02/03/2026
🌸🌺 Гуканне Вясны ў Кракаве
Ужо чацвёрты сезон запар мы рыхтуем першую ў годзе імпрэзу на свежым паветры каля Zalewu Kryspinów
Для нас будуць даступныя:
– паркінг
– карчма з магчымасцю набыць ежу і напоі
– месцы для вогнішча і грыля (у тым ліку пад дахам, са сталамі і лавамі)
– туалеты
– дзіцячая пляцоўка
У праграме:
🐦 варштат папяровых птушак
🌿 абрад Гукання Вясны ад гурта Laleja
💃🕺танечны варштат
🛒 дзіцячы кірмашы
🪘 адкрыты мікрафон / jam session
Гуканне Вясны — гэта імпрэза-талака: тут няма падзелу на артыстаў і гледачоў, кожны становіцца ўдзельнікам
Калі і дзе: 21.03 (субота), 12:00, Karczma Kryspinów (Cholerzyn 361)
❗️ Уваход вольны, але мы будзем удзячныя за ўнёсак на пакрыццё выдаткаў: арэнда пляцоўкі і абсталявання, пачастунак (глінтвейн, гарбата), дровы, дэкор, транспарт і інш.
Рэкамендаваны ўнёсак: ад 40 зл
➡️ Падтрымаць арганізацыю Гукання Вясны анлайн можнв па спасылцы ў профілі .by ці .krakow