Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў

  • Home
  • Lithuania
  • Vilnius
  • Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў

Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў - гэта новыя гарызонты і новыя магчымасці для грама

Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў

(УШПД) працуе з 2007 г. для Беларусі як частка праекта Рады Еўропы. Гэта адна з дваццаці Школ у сям'і Школ палітычных даследаванняў. Такія Школы існуюць у Расіі, Украіне, Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Балгарыі, Сербіі, Румыніі і іншых краінах. Ідэя Школ палітычных даследаванняў – адкрыццё новых гарызонтаў і стварэнне новых магчымасцяў для малады

х лідараў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву паміж сабой, з экспертамі і калегамі з замежных Школ. УШПД зарэгістравана ва Ўкраіне і працуе для Беларусі, праводзячы свае мерапрыемствы за яе межамі.

Школа штогод ажыццяўляе набор слухачоў з ліку маладых (як правіла, да 35 гадоў) палітычных і грамадскіх лідараў, навукоўцаў у галіне грамадскіх навук, журналістаў, прадпрымальнікаў, супрацоўнікаў органаў мясцовага самакіравання і дзяржаўнага кіравання. Для слухачоў звычайна арганізуюцца тры сесіі па 3 - 4 дні, пасля яны удзельнічаюць у Страсбургскім Сусветным Форуме за дэмакратыю, дзе працуюць разам з сусветна вядомымі палітыкамі, экспертамі, журналістамі, а таксама са сваімі калегамі з іншых Школ.

Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў спрыяе сталай камунікацыі і супрацоўніцтву сваіх амаль 200 выпускнікоў, сярод якіх – вучоныя ў галіне грамадскіх навук, палітыкі, лідары і актывісты моладзевых і няўрадавых арганізацый, прадпрымальнікі, журналісты.

У 2008 г. створана Асацыяцыя Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы (http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu ), якую ўзначальвае Катрын Лялюмьер, у мінулым - Генеральны сакратар Рады Еўропы.

Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў - Аляксандр Дабравольскі, Мэнэджар Школы - Валянціна Палевікова, Старшыня Рады Школы – праф. Леанід Заіка.

11/03/2026

Конкурс: Сусветны форум за дэмакратыю 2026 пройдзе ў Страсбургу з 4 па 6 лістапада гэтага года https://www.coe.int/en/web/world-forum-democracy/news
Для грамадзян Беларусі да 35 год ёсць магчымасць падаць заяўку на конкурс Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў, фінальнай падзеяй яе праграмы будзе удзел у Сусветным форуме за дэмакратыю.

