Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności

Wskazówki dojazdu Strona internetowa Kontakt: organizacja

Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności Dane kontaktowe, mapa i wskazówki, formularz kontaktowy, godziny otwarcia, usługi, oceny, zdjęcia, filmy i ogłoszenia od Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności, Organizacja pozarządowa, Oleandrów 6/2, Srodmiescie.

ЦБС — гэта:
- бясплатная юрыдычная дапамога (запісацца праз мэйл: [email protected])
- бясплатныя заняткі для дзяцей і падлеткаў (Telegram: )
- польская мова для былых палітзняволеных
- праграмы для тых, каму 55+ і іншае

Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ўзросту. Запрашаем людзей старэ...
17/09/2026

Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела.
Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ўзросту.

Запрашаем людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на цыкл бясплатных практычных заняткаў, прысвечаных карыстанню электроннымі дзяржаўнымі і медыцынскімі сэрвісамі ў Польшчы.

На занятках вы навучыцеся:

▶️карыстацца Profil Zaufany і дадаткам mObywatel;
▶️ карыстацца электроннымі дзяржаўнымі сэрвісамі;
▶️ падаваць заявы і атрымліваць неабходныя даведкі анлайн;
▶️ карыстацца Internetowym Kontem Pacjenta (IKP);
▶️ запісвацца да лекараў праз Інтэрнэт;
▶️ знаходзіць электронныя рэцэпты і накіраванні;
▶️ аплочваць падаткі і мясцовыя зборы анлайн;
▶️ бяспечна карыстацца электроннымі дакументамі і захоўваць свае даныя.

📍 Месца правядзення:
Цэнтр Беларускай Салідарнасці
ul. Oleandrów 6/2, Варшава

📅 Першы занятак: 23 верасня
🕜 Пачатак: 13:30 (Працягласць каля 2 гадзін)

Наступныя сустрэчы адбудуцца 7 і 21 кастрычніка.

Для ўдзелу не патрэбныя спецыяльныя веды або ўпэўненае валоданне смартфонам. Усё будзем паказваць на практычных прыкладах, а ўдзельнікі змогуць самастойна паўтарыць неабходныя дзеянні і задаць пытанні.

📝 Уваход вольны.

ВАЖНАЕ ПАПЯРЭДЖАННЕ ДЛЯ КІРОЎЦАЎ: З 3 ВЕРАСНЯ Ў ПОЛЬШЧЫ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ НОВЫЯ ПРАВІЛЫЗ 3 верасня 2026 года ў Польшчы пачала ...
06/09/2026

ВАЖНАЕ ПАПЯРЭДЖАННЕ ДЛЯ КІРОЎЦАЎ: З 3 ВЕРАСНЯ Ў ПОЛЬШЧЫ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ НОВЫЯ ПРАВІЛЫ

З 3 верасня 2026 года ў Польшчы пачала дзейнічаць чарговая частка зменаў у заканадаўстве, якое рэгулюе правілы кіравання транспартнымі сродкамі. Новыя нормы датычацца як вопытных кіроўцаў, так і тых, хто ўпершыню атрымлівае правы катэгорыі B.

ГАЛОЎНАЕ ЗМЯНЕННЕ ДЛЯ ВОПЫТНЫХ КІРОЎЦАЎ

Калі права кіравання было часова затрымана, але чалавек усё роўна сеў за руль у перыяд дзеяння такога рашэння, наступствы цяпер могуць быць значна больш сур'ёзнымі.

У такой сітуацыі права кіравання можа быць цалкам адклікана на 5 гадоў. Пасля заканчэння гэтага перыяду правы не аднаўляюцца аўтаматычна — для іх атрымання давядзецца зноў выканаць неабходныя патрабаванні і здаць дзяржаўны экзамен 🚘. Раней у падобнай сітуацыі тэрмін затрымання правоў мог быць падоўжаны.

ШТО ВАЖНА ВЕДАЦЬ ПАЧАТКОЎЦАМ

Для асоб, якія ўпершыню атрымалі права кіравання катэгорыі B, уводзіцца выпрабавальны тэрмін (okres próbny):

➡️ для асоб, якія атрымалі правы пасля 18 гадоў, — 2 гады;
➡️ для тых, хто атрымаў правы ва ўзросце 17 гадоў, — 3 гады, але не даўжэй чым да дасягнення 20-гадовага ўзросту.

