Маладая Грамада

Маладая Грамада Dane kontaktowe, mapa i wskazówki, formularz kontaktowy, godziny otwarcia, usługi, oceny, zdjęcia, filmy i ogłoszenia od Маладая Грамада, Organizacja non profit, Warsaw.

11-12 мая «Маладая Грамада» приняла участие в конференции Министерства иностранных дел Швеции.В первой части конференции...
12/05/2026

11-12 мая «Маладая Грамада» приняла участие в конференции Министерства иностранных дел Швеции.

В первой части конференции «Youth, gender and democracy for Belarus» представители организации говорили о политической культуре, методах структурирования молодёжных объединений и о том, как снизить порог участия молодых людей в условиях отчуждения белорусской молодёжи от политики.

Мы подчеркнули, что важно инвестировать в политическую культуру и идеологическое развитие не только молодёжных демократических организаций, но и политических структур, претендующих на репрезентативность. Шведский опыт массовых организаций может служить ролевой моделью для белорусских коллег.

Вторая часть конференции была посвящена расширению гражданского пространства для молодёжи в Армении, Грузии, Азербайджане, Беларуси, Молдове и Украине. Мы говорили о доступности поддержки для молодёжи в таких программах, как EU4Youth и Erasmus, а также о вовлечении молодёжных структур в процесс разработки таких программ.

Увеличение мобильности белорусской молодёжи в Европе по-прежнему является ключевым вопросом, который поднимают молодёжные организации, в том числе и мы.

Кінаклуб у Варшаве 18 траўня запрашае на супольны прагляд дзвюх мастацкіх кароткаметражак пра пошук паразумення і права ...
12/05/2026

Кінаклуб у Варшаве 18 траўня запрашае на супольны прагляд дзвюх мастацкіх кароткаметражак пра пошук паразумення і права быць сабой.

Гэта гісторыі пра тое, як нашы пачуцці сутыкаюцца з часам, грамадскімі чаканнямі і ўнутранымі бар'ерамі. Мы пабачым, наколькі важным з'яўляецца прызнанне сваёй ідэнтычнасці і як цяжка часам зрабіць крок насустрач праўдзе.

Пасля фільмаў абмяркуем правы ЛГБТК+ праз прызму асабістых гісторый: права на прыватнае жыццё, свабоду ад дыскрымінацыі і тое, чаму магчымасць адкрыта кахаць — гэта фундаментальная свабода кожнага чалавека.

📆 18 траўня ⏱ пачатак а 18.00
🏠 Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6а

🔗 Уваход вольны пасля рэгістрацыі па спасылцы ў шапцы профілю

🪙 Данаты на прастору вітаюцца.

Да сустрэчы!

Кінаклуб у Варшаве6 траўня запрашаем на супольны прагляд двух кароткаметражных анімацыйных фільмаў пра міграцыю і права ...
29/04/2026

Кінаклуб у Варшаве

6 траўня запрашаем на супольны прагляд двух кароткаметражных анімацыйных фільмаў пра міграцыю і права на жыццё.

Гэта візуальна моцныя гісторыі пра пошук бяспекі. Мы ўбачым, як далёка гатовы зайсці чалавек дзеля надзеі на будучыню і наколькі далікатнае чалавечае жыццё ў свеце закрытых межаў і абыякавасці.

Пасля фільмаў абмяркуем права на прытулак і бяспеку, цану свабоды перамяшчэння і тое, як мастацтва дапамагае нам суперажываць тым, хто страціў дом.

📆 6 траўня ⏱ пачатак а 18:40
🏠 Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6а

🔗 Уваход вольны пасля рэгістрацыі па спасылцы ў шапцы профілю.

🪙 Данаты на прастору вітаюцца.

Да сустрэчы!

З 21 па 23 красавіка сябры Маладой Грамады ўзялі ўдзел у адукацыйным візіце ў Стакгольм у межах праграмы «Мужчыны за ген...
28/04/2026

З 21 па 23 красавіка сябры Маладой Грамады ўзялі ўдзел у адукацыйным візіце ў Стакгольм у межах праграмы «Мужчыны за гендарную роўнасць, недыскрымінацыю і супраць гвалту». Падчас візіту мы разглядалі тэмы гендарнай роўнасці, прадухілення дыскрымінацыі і гвалту, а таксама ўмацавання ролі грамадзянскай супольнасці ў гэтых працэсах.