Конкурс на ўдзел у праграме Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў 2026
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы абвяшчае набор на праграму 2026 года. Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце, як правіла, 18-35 гадоў незалежна ад месца пражывання.
Школа з’яўляецца часткай міжнароднай сеткі Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы – прасторы прафесійнага дыялогу і супрацоўніцтва, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў грамадскай, палітычнай, экспертнай і акадэмічнай супольнасцяў больш чым у дваццаці краінах Еўропы і суседніх рэгіёнаў.
На працягу амаль дваццаці гадоў УШПД штогод аб'ядноўвае прадстаўнікоў новага пакалення беларускіх прафесіяналаў і лідараў, якія працягваюць сваю дзейнасць і супрацоўніцтва дзеля будучыні Беларусі ва ўмовах глыбокіх грамадскіх і палітычных зменаў. Удзельнікі праграмы адбіраюцца на конкурснай аснове.
Пра праграму
Праграма Школы – гэта гадавы адукацыйны і лідарскі досвед, які спалучае акадэмічную экспертызу, практычныя фарматы працы і ўзаемадзеянне ў міждысцыплінарнай групе ўдзельнікаў. У 2026 годзе асноўная ўвага праграмы будзе прысвечана ролі Беларусі ў зменлівым рэгіянальным і міжнародным кантэксце, грамадскім працэсам і канфліктам, а таксама досведу дэмакратычных трансфармацый і рэформаў.
На працягу года ўдзельнікі:
аналізуюць ключавыя палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёне;
працуюць з міжнароднымі экспертамі і практыкамі;
удзельнічаюць у практычных сімуляцыях і сцэнарным аналізе;
распрацоўваюць сумесныя аналітычныя і практычныя праекты;
атрымліваюць ментарскую падтрымку ад выпускнікоў Школы;
становяцца часткай міжнароднай сеткі выпускнікоў Рады Еўропы.
УШПД уваходзіць у Асацыяцыю Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы. Дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў – Аляксандр Дабравольскі, Мэнэджар школы – Валянціна Палевікова.
Больш інфармацыі пра Школы палітычных даследаванняў можна знайсці тут: http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu
Каляндар УШПД 2026
Навучанне праходзіць у фармаце трох сесій у краінах Еўрапейскага Саюза і міжсесійнай каманднай працы. Завяршальным этапам праграмы з’яўляецца ўдзел у Сусветным форуме за дэмакратыю (World Forum for Democracy) у Страсбургу. Удзельнікі, якія паспяхова завершаць праграму, атрымліваюць дыплом Рады Еўропы.
Да 25 сакавіка: Падача заявак
Да 5 красавіка: Паведамленне вынікаў адбору
23-25 красавіка: Першая сесія, Вільнюс
28-30 траўня: Другая сесія, Варшава
17-18 верасня: Трэцяя сесія (пра месца правядзення будзе паведамлена пазней)
4-6 лістапада: Сусветны форум за дэмакратыю, Страсбург
Для ўдзелу ў праграме неабходна мець магчымасць наведваць краіны Еўрапейскага Саюза (шэнгенскую візу ці дазвол на пражыванне ў адной з краін ЕС) на ўвесь перыяд навучання. Удзельнікі праграмы аплачваюць арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра, а выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне аплачваюць арганізатары.
Анкету можна знайсці па спасылцы: https://forms.gle/YnKPbmoZSVSjqVzx9 , яе неабходна падаць да 25 сакавіка 2026 года, 23:59 CET. Пытанні па падачы заяўкі можна дасылаць на адрас: [email protected] . Інфармацыя пра вынікі адбору будзе даслана да 5 красавіка 2026 года.

04/03/2026

Конкурс на ўдзел у праграме Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў 2026
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы абвяшчае набор на праграму 2026 года. Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце, як правіла, 18-35 гадоў незалежна ад месца пражывання.
Школа з’яўляецца часткай міжнароднай сеткі Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы – прасторы прафесійнага дыялогу і супрацоўніцтва, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў грамадскай, палітычнай, экспертнай і акадэмічнай супольнасцяў больш чым у дваццаці краінах Еўропы і суседніх рэгіёнаў.
На працягу амаль дваццаці гадоў УШПД штогод аб'ядноўвае прадстаўнікоў новага пакалення беларускіх прафесіяналаў і лідараў, якія працягваюць сваю дзейнасць і супрацоўніцтва дзеля будучыні Беларусі ва ўмовах глыбокіх грамадскіх і палітычных зменаў. Удзельнікі праграмы адбіраюцца на конкурснай аснове.
Пра праграму
Праграма Школы – гэта гадавы адукацыйны і лідарскі досвед, які спалучае акадэмічную экспертызу, практычныя фарматы працы і ўзаемадзеянне ў міждысцыплінарнай групе ўдзельнікаў. У 2026 годзе асноўная ўвага праграмы будзе прысвечана ролі Беларусі ў зменлівым рэгіянальным і міжнародным кантэксце, грамадскім працэсам і канфліктам, а таксама досведу дэмакратычных трансфармацый і рэформаў.
На працягу года ўдзельнікі:
• аналізуюць ключавыя палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёне;
• працуюць з міжнароднымі экспертамі і практыкамі;
• удзельнічаюць у практычных сімуляцыях і сцэнарным аналізе;
• распрацоўваюць сумесныя аналітычныя і практычныя праекты;
• атрымліваюць ментарскую падтрымку ад выпускнікоў Школы;
• становяцца часткай міжнароднай сеткі выпускнікоў Рады Еўропы.
УШПД уваходзіць у Асацыяцыю Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы. Дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў – Аляксандр Дабравольскі, Мэнэджар школы – Валянціна Палевікова.
Больш інфармацыі пра Школы палітычных даследаванняў можна знайсці тут: http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu
Каляндар УШПД 2026
Навучанне праходзіць у фармаце трох сесій у краінах Еўрапейскага Саюза і міжсесійнай каманднай працы. Завяршальным этапам праграмы з’яўляецца ўдзел у Сусветным форуме за дэмакратыю (World Forum for Democracy) у Страсбургу. Удзельнікі, якія паспяхова завершаць праграму, атрымліваюць дыплом Рады Еўропы.
Да 25 сакавіка: Падача заявак
Да 5 красавіка: Паведамленне вынікаў адбору
23-25 красавіка: Першая сесія, Вільнюс
28-30 траўня: Другая сесія, Варшава
17-18 верасня: Трэцяя сесія (пра месца правядзення будзе паведамлена пазней)
4-6 лістапада: Сусветны форум за дэмакратыю, Страсбург
Для ўдзелу ў праграме неабходна мець магчымасць наведваць краіны Еўрапейскага Саюза (шэнгенскую візу ці дазвол на пражыванне ў адной з краін ЕС) на ўвесь перыяд навучання. Удзельнікі праграмы аплачваюць арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра, а выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне аплачваюць арганізатары.
Анкету можна знайсці па спасылцы: https://forms.gle/YnKPbmoZSVSjqVzx9 , яе неабходна падаць да 25 сакавіка 2026 года, 23:59 CET. Пытанні па падачы заяўкі можна дасылаць на адрас: [email protected] . Інфармацыя пра вынікі адбору будзе даслана да 5 красавіка 2026 года.

