Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі

Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі Официальная страница Ассоциации Политзаключеных Беларуси (АПБ).

31/03/2026

ПРЭС-РЭЛІЗ: БЛОК «БЕЛАРУСЫ ДЗЕЯНЬНЯ» ПАДАЎ СЬПІС КАНДЫДАТАЎ У КААРДЫНАЦЫЙНУЮ РАДУ

Блок беларускіх палітычных зьняволеных «Беларусы дзеяньня» падаў у выбарчую камісію сьпіс кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.

У аснове сьпісу — людзі, якія прайшлі праз рэпрэсіі, турмы, валянтэрскую працу, вайну ва Ўкраіне і іншыя формы рызыкі і адказнасьці. Гэта прадстаўнікі той часткі беларускага грамадзтва, якая ўжо заплаціла кошт за сваю пазыцыю і таму глядзіць на палітыку не як на сымбалічную дзейнасьць, а як на інструмэнт дасягненьня выніку.

Блок «Беларусы дзеяньня» зыходзіць з таго, што сучасная Беларусь жыве ў рэжыме сыстэмнага закладніцтва — праз палітвязьняў, ціск на сем’і, шантаж бізнэсу і грамадзтва ў цэлым. У гэтых умовах палітыка мае сэнс толькі тады, калі яна здольная ўплываць на мэханізмы ўлады, а не толькі іх камэнтаваць. Менавіта таму «Беларусы дзеяньня» разглядаюць зьнішчэньне гэтага мэханізму як цэнтральную задачу: без гэтага любыя размовы пра рэформы і зьмены застаюцца пустымі.

Удзел у выбарах у Каардынацыйную раду «Беларусы дзеяньня» разглядаюць як спробу зрабіць гэты орган рэальным месцам прыняцьця палітычных рашэньняў — з выразнай адказнасьцю, празрыстасьцю і стратэгічнай дыскусіяй, а не толькі пляцоўкай для заяваў.

Асобная ўвага ў блоку надаецца салідарнасьці паміж рознымі групамі беларускага грамадзтва. У тым ліку — беларускаму бізнэсу, які ўнутры краіны часта становіцца аб’ектам ціску і шантажу і фактычна таксама аказваецца закладнікам сыстэмы. Блок разглядае гэтых людзей як частку грамадзтва, якая заслугоўвае прадстаўніцтва і падтрымкі, а не падазрэньняў.

Палітычная пазыцыя «Беларусаў дзеяньня» заснаваная на разуменьні, што будучыня Беларусі вызначаецца ня толькі ўнутранымі працэсамі, але і вайной Расеі супраць Украіны. Падтрымка Ўкраіны разглядаецца як ключавая зьнешнепалітычная задача і неабходная ўмова вяртаньня Беларусі дзяржаўнай суб’ектнасьці, а рэгіёну — устойлівай бясьпекі.

Блок «Беларусы дзеяньня» не абяцае хуткіх і простых рашэньняў. Але ён прапануе іншы падыход: менш сымбаляў — больш адказнасьці за вынік; менш канкурэнцыі за прадстаўніцтва — больш працы над рэальным уплывам.

Падача сьпісу — гэта не фінал, а пачатак працэсу, у якім пытаньне стаіць проста: ці здольная беларуская палітыка вярнуць сабе сувязь з рэальнасьцю і пачаць яе мяняць.

У першую тройку сьпісу блока «Беларусы дзеяньня» ўвайшлі дзеячы Асацыяцыі палітвязьняў Беларусі — Юрась Зянковіч, Іна Шырокая (Ina Shyrokaya) і Анатоль Хіневіч (Анатолий Хиневич).

#выбары
#каардынацыйнаярада
#БеларусыДзеяньня
#палітвязьні
#палітыка
#Беларусь

Для жыхароў Літвы!Зрабі свой падатак карысным!Гэта не дадатковы падатак. Гэтыя грошы патрапілі б у бюджэт, калі б чалаве...
09/02/2026

Для жыхароў Літвы!
Зрабі свой падатак карысным!
Гэта не дадатковы падатак. Гэтыя грошы патрапілі б у бюджэт, калі б чалавек не перадаў іх канкрэтнай арганізацыі.

Калі вы хочаце падтрымаць важныя ініцыятывы, выкарыстоўваючы частку сваіх падаткаў, вы можаце накіраваць 1,2% свайго падаходнага падатку Асацыяцыі Плаітвязняў Беларусі ў Літве.

Хто можа зрабіць унёсак?
Кожны, хто афіцыйна працуе і плаціць падаходны падатак у Літве.

Як гэта зрабіць?
- Зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI.
- Выберыце раздзел Prašymai skirti paramą.
- Запоўніце форму:
Код арганізацыі: 306786335 (арганізацыя Association Political prisoners of Belarus).
Адсотак: пазначце 1,2%.
- Пацвердзіце і адпраўце заяўку.

Мы согласны с позицией фонда "Краіна для жыцця":такие организации не обязаны заниматься микро-сопровождением отдельных л...
18/01/2026

Мы согласны с позицией фонда "Краіна для жыцця":
такие организации не обязаны заниматься микро-сопровождением отдельных людей. У них другая логика и другой масштаб.

И именно поэтому мы считаем это хорошей для нас новостью.

Процесс реинтеграции, взаимопомощи и повседневной поддержки должны брать на себя те, кто прошёл этот путь сам (представители Ассоциации Политзаключенных Беларуси). Те, кто понимает не по отчётам, а из личного опыта, что значит выйти из тюрьмы, оказаться в новой стране и начать с нуля.

Многие отсидели 5 и более лет, их насильственно вывезли в другую страну, где нет ни родственников, ни друзей, часто - нет языка и понимания системы. В такой ситуации призывы “не оказывать микро-помощь” звучат, мягко говоря, странно и вызывают вопросы к компетенциям организаций, которые берутся помогать.

Мы считаем иначе: микро-помощь - это базовая необходимость, без которой адаптация и восстановление просто не запускаются. Если нужна поддержка - мы на связи и готовы помогать Своим 24/7.

Пра гэта распавядае праектны дырэктар фонду Вячаслаў Жукаў.

24/03/2025

Акция «Рука помощи» ✋🎨

Уникальная картина с отпечатками рук бывших политзаключённых — это больше, чем произведение искусства. Это прямая поддержка политзаключённым, которые продолжают бороться за свободу и достоинство.

Приобретая картину, вы становитесь частью сообщества солидарности и дарите надежду тем, кто нуждается в нашей поддержке.

Присоединяйтесь — вместе мы сильнее! ❤️
Ссылка для участия: https://donate.stripe.com/4gwg049gA6J269W28c

Address

Perkunkiemio 19
Vilnius
12120

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Share