Moładzevy Błok

Moładzevy Błok Рух маладых актывістаў, якія жадаюць жыць у сучаснай і свабоднай Беларусі // Coalition of young activists who want to live in a modern and free Belarus ✊

30/01/2026

31 січня Львів попрощається з воїном Олексієм Лазарєвим

🕯️ Олексій Лазарєв (26.03.1998 — 19.01.2026). Уродженець Мінська, громадянин Республіки Білорусь, мешканець Львова. Навчався у середній загальноосвітній школі м. Мінськ, згодом у Білоруському державному університеті за спеціальністю «Інженер-програміст».
Працював в сфері програмування на приватних підприємствах.
Зі слів рідних, Олексій захоплювався політикою, був відомим політичним активістом у Білорусі. Зазнав політичного переслідування за свої переконання та переїхав до України.
Займався великим тенісом, любив комп’ютерні ігри, піклувався про тварин. Олексій вів авторський подкаст, багато читав. Вирізнявся добротою й спокоєм, був люблячим, неконфліктним і товариським, легко знаходив спільну мову з людьми. Мріяв колись повернутися у вільну Білорусь.
Із початком повномасштабного вторгнення російських окупантів став на захист України та брав участь в обороні Києва. Згодом боронив територіальну цілісність та суверенітет України на Миколаївському, Запорізькому та Луганському напрямках у складі полку імені Кастуся Калиновського Збройних Сил України, а пізніше — на Північно-Слобожанському та Запорізькому напрямках у складі 225-го окремого штурмового батальйону Сухопутних військ Збройних Сил України.
У Олексія Лазарєва залишилися дружина, батьки та брат.

Чин похорону воїна розпочнеться об 11:00 у Гарнізонному храмі свв. апп. Петра і Павла. Опісля, орієнтовно об 11:30, буде загальноміська церемонія прощання на площі Ринок.
Поховають захисника на Личаківському кладовищі, на полі почесних поховань №87 (вул. Пасічна).

Бывай, Лёша.Ганарымся і любім цябе.Шчыры, таленавіты, праніклівы, непахісны — ты ў першых шэрагах рабіў тое, што варта р...
27/01/2026

Бывай, Лёша.

Ганарымся і любім цябе.

Шчыры, таленавіты, праніклівы, непахісны — ты ў першых шэрагах рабіў тое, што варта рабіць дзеля свабоды, справядлівасці і агульначалавечага шчасця. Страта цябе пакідае велізарную дзірку ў нашых сэрцах. Велізарную.

Лёша быў з намі ад самага пачатку: удзельнічаў у выбарах у парламент, арганізоўваў акцыі, стварыў YouTube Моладзевага Блоку, стаў нашым агентам уплыву на беларускае войска.

Для многіх з нас, на той момант ужо дасведчаных актывістаў, Лёша быў адкрыццём, глытком свежага паветра, сапраўднай надзеяй на беларусаў і беларусак.

Свой шлях барацьбы за свабоду Лёша пачаў са змагання супраць прымусовага прызыву ў войска: ён быў паслядоўным лібертарыянцам і верыў у зло прымусу ў любым яго выглядзе.

Маючы добрую працу, мноства сяброў і сям’ю, якія яго любілі, Лёша абраў адказнасць. Абраў ініцыятыву. Абраў веру ў сучасную, прававую і свабодную Беларусь.

Ён абраў любоў да іншых. Любоў да сваіх суайчыннікаў, вымушаных жыць пад прыгнётам. Любоў да ўкраінцаў — народу, які штодня губляе тысячы людзей, абараняючы права на сваю будучыню. Любоў да Веранікі — сваёй паплечніцы, сяброўкі, каханай жонкі, з якой яны прайшлі неверагодны жыццёвы шлях.

Пры гэтым Лёша быў не з тых, хто прагнуў славы. Не з тых, хто шукаў прызнання. Усе, хто яго ведалі, пацвердзяць гэта. Усе. Ён быў шчырым, самаадданым чалавекам з вялікім сэрцам.

Лёша. Разам у нас было шмат яскравых, шчырых момантаў. І яшчэ столькі магло б быць. Абавязкова б было!

Мы будзем памятаць пра цябе заўсёды. Мы будзем шанаваць тваю памяць. Бывай…

P.S. Аляксей Лазараў, сузаснавальнік Моладзевага Блоку і наш добры сябар, быў забіты 19 студзеня на ўкраінска-расійскім фронце падчас выканання баявога задання. Ад пачатку вайны ён далучыўся да Узброеных Сіл Украіны ў якасці дабраахвотніка. Лёша сышоў з войска праз канфлікты з карумпаваным і некампетэнтным кіраўніцтвам свайго падраздзялення, але ў выніку вярнуўся на фронт у 2025 годзе на іншую пасаду. Тыдзень таму Лёшы не стала. Як і соцень тысяч іншых абаронцаў свабоды.

Прэзентацыя першага беларускага перакладу легендарнага маральнага маніфесту ў Варшаве!У гэтую сераду  разам з  запрашаюц...
11/08/2025

Прэзентацыя першага беларускага перакладу легендарнага маральнага маніфесту ў Варшаве!