10/02/2026

Паважаныя сябры! У бліжэйшы час будзе аб'яўлены конкурс на удзел у праграме Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў 2026 года.

24/12/2025
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 202...
21/03/2025

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2025 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў беларускай дыяспары ўзростам да 35 год. УШПД працуе з 2007 г. для Беларусі як частка праекта Рады Еўропы. Гэта адна з дваццаці двух Школ у сям'і Школ палітычных даследаванняў. Ідэя Школ палітычных даследаванняў – адкрыццё новых гарызонтаў і стварэнне новых магчымасцяў для маладых лідараў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву паміж сабой, з экспертамі і калегамі з замежных Школ. УШПД спрыяе сталай камунікацыі і супрацоўніцтву сваіх 353 выпускнікоў, сярод якіх – вучоныя ў галіне грамадскіх навук, палітыкі, лідары і актывісты моладзевых і няўрадавых арганізацый, прадпрымальнікі, журналісты, супрацоўнікі дзяржаўных структур.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі выбарных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў і ініцыятыў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю. Звяртаем увагу на тое, што ўдзельнікі праграмы Школы могуць мець праблемы ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі структурамі Рэспублікі Беларусь. Гэта можа быць выклікана варожым стаўленнем дзяржаўных структур да Рады Еўропы ці еўрапейскіх краін. У сувязі з гэтым просім пры прыняцці рашэння пра падачу заяўкі самастойна ацаніць магчымую рызыку.
Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці з 17 па 19 красавіка ў Вільні, другую – з 29 па 31 мая альбо з 5 па 7 чэрвеня у Варшаве, трэцюю – з 12 па 13 верасня ў Вільні ці Варшаве, а апошняе мерапрыемства – з 5 па 7 лістапада 2025 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Паміж сесіямі плануецца правядзенне лекцый, дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні міжнароднай бяспекі, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з Беларусі, Украіны, краін Еўрапейскага Саюза, іншых краін.
Для ўдзелу ў праграме неабходна мець магчымасць наведваць краіны Еўрапейскага Саюза (шэнгенскую візу ці дазвол на пражыванне ў адной з краін ЕС) на ўвесь перыяд навучання. Удзельнікі праграмы аплачваюць арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра, а выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне аплачваюць арганізатары.
УШПД уваходзіць у Асацыяцыю Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы. Дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў – Аляксандр Дабравольскі, Мэнэджар школы – Валянціна Палевікова. Больш інфармацыі пра Школы палітычных даследаванняў можна знайсці тут: http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu, пра Сусветны форум за дэмакратыю – тут: https://www.coe.int/en/web/world-forum-democracy. Інфармацыю для падачы заявак можна атрымаць у групе Facebook па адрасе: https://www.facebook.com/groups/397478097015796.
Анкету можна знайсці тут: https://forms.gle/H3ACo2H39DkSa5da6 . Яе трэба выслаць да 26 сакавіка 2025 г. Інфармацыю пра вынікі адбору ўдзельнікаў будзе выслана тым, хто падаў заяўкі, пасля 5 красавіка 2025 г.