0,0 ПРАМІЛЕ

На працягу ўсяго выпрабавальнага тэрміну для пачаткоўцаў дзейнічае прынцып поўнай цвярозасці — 0,0 праміле алкаголю.

Для астатніх кіроўцаў у Польшчы мяжа стану пасля ўжывання алкаголю пачынаецца з 0,2 праміле.

ШТРАФНЫЯ БАЛЫ

Калі падчас выпрабавальнага тэрміну кіроўца перавысіць 12 штрафных балаў (punkty karne), ён будзе абавязаны прайсці практычнае навучанне па пытаннях небяспекі ў дарожным руху.

Асабліва строгія правілы дзейнічаюць на працягу першага года пасля атрымання правоў: перавышэнне 20 штрафных балаў можа прывесці да поўнага адклікання права кіравання.

За асобныя сур'ёзныя парушэнні правілаў або злачынствы супраць бяспекі дарожнага руху наступствы падчас выпрабавальнага тэрміну таксама будуць значна больш жорсткімі.

ВАЖНА ДЛЯ 17-ГАДОВЫХ КІРОЎЦАЎ

Магчымасць атрымаць права кіравання катэгорыі B з 17 гадоў дзейнічае ў Польшчы ўжо з 3 сакавіка 2026 года.

Да дасягнення 18 гадоў такое права дазваляе кіраваць аўтамабілем толькі на тэрыторыі Польшчы.

Акрамя таго, на працягу першых 6 месяцаў пасля атрымання правоў, але не даўжэй чым да 18-годдзя, малады кіроўца павінен ездзіць у прысутнасці дарослага пасажыра, які знаходзіцца на пярэднім сядзенні.

Такі чалавек павінен:

➡️ мець не менш за 25 гадоў;
➡️ бесперапынна валодаць правамі катэгорыі B не менш за 5 гадоў;
➡️ не мець і на працягу апошніх 5 гадоў не мець забароны на кіраванне транспартнымі сродкамі;
➡️ быць цалкам цвярозым і не знаходзіцца пад уздзеяннем рэчываў, якія дзейнічаюць падобна да алкаголю.

Новыя правілы ўжо дзейнічаюць, таму раім звярнуць на іх увагу ўсім, хто кіруе аўтамабілем у Польшчы або толькі плануе атрымліваць правы.

🔍 ЦБС шукае выкладчыка/выкладчыцу польскай мовы 🇵🇱Апошнім часам мы атрымліваем усё больш запытаў на вывучэнне польскай м...
03/09/2026

🔍 ЦБС шукае выкладчыка/выкладчыцу польскай мовы 🇵🇱

Апошнім часам мы атрымліваем усё больш запытаў на вывучэнне польскай мовы ад былых палітычных зняволеных, таму хочам пашырыць нашу каманду і адкрыць дадатковыя групы.

Шукаем выкладчыка/выкладчыцу польскай мовы для правядзення групавых заняткаў для былых палітычных зняволеных у Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве.

Заняткі будуць праходзіць у буднія дні ў вячэрні час.

🤝 Прапануем афіцыйнае супрацоўніцтва на падставе umowy zlecenia і пагадзінную аплату. Стаўка вызначаецца індывідуальна і залежыць ад досведу і кваліфікацыі выкладчыка/выкладчыцы.

Графік, колькасць гадзін і ўсе астатнія ўмовы супрацоўніцтва абмяркуем асабіста.

Калі вам цікава далучыцца да каманды ЦБС — напішыце нам у асабістыя паведамленні ў Інстаграм 📱 cbs_help ці ў наш Тэлеграм 📱 .

7 верасня Цэнтру Беларускай Салідарнасці спаўняецца 6 гадоў 🎆Шэсць гадоў — гэта ўжо не проста дата. Гэта тысячы людзей, ...
02/09/2026

7 верасня Цэнтру Беларускай Салідарнасці спаўняецца 6 гадоў 🎆

Шэсць гадоў — гэта ўжо не проста дата. Гэта тысячы людзей, гісторый, рашэнняў і спраў, з якіх крок за крокам складвалася гісторыя ЦБС.

Напярэдадні дня нараджэння мы хочам азірнуцца назад і паказаць, што насамрэч стаіць за гэтымі шасцю гадамі.