У межах праграмы мы наведалі шэраг трэнінгаў і сустрэч з прадстаўнікамі шведскіх дзяржаўных інстытуцый і палітыкамі. Сярод іх былі прадстаўнік урада Швецыі па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні, амбасадар па «Усходнім партнёрстве», а таксама сяброўкі парламента Швецыі і намеснік мэра Стакгольма.

Цэнтральнай часткай візіту стаў трэнінг, арганізаваны MÄN, прысвечаны прадухіленню гвалту, дамаганняў і дыскрымінацыі, а таксама інтэграцыі гендарна адчувальнага падыходу ў нашу працу. Праграма ўключала інтэрактыўныя сесіі, групавыя абмеркаванні і практычныя практыкаванні, якія дазволілі нам асэнсаваць уласны досвед і прымяніць атрыманыя веды на практыцы.

Акрамя навучальнай часткі, мы прынялі ўдзел у сустрэчах у парламенце Швецыі (Рыксдагу) і гарадской радзе Стакгольма, дзе абмеркаванні былі прысвечаныя дэмакратыі, адукацыі і сацыяльнай палітыцы.

🎞 Киноклуб в Варшаве  22 апреля приглашаем на совместный кинопросмотр фильма Чарли Чаплина «Великий диктатор»Сатирически...
13/04/2026

🎞 Киноклуб в Варшаве

22 апреля приглашаем на совместный кинопросмотр фильма Чарли Чаплина «Великий диктатор»

Сатирический рассказ, который показывает, как работает власть и пропаганда, а также, каким образом меняется поведение людей внутри системы.

После фильма обсудим, как ограничиваются права человека, всегда ли это заметно и есть ли у людей пространство для выбора.

📆 22 апреля
⏱️ начало в 18.00
🏠 Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6а

🔗 Вход свободный после регистрации по ссылке в шапке профиля.

🪙 Донаты Хабу на пространство приветствуются

До встречи!

Маладая Грамада ў Стамбуле, на Сусветным кангрэсе сацыялістычнай моладзі.Дні, напоўненыя палітыкай, змястоўнымі дыскусія...
02/04/2026

Маладая Грамада ў Стамбуле, на Сусветным кангрэсе сацыялістычнай моладзі.

Дні, напоўненыя палітыкай, змястоўнымі дыскусіямі і сустрэчамі з сотнямі маладых лідараў з усяго свету.

Міжнародны саюз сацыялістычнай моладзі (IUSY) гэта глабальная арганізацыя, якая аб’ядноўвае сацыялістычныя, сацыял-дэмакратычныя і працоўныя моладзевыя рухі. Яна працуе над прасоўваннем дэмакратыі, правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці ва ўсім свеце.

У свеце, дзе нацыяналізм усё больш набірае сілу, а шэраг палітычных лідараў, ад Трампа да Пуціна і іншых аўтарытарных фігур, свядома размываюць нормы міжнароднага права, аслабляюць дэмакратычныя інстытуты і падрываюць давер паміж народамі, усё часцей выкарыстоўваючы мову варожасці і падзелу, асабліва важна гучна заяўляць пра альтэрнатыву. Інтэрнацыяналістычная прагрэсіўная моладзь выступае за іншы шлях, заснаваны на салідарнасці, роўнасці, павазе да правоў чалавека і мірным суіснаванні. Менавіта гэтыя каштоўнасці сёння патрабуюць актыўнай абароны і сумесных намаганняў.

Найлепшыя пажаданні новаабранаму сакратару, прэзідэнту і віцэ-прэзідэнтам. Жадаем плённай працы і гатовыя змагацца разам 🌹

🇬🇧 Maladaja Hramada in Istanbul, at the World Congress of Socialist Youth.

Days filled with politics, meaningful discussions, and meetings with hundreds of young leaders from across the globe.

