05/06/2026
Вітіначкі ўсім 👋
⚡️Запрашаем вас на квіз “Пытаннечкі” з журналістам Паўлам Свярдловым на тэму мясцовай самаарганізацыі беларусаў у Польшчы і дыскусію з блогерам і журналістам Аляксандрам Кныровічам і палітычным аналітыкам Андрэем Ягоравым.
Вас чакае 40+ пытанняў пра роварныя сцежкі і зялёныя зоны, партыцыпацыйныя бюджэты і выбары мэраў, Магдэбург, Брэст, Беласток, Кракаў, Познань і шмат што іншае. Прыз пераможцам — кніжкі Змітра Лукашука пра Беларускую нацыянальную ідэю!
На дыскусіі разам паспрабуем разабрацца:
🔹 як праходзіць адаптацыя, інтэграцыя і асіміляцыя беларусаў
🔹 як беларусам выбудоўваць адносіны з нацыянальнай большасцю
🔹 што такое адказная грамадзянскасць і як яна праяўляецца ў эміграцыі
🔹 якія формы самаарганізацыі працуюць і што можна рабіць разам
Сустрэча ў інтэрактыўным фармаце з магчымасцю задаць пытанні і падзяліцца досведам 🤝
⏱ Працягласць: квіз — 1,5 гадзіны, дыскусія — 1 гадзіна
⚠️Рэгістрацыя на квіз абавязковая⚠️ (пажадана камандамі ад 2 да 5 чалавек) Спасылка ў шапцы профіля
📅 11 чэрвеня (чацвер)
⏰ 18:00
🎟Уваход вольны па рэгістрацыі
📍 Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa 6a
❤️ Беларускі Моладзевы Хаб❤️