце на Gronka.org, падтрымлівайце зборы альбо падавайце свае ідэі.

З любоўю і верай у лепшае, каманда Gronka 🫰🏻

Праект Sonora змяняе нашу лічбавую будучыню. І вы можаце таксама прычыніцца да гэтай ініцыятывы! 🔊Каманда Sonora стварае...
16/07/2026

Праект Sonora змяняе нашу лічбавую будучыню. І вы можаце таксама прычыніцца да гэтай ініцыятывы! 🔊

Каманда Sonora стварае якасны адкрыты датасэт беларускай мовы для навучання штучнага інтэлекту, каб Siri, памочнікі ў аўто, генератары тэкстаў і іншыя сучасныя тэхналогіі нарэшце загаварылі з намі па-беларуску якасна і без памылак.

Гэта значыць, што кожны ваш унёсак наўпрост набліжае гэты дзень.

Праект важны, глабальны і патрабуе рэсурсаў. Каб падзякаваць вам за падтрымку, аўтары і аўтаркі падрыхтавалі вельмі крутыя і карысныя лоты: ад білета на жывы запіс падкаста да кансультацыі ад АйЦіБарады.

Гартайце карткі, выбірайце свой і далучайцеся да збору па спасылцы ў шапцы профілю.

💫 Гэта рэальны шанец зрабіць унёсак у лічбавую будучыню мовы.

Ад касмічнага плэйліста да сапраўднага кінакіраўніцтва: якія лоты чакаюць вас за падтрымку фільма «Эфект Джоні Косміка»?...
29/06/2026

Ад касмічнага плэйліста да сапраўднага кінакіраўніцтва: якія лоты чакаюць вас за падтрымку фільма «Эфект Джоні Косміка»? 🎥✨

Краўдфандынг — гэта заўсёды пра ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Падтрымліваючы дакументальную стужку Максіма Шведа пра фатографа Івана Смаляра, вы не проста дапамагаеце гісторыі з’явіцца на экранах, але і забіраеце на памяць эксклюзіўныя падарункі:

🌍 Для тых, хто далёка: ад digital-паштовак (5 €) і касмічнага Spotify-плэйліста з вінілавымі скарбамі (10 €) да лампавай паштоўкі па snail mail (15 €).

⚡️ Касмічны мерч: сімпатычныя магніты на халадос (25 €), стыльныя шоперы (40 €), DIY-наборы для поп-ап выставы ў любых варунках (30 €) і аўтарскія фотапостэры з Ванінай калекцыі (50 €), імянны альбом для фота (100 €).

🎬 Для будучых суаўтараў / суаўтарак кіно: урачыстая згадка ў тытрах (20 €)

🫂 Сустрэчы ў Варшаве: прыватны фотасэт з Ванем (500 €) альбо вячэра з камандай, фотарэпартаж і фірмовае цірамісу ад рэжысёра Макса Шведа (750 €).

⭐️ Вялікія лоты і інтрыгі: ад спонсарства цэлага здымачнага дня «Шчодрык» (1000 €) і прыватнага фотаквэсту (1500 €) да карпаратыўнага продакт-плэйсменту (2000 €) і сакрэтнага «Партызан-лота» за 2334 €, які гарантуе, што вы ніколі не з’явіцеся ў кадры 😃

Гартайце карткі, выбірайце свой лот і пераходзьце па спасылцы ў шапцы профілю, каб падтрымаць збор. Давайце запускаць «эфект Косміка» разам! 💞

Adres

Warsaw

Powiadomienia

Bądź na bieżąco: wyślemy Ci e-mail, gdy Gronka opublikuje nowości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu, a subskrypcję możesz anulować w dowolnym momencie.

Kontakt: Organizacja

Wyślij wiadomość do Gronka:

Skróty

Udostępnij