У гэтую сераду разам з запрашаюць далучыцца да найважнейшага дыскурса беларускага грамадска-палітычнага жыцця: што для нас ёсць дзяржава і якія высновы мы мусім рабіць з цяперашняга становішча?

Нашыя каманды вырашылі распачаць гэтую дыскусію з перакладу “Why Liberty” — зборніка эсэ, у якім прадстаўленыя маральныя, этычныя, філасофскія і эканамічныя асновы свабоднага грамадства.

На сустрэчы мы распавядзём пра асаблівасці перакладу і беларускамоўнай філасофскай тэрміналогіі, раскрыем сутнасць самой книжки і правядзём кароткую дыскусію пра Беларусь як лібертарны праект.

Вядома, гэта будзе ўнікальная магчымасць атрымаць фізічны асобнік. На дадзены момант — адзіны! Не прапусці!

Далучайся да нас у гэтую сераду і бяры сяброў і сябровак!
27
Аўторак (12.08)
18:30

Калі ласка, пазнач у форме ў шапцы профілю калі плануеш прыйсці — нам важна арыентавацца на колькасць людзей, каб усім дакладна хапіла асобнікаў ❤️

Як гэта было? Што было? А сапраўды было?Усё як у тумане. Толькі час ад часу ўспыхваюць успаміны пра бесклапотнасць.Запра...
05/08/2025

Як гэта было? Што было? А сапраўды было?

Усё як у тумане. Толькі час ад часу ўспыхваюць успаміны пра бесклапотнасць.

Запрашаем усіх, хто не баіцца статусу тэрарыстычнай арганізацыі, далучыцца да легітымнага сумавання па недасяжным мінулым.

Івэнт дапаможа ўзгадаць былым актывістам пра нармальнае жыццё. А тым, хто да 2020 году палітыкай не цікавіліся, івэнт дапаможа зразумець, чаму 2016-2020 былі сапраўды Залатой эпохай Беларусі.

Карацей, мы даем вам легальную магчымасць УЗГАДАЦЬ УСЁ, а дапамогуць вам 5 сябраў Блоку, кожны і кожная з каторых, мае што сказаць пра гэтыя гады. Як прафесійнага так і вельмі персанальнага.

Галоўнае памятаць, як гэта было, што было і што гэта сапраўды было.

Зарэгіструйся, калі ласка, каб мы разумелі колькі людзей прыйдзе. Спасылка ў шапцы профілю ☝️

08.09 // 19:00

Kwatera.27

Warszawa, Chmielna 10a-27

ПАДТРЫМАЙ МОЛАДЗЕВЫ БЛОК БЯСПЛАТНА ❤️Калі ты жывеш у Польшчы і плаціш падаткі — ты маеш унікальную магчымасць дапамагчы ...
21/03/2025

ПАДТРЫМАЙ МОЛАДЗЕВЫ БЛОК БЯСПЛАТНА ❤️

Калі ты жывеш у Польшчы і плаціш падаткі — ты маеш унікальную магчымасць дапамагчы нам грашыма без будзь-якіх інвестыцый!

Проста адзнач нас у падаткавай дэкларацыі і мы атрымаем 1.5% ад уплачанага PIT-a. Вось так проста яно і працуе!

Моладзевы Блок існуе на валанцёрскіх пачатках, мы не маем ніякага сталага замежнага фінансавання і нашая дзейнасць была і ёсць магчымая толькі за кошт нашых памкненняў і вашай падтрымкі.

Паглядзець як менавіта можна нас падтрымаць можна па спасылцы ў шапцы профіля☝️

З павагай,
У сонечны, 21-ы дзень сакавіка,
Ваш, Моладзевы Блок!

KRS: 0000270261
Cel szczegółowy: Białoruski Młodzieżowy Blok 26681

Штогод па артыкуле 328 асуджаюць каля 2 тысяч асоб. Значная колькасць з іх трапляе за краты на 3-5-8 і больш год.Ужо з 2...
13/03/2025

Штогод па артыкуле 328 асуджаюць каля 2 тысяч асоб. Значная колькасць з іх трапляе за краты на 3-5-8 і больш год.

Ужо з 27 лютага дзейнічае новае “антынаркатычнае” заканадаўства, якое значна паслабляе пакаранні. У прыватнасці:

👉 па ч.1 уводзіцца магчымасць арышту ад 1 да 3 месяцаў замест абмежавання ці пазбаўлення волі тэрмінам да 5 год;

👉 па ч.2 дадаецца магчымасць абмежавання волі («хіміі») замест яе пазбаўлення;

👉 па ч.4 мінімальна магчымы тэрмін пакарання зніжаецца на 2 гады.

Прынятыя праўкі дазволяць тысячам беларусаў і беларусак прэтэндаваць на перагляд справаў, а новыя кейсы ўжо не будуць такімі жорсткімі.

Чытайце падрабязней у картках ☝️

P.S. 05.03.2024 стала вядома пра блакіроўку сайту за «нанясенне школы нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь» 🤡

Дапамагайма нашай кампаніі рэпостам!

Adres

Poznan
60-720

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Moładzevy Błok umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Ta Organizacja

Wyślij wiadomość do Moładzevy Błok:

Udostępnij