In a world where nationalism continues to gain ground, and where a number of political leaders, from Trump to Putin and other authoritarian figures, deliberately erode international law, weaken democratic institutions, and fuel division and distrust between societies, it is more important than ever to articulate a clear alternative. Internationalist progressive youth stand for a different path, one rooted in solidarity, equality, respect for human rights, and peaceful coexistence. These are values that require active defense and collective action today.

Best wishes to the newly elected Secretary, President, and Vice Presidents 🌹

7 апреля в 18:30 приглашаем на встречу киноклуба в Вильнюсе 🎬🎥 Что смотрим:Аниме Босоногий Гэн - одну из самых сильных а...
27/03/2026

7 апреля в 18:30 приглашаем на встречу киноклуба в Вильнюсе 🎬

🎥 Что смотрим:
Аниме Босоногий Гэн - одну из самых сильных антивоенных картин в истории японской анимации. Британский институт кино включил его в список 50 важнейших аниме-фильмов, а журнал Paste в число 100 лучших аниме-фильмов.

Аниме рассказывает о мальчике Гэне, который пытается выжить вместе с семьей в Хиросиме после атомной бомбардировки. Несмотря на тяжелую тему, это история не только о войне и разрушении, но и о человеческом достоинстве, взаимопомощи и способности сохранять надежду даже в самых страшных обстоятельствах.

💬 После просмотра фильма открытое обсуждение. Язык фильма: русский
⏳ Продолжительность встречи: около 2,5 часов
Участие бесплатное, но необходима регистрация по ссылке в шапке профиля.
📍 Вильнюс, район проспекта Конституции (точный адрес — после регистрации)

Регистрация по ссылке в шапке профиля

25 сакавіка 1918 года ў акупаваным немцамі Мінску была абвешчана Трэцяя Статутная грамата, што сімвалічна аб'явіла незал...
25/03/2026

25 сакавіка 1918 года ў акупаваным немцамі Мінску была абвешчана Трэцяя Статутная грамата, што сімвалічна аб'явіла незалежнасць БНР, разарвала "ўсе сувязі з Расіяй" і пратэставала супраць умоў Брэсцкага міру.

Наперакор геапалітычнай складанасці таго часу, гэтыя мужныя людзі заклалі моцны фундамент беларускай дзяржавы, які патрабуе шанавання і павагі. Віншуем з Днём Волі!

06/03/2026

Форум «8+100» у Бруселі

4 сакавіка ў Бруселі прайшоў форум «8+100» — пляцоўка для супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з еўрапейскімі палітычнымі партыямі.

Форум аб’яднаў восем беларускіх дэмакратычных партыяў: Аб’яднаную грамадзянскую партыю, Партыю Зялёных, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю «Грамада», Партыю БНФ, рух «За Свабоду», Беларускую хрысціянскую дэмакратыю, рух «Краіна для жыцця», партыю «Нашая партыя» і партыю «Разам» —  і больш за 100 еўрапейскіх палітычных партыяў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы Беларусі. Сярод іх: Еўрапейская народная партыя, Renew Europe, Кансерватары і рэфармісты, партыя Зялёных і партыя Сацыял-дэмакратаў.

У межах форуму ўдзельнікі абмеркавалі каардынацыю палітыкі ЕС у адносінах да Беларусі, ролю краіны ў будучай архітэктуры еўраатлантычнай бяспекі, сітуацыю ўнутры Беларусі, вызваленню палітвязняў і супрацьдзеянню гібрыднай агрэсіі Крамля.

Прадстаўнік Маладой Грамады асобна агучыў пытанні павышэння мабільнасці беларускай моладзі ў Еўрапейскім саюзе, у тым ліку праз праграмы мабільнасці Эрасмус і ўключэння беларускай моладзі ў палітычныя працэсы праз старжыроўкі і адукацыйныя візіты ў Еўрапейскім Парламенце.

11/12/2025

Adres

Warsaw

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Маладая Грамада umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Ta Organizacja

Wyślij wiadomość do Маладая Грамада:

Udostępnij