І пачынаем са Школы ЦБС 📚

За шэсць гадоў праз Школу прайшлі больш за 2 000 дзяцей. І гэта:

✏️ Тысячы бясплатных заняткаў і кансультацый,
✏️ адукацыйныя і творчыя праграмы,
✏️ псіхалагічная падтрымка,
✏️ дапамога дзецям са спектрам аўтызму,
✏️ падтрымка дзяцей, якія сутыкнуліся з наступствамі рэпрэсій, вымушанай міграцыі і вайны.

Але лічбы — гэта толькі частка гэтай гісторыі.

За кожнай з іх — Дзіця. Сям’я. Давер. І шэсць гадоў працы, дзякуючы якой Школа ЦБС стала месцам, куды дзеці прыходзяць вучыцца, развівацца, знаходзіць сяброў і адчуваць сябе ў бяспецы.

Сёння расказваем гісторыю Школы ЦБС — праз факты, лічбы і тое, што немагчыма вымераць статыстыкай ❤️

ПэСэ: Асобны дзякуй нашым настаўнікам і валанцёрам 🫶🏻

З пачаткам новага навучальнага года (2026/2027) у польскіх школах і дзіцячых садках афіцыйна ўступае ў сілу «Рэформа 26»...
26/08/2026

З пачаткам новага навучальнага года (2026/2027) у польскіх школах і дзіцячых садках афіцыйна ўступае ў сілу «Рэформа 26».

ШТО ЗМЕНІЦЦА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ У ПОЛЬСКІХ ШКОЛАХ:

У польскіх навучальных установах афіцыйна стартуе маштабная рэформа «Reforma26. Kompas Jutra». На першым этапе (з 1 верасня 2026 года) яна закране дзіцячыя садкі, а таксама 1-я і 4-я класы пачатковай школы.

💡Інфармацыйныя суботы створаныя для таго, каб разгрузіць ужонд у буднія дні і даць замежнікам магчымасць вырашыць адразу...
19/08/2026

💡Інфармацыйныя суботы створаныя для таго, каб разгрузіць ужонд у буднія дні і даць замежнікам магчымасць вырашыць адразу некалькі важных пытанняў у адным месцы.

Каго менавіта чакаюць на Маршалкоўскай:

Гэтыя суботы прызначаны для тых, хто знаходзіцца ў працэсе атрымання:

▶️ Часовага побыту (pobyt czasowy - праца, навучанне, уз'яднанне сям'і, бізнес).
▶️ Сталага побыту (pobyt stały - напрыклад, па паходжанні).
▶️ Резыдэнцтва ЕС (pobyt rezydenta długoterminowego UE).

Галоўныя перавагі наведвання ужонда ў суботу:

▶️ Скарачэнне часу чакання: Вы можаце значна хутчэй здаць адбіткі пальцаў або данесці дакументы, якіх нестае (па патрабаванні – wezwanie). Гэта дазваляе інспектару працягнуць працу над вашай справай, не замарожваючы яе на месяцы праз адсутнасць адной даведкі.
▶️ Праверка статусу справы: У парадку жывой чаргі вы можаце асабіста даведацца ў супрацоўніка ужонда, на якім этапе знаходзіцца разгляд вашых дакументаў і ці не патрабуюцца ад вас дадатковыя паперы.
▶️ Бясплатныя кансультацыі юрыстаў і экспертаў: На пляцоўцы часта працуюць спецыялісты і прадстаўнікі профільных фондаў. Яны дапамагаюць правільна запоўніць анкеты, праверыць працоўную дамову або скласці заяву.
▶️ Інфармацыйная падтрымка: Тут можна даведацца пра бясплатныя моўныя курсы, праграмы адаптацыі і атрымаць кансультацыю па адкрыцці або вядзенні бізнесу ў Польшчы.

Калі ў вас ЁСЦЬ папярэдні запіс:

Замежнікі, якія паспелі забраніраваць слот праз сістэму анлайн-рэгістрацыі, змогуць у гэты дзень:

• данесці дакументы, якіх нестае для справы (па патрабаванні - wezwanie);
• здаць адбіткі пальцаў для карты побыту;
• асабіста забраць гатовую пластыкавую карту (дэцызію).