Дэдлайн на падачу заявак на 2025 год - 26 сакавіка. Анкета і дадатковая інфармацыя - у папярэднім допісе. Інфармацыя пра...
13/03/2025

Дэдлайн на падачу заявак на 2025 год - 26 сакавіка. Анкета і дадатковая інфармацыя - у папярэднім допісе. Інфармацыя пра Сусветны форум за дэмакратыю - тут:

Homepage of the website on the World forum for democracy

05/03/2025

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2025 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў беларускай дыяспары ўзростам да 35 год. УШПД працуе з 2007 г. для Беларусі як частка праекта Рады Еўропы. Гэта адна з дваццаці двух Школ у сям'і Школ палітычных даследаванняў. Ідэя Школ палітычных даследаванняў – адкрыццё новых гарызонтаў і стварэнне новых магчымасцяў для маладых лідараў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву паміж сабой, з экспертамі і калегамі з замежных Школ. УШПД спрыяе сталай камунікацыі і супрацоўніцтву сваіх 353 выпускнікоў, сярод якіх – вучоныя ў галіне грамадскіх навук, палітыкі, лідары і актывісты моладзевых і няўрадавых арганізацый, прадпрымальнікі, журналісты, супрацоўнікі дзяржаўных структур.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі выбарных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў і ініцыятыў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю. Звяртаем увагу на тое, што ўдзельнікі праграмы Школы могуць мець праблемы ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі структурамі Рэспублікі Беларусь. Гэта можа быць выклікана варожым стаўленнем дзяржаўных структур да Рады Еўропы ці еўрапейскіх краін. У сувязі з гэтым просім пры прыняцці рашэння пра падачу заяўкі самастойна ацаніць магчымую рызыку.
Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці з 17 па 19 красавіка ў Вільні, другую – з 29 па 31 мая альбо з 5 па 7 чэрвеня у Варшаве, трэцюю – з 12 па 13 верасня ў Вільні ці Варшаве, а апошняе мерапрыемства – з 5 па 7 лістапада 2025 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Паміж сесіямі плануецца правядзенне лекцый, дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні міжнароднай бяспекі, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з Беларусі, Украіны, краін Еўрапейскага Саюза, іншых краін.
Для ўдзелу ў праграме неабходна мець магчымасць наведваць краіны Еўрапейскага Саюза (шэнгенскую візу ці дазвол на пражыванне ў адной з краін ЕС) на ўвесь перыяд навучання. Удзельнікі праграмы аплачваюць арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра, а выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне аплачваюць арганізатары.
УШПД уваходзіць у Асацыяцыю Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы. Дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў – Аляксандр Дабравольскі, Мэнэджар школы – Валянціна Палевікова.
Больш інфармацыі пра Школы палітычных даследаванняў можна знайсці тут: http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu . Інфармацыю для падачы заявак можна атрымаць у групе Facebook па адрасе: https://www.facebook.com/groups/397478097015796 .
Анкету можна знайсці тут: https://forms.gle/H3ACo2H39DkSa5da6 . Яе трэба выслаць да 26 сакавіка 2025 г. Інфармацыю пра вынікі адбору ўдзельнікаў будзе выслана тым, хто падаў заяўкі, пасля 5 красавіка 2025 г.

05/03/2025

Паважаныя сябры! У бліжэйшы час будзе аб'яўлены конкурс на ўдзел у праграме Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў 2025 года.

Сусветны форум за дэмакратыю 2024:
02/09/2024

Сусветны форум за дэмакратыю 2024:

Homepage of the website on the World forum for democracy

Address

Vilnius

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Organization

Send a message to Усходнееўрапейская Школа палітычных даследаванняў:

Share