Беларускі Дом у Варшаве

Беларускі Дом у Варшаве Fundacja "Białoruski Dom" // Беларускі Дом у Варшаве // Foundation "Belarusian House
The independent

28/04/2026

✔️ Gośćmi wtorkowego programu będą: Jerzy Jurecki (Tygodnik Podhalański, przyjaciel Andrzeja Poczobuta) i Aleś Zarembiuk (Białoruski Dom w Warszawie Беларускі Дом у Варшаве), Marcin Bosacki (wiceszef MSZ) oraz Małgorzata Kopka-Piątek (Instytut Spraw Publicznych) i Miłosz Ploch (Fakt)

↘️ O godz. 18 do TVN24 i TVN24+ zaprasza Rafał Wojda

📖У мінулым годзе ў Беларускім Доме прайшлі курсы польскай мовы для былых палітвязняў і іх родных.5️⃣0️⃣ чалавек! — былыя...
31/03/2026

📖У мінулым годзе ў Беларускім Доме прайшлі курсы польскай мовы для былых палітвязняў і іх родных.

5️⃣0️⃣ чалавек! — былыя палітвязні і іх родныя — прайшлі праз нашы курсы.

Гэта былі розныя групы і розныя ўзроўні — мы стараліся падладзіцца пад патрэбы кожнага, бо для кагосьці гэта былі першыя словы па-польску, а для кагосьці — ужо крок да больш упэўненай камунікацыі ў паўсядзённым жыцці.

Усе заняткі праходзілі ў Беларускім Доме — у прасторы, дзе можна не толькі вучыцца, але і адчуваць падтрымку.

Мы вельмі спадзяёмся, што ў бліжэйшы час зможам запусціць новыя групы, каб працягнуць дапамагаць з адаптацыяй у польскім грамадстве.

Калі вы былы палітвязень і вам патрэбныя курсы польскай мовы — напішыце нам: 📩 [email protected]

29 сакавіка — адзначаем Дзень Волі ў Варшаве!Запрашаем на імпрэзу, прысвечаную 108-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Бе...
27/03/2026

29 сакавіка — адзначаем Дзень Волі ў Варшаве!
Запрашаем на імпрэзу, прысвечаную 108-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
📍 Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🕓 Пачатак: 16:00

У праграме:
• Павел Усаў
• Раман Смольскі
• Валеры Буйвал
• Відэазварот Зянона Пазняка
• Вершы, чытанні і ўспаміны пра падзеі БНР - Юлія Шаўчук, Віктар Каралькоў
• Сяргей Доўгушаў — песні і музыка

📚 Пасля імпрэзы можна будзе набыць беларускія кнігі

Хочаш, каб твой падлетак гаварыў упэўнена, без страху і сарамлівасці? Запрашаем на бясплатны ўікэнд-курс камунікацыі і с...
25/03/2026

Хочаш, каб твой падлетак гаварыў упэўнена, без страху і сарамлівасці? Запрашаем на бясплатны ўікэнд-курс камунікацыі і самапрэзентацыі для беларускай моладзі ў Варшаве.

📅 28–29 сакавіка
📍 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
💙 Удзел БЯСПЛАТНЫ!
🤍 У першую чаргу запрашаем дзяцей рэпрэсаваных беларусаў

Гэта не проста заняткі — гэта магчымасць:
• пераадолець страх выступаў
• навучыцца выразна і ўпэўнена гаварыць
• лепш разумець сябе і іншых
• адчуць упэўненасць у школе і жыцці

Усяго за два дні — 12 практычных майстар-класаў з экспертамі:
- псіхалогія і ўпэўненасць
- дыкцыя і выразнасць
- праца з голасам
- акцёрскія навыкі і харызма
Удзельнікаў чакае таксама харчаванне (абеды, перакусы, напоі)

📩 Каб далучыцца, напішыце:
[email protected]
Колькасць месцаў абмежаваная — не адкладвайце

❤️Учорашнія навіны прынеслі тое, чаго мы так доўга чакалі — на свабоду выйшлі людзі, пра якіх мы думалі кожны дзень.На м...
20/03/2026

❤️Учорашнія навіны прынеслі тое, чаго мы так доўга чакалі — на свабоду выйшлі людзі, пра якіх мы думалі кожны дзень.

На мурале Беларускага Дома — твары тых, хто прайшоў праз турмы за праўду і годнасць. І сёння дзве з гэтых жанчын — Наста Лойка і Кацярына Андрэева — ужо на волі.

Мы вельмі радыя бачыць вас на свабодзе. Ведайце: вас чакалі, пра вас памяталі, за вас змагаліся.

🙏🏻І мы працягваем чакаць іншых. Кожнага і кожную!

Увага!Бясплатная анлайн-псіхалагічная дапамога для асобаў ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў — даступная на польскай, украінск...
27/12/2025

Увага!
Бясплатная анлайн-псіхалагічная дапамога для асобаў ва ўзросце ад 16 да 24 гадоў — даступная на польскай, украінскай і рускай мовах. Псіхалагічную падтрымку можна атрымаць ананімна.

Запісвайцеся калі ласка - спасылка ў першым каментары.

Праграма фінансуецца Бюро UNICEF па рэагаванні на патрэбы ўцекачоў у Польшчы. Яе рэалізуюць арганізацыя Нейтральная тэрыторыя і Цэнтр псіхічнага здароўя «Na Dolnej».

27/12/2025

🔔 УНІКАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ ЎШАНАВАНЬНЯ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ

📆 27 сьнежня (субота)
📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna, 6)
⏰ 17:00

⚡ Працяг аднаўленьня ўнікальнай традыцыі ўшанаваньня герояў Слуцкага збройнага чыну, якая існавала ў беларускай эміграцыі па здушэньні Паўстаньня.

Прыходзьце на імпрэзу, каб даведацца і ўнесьці ўклад у аднаўленьне гэтай забытай традыцыі прымеркаванай да даты сканчэньня гераічнага выступу случчакоў.

📌 У ІМПРЭЗЕ ПРЫМУЦЬ УДЗЕЛ:
➖ ксёндз Вячаслаў Барок (малітва за спачын Слуцкіх ваяроў);
➖ Ігар Станкевіч, кіраўнік Беларускага інстытуту публічнай гісторыі (эксклюзіўны аповед аб беларускім супраціве 1920-ых, які быў адкрыты ў архіве ў сьнежні 2025 г.);
➖ Сяржук Кедышка, экс-кіраўнік "Паспалітага рушэньня" (аповед аб Слуцкім збройным чыне);
➖ праект "Дзядзька Віктусь" (паўстанцкія словы).

📌 ДАДАТКОВА:
☑️ спаборніцтва па стрэлах з страйкбольнай зброі на трапнасьць. Лепшыя ўдзельнікі атрымаюць прызы;
☑️ розыгрыш бясплатнай татуіроўкі на тэматыку Слуцкага збройнага чыну ад Студыі нацыянальнай татуіроўкі "1863";
☑️ усе прысутныя атрымаюць у падарунак памятныя паштоўкі па тэматыцы Слуцкага паўстаньня.

Adres

Wiejska 13
Warsaw
00-480

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Беларускі Дом у Варшаве umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Ta Organizacja

Wyślij wiadomość do Беларускі Дом у Варшаве:

Udostępnij