Калі ў вас НЯМА папярэдняга запісу (Жывая чарга):

Нават без талона вы можаце прыйсці ва ужонд, каб:

• даведацца пра бягучы статус разгляду вашай справы наўпрост у інспектара;
• атрымаць бясплатную кансультацыю па пытаннях легалізацыі.

⚠️ Важна: Спасылкі на рэгістрацыю для тых, хто хоча здаць адбіткі пальцаў або данесці дакументы, адкрываюцца за 2–3 дні да суботы на сайце migrant.wsc.mazowieckie.pl. Месцы разбіраюць вельмі хутка, таму сачыце за абнаўленнямі ужонда!

Нагадваем, што запісацца на юрыдычную кансультацыю можна праз мэйл: [email protected]

⚠️ ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: ТЭРМІНЫ ВЫДАЧЫ І ЗАМЕНЫ ДАКУМЕНТАЎ ПАВЯЛІЧЫЛІСЯУпраўленне па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cu...
14/08/2026

⚠️ ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: ТЭРМІНЫ ВЫДАЧЫ І ЗАМЕНЫ ДАКУМЕНТАЎ ПАВЯЛІЧЫЛІСЯ

Упраўленне па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców) паведаміла пра павелічэнне тэрмінаў разгляду заяў на выдачу або замену:

🔹 карты побыту (Karta Pobytu);
🔹 Жэнеўскага праязнога дакумента (Genewski Dokument Podróży).

У сувязі са значным павелічэннем колькасці заяў, якія паступаюць ва Упраўленне, цяпер тэрмін іх разгляду складае больш за 2 месяцы.

❗️Асабліва важна: Упраўленне просіць не падаваць заявы раней чым за 2 месяцы да заканчэння тэрміну дзеяння дакумента. Заявы, пададзеныя раней, будуць пакінутыя без разгляду.

📌 Што гэта азначае на практыцы?

Улічваючы, што разгляд заявы цяпер займае больш за 2 месяцы, мэтазгодна не адкладаць падачу заявы пасля наступлення двухмесячнага тэрміну. Такім чынам, заяву варта падаць, як толькі да заканчэння тэрміну дзеяння дакумента застанецца 2 месяцы.

Падаваць заяву раней за гэты тэрмін не варта, паколькі яна будзе пакінутая без разгляду. Калі ж падаць яе пазней, адпаведна пазней пачнецца і працэс яе разгляду.

Інфармацыя апублікаваная Упраўленнем па справах замежнікаў 10 жніўня 2026 года.

Сачыце за тэрмінам дзеяння сваіх дакументаў і своечасова падавайце заявы.

📚 Нагадваем!У Цэнтры Беларускай Салідарнасці на пастаяннай аснове праходзяць бясплатныя курсы польскай мовы для былых па...
04/08/2026

📚 Нагадваем!

У Цэнтры Беларускай Салідарнасці на пастаяннай аснове праходзяць бясплатныя курсы польскай мовы для былых палітзняволеных.

Незалежна ад вашага ўзроўню ведання польскай мовы, вы зможаце падабраць групу, якая будзе адпавядаць вашым патрэбам, і займацца ў камфортнай атмасферы.

🧑‍🏫 Мы прапануем:
• афлайн заняткі ў Варшаве;
• анлайн заняткі, да якіх можна далучыцца з любой кропкі Польшчы.

📌 Набор у групы ідзе ўвесь час. Запрашаем далучыцца!

📝 Запісацца можна праз:

Telegram: https://t.me/cbs_education
Або па тэлефоне: +48694532858

❗️Перад пачаткам навучання кожны ўдзельнік праходзіць кароткую размову з выкладчыцай для вызначэння ўзроўню ведання польскай мовы.

Adres

Oleandrów 6/2
Srodmiescie
00-629

Godziny otwarcia

Poniedziałek 10:00 - 17:00
Wtorek 10:00 - 17:00
Środa 10:00 - 17:00
Czwartek 10:00 - 17:00
Piątek 10:00 - 17:00

Strona internetowa

Powiadomienia

Bądź na bieżąco: wyślemy Ci e-mail, gdy Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności opublikuje nowości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu, a subskrypcję możesz anulować w dowolnym momencie.

Kontakt: Organizacja

Wyślij wiadomość do Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności:

Skróty

Udostępnij