Budzma Belarusami

Budzma Belarusami Budzma.org – культурна-асветніцкі партал пра Беларусь і для беларусаў. Мы робім беларускае бачным.

У сучасным зменлівым свеце найбольш цэняцца самабытнасць, пачуццё годнасці і яснае бачанне перспектывы.
Беларусы вартыя быць паспяховым народам.
Поспех магчымы толькі ў адзінстве.
Аб’яднаць беларусаў можна на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе гісторыі, культуры і мовы.
Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.
Веданне, культуры, гісторыі і мовы сваёй краіны дае чалавеку адметнасць сярод іншых народаў.
Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!

Лявон Вольскі: Будаваць на касьцях — дзікунства ці таямнічы культ палітычнае эліты РБ?У Мінску на месцы былых каталіцкіх...
07/10/2026

Лявон Вольскі: Будаваць на касьцях — дзікунства ці таямнічы культ палітычнае эліты РБ?

У Мінску на месцы былых каталіцкіх могілак на Залатой Горцы дазволілі пабудаваць комплекс Акадэміі нацыянальнай бясьпекі пры КДБ. Як гэта стала магчымым і пра што сведчыць, разважае Lavon Volski ў аўтарскай рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org.

У сьвеце прынята шанаваць памерлых, і кожны народ іх шануе па-свойму. Ёсьць адпаведныя традыцыі і ў беларусаў — Дзяды, Радаўніца. Але паралельна існуе іншая традыцыя — руйнаваць і пляжыць старыя могілкі, а на іхным мейсцы ўзводзіць будынкі, паркі, інфраструктуру. Пачалося гэтае дзікунства за савецкім часам і працягваецца дагэтуль (мы ж захавалі ад Савецкага Саюзу ўсё добрае, лепшае, праўда?).

Могілкі зьнішчалі зусім не паводле веравызнаньня ці то нацыянальнае прыкметы. Пад экскаватар ішлі без разбору праваслаўныя Старажоўскія могілкі, каталіцкія Залатагорскія, лютэранскія (у раёне Карла Лібкнэхта і Каржа), юдэйскія — у раёне Сухой ды Калектарнай, мусульманскія — каля «Юбілейкі»...

На мейсцах пахаваньняў без аніякіх згрызотаў сумленьня будавалі жылыя дамы, кінатэатры (напрыклад, «Маскву»), рынкі («Старажоўскі»), стадыёны, тралейбусныя дэпо, «Палац мастацтва»...

Працяг па спасылцы: https://d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.net/news/lyavon-volski-budavats-na-kastsyakh.html

📖 Салідарнасць памяці. Ідзе збор на выданне анталогіі ўкраінскага Расстралянага адраджэння па-беларускуНа платформе Gron...
07/10/2026

📖 Салідарнасць памяці. Ідзе збор на выданне анталогіі ўкраінскага Расстралянага адраджэння па-беларуску

На платформе Gronka запушчаны краўдфандынг на выданне кнігі «Antares. Анталогія ўкраінскага Расстралянага адраджэння». Упершыню па-беларуску ў адной кнізе сабраныя вершы 26 украінскіх аўтараў, якіх расстралялі або рэпрэсавалі.

🧐 Прадстаўлены цэнтральны для эпохі твор кароткай прозы, навела «Я (Рамантыка)». Паэзія падаецца білінгвальна: украінскі арыгінал стаіць побач з беларускім перакладам. Кніга выходзіць у выдавецкай ініцыятыве «Пурпурная майстэрня».

«Ноч расстраляных паэтаў стала глабальнай беларускай практыкай памяці, а ва Украіне літаратура дваццатых стала часткай маскульту. У часы рэпрэсій следчыя асобна запытвалі беларусаў пра тое, як «осуществлялась связь» з украінскімі калегамі. На фоне трагедыі ў Беларусі і катастрофы ва Украіне гэтая кніга — лагічны працяг гэтай сувязі. Акрамя сучасных творцаў, разыначка кнігі — пераклад зоркі трыццатых, Алеся Дудара, гарэзы і хулігана, якога маем за гонар уплесці ў нашую справу», — кажа укладальнік кнігі Алесь Плотка.

Падрабязней: https://d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.net/news/salidarnasts-pamyatsi.html

📖 У выдавецтве Gutenberg Publisher па-беларуску выйдзе першы сапраўдны вімельбухВыдавецтва Gutenberg Publisher заключыла...
07/10/2026

📖 У выдавецтве Gutenberg Publisher па-беларуску выйдзе першы сапраўдны вімельбух

Выдавецтва Gutenberg Publisher заключыла кантракт на выданне беларускага перакладу кнігі нарвежскай аўтаркі і ілюстратаркі Крыстын Рушыфтэ «Усе мы лічымся».

✍️ Уганараваная мноствам прэстыжных узнагарод, кніга ўжо паспела стаць улюбёнай для чытачоў больш за 60 краін свету.

«Мы ганарымся, што да іх далучацца і беларусы», — напісалі ў выдавецтве.

Працяг па спасылцы: https://d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.net/news/vimelbukh.html

💬 Нічога асаблівага, усё дзеля вашай бяспекі. Навошта не кашмарыць школьнікаў, калі можна кашмарыць?Што ўжо такое павінн...
07/10/2026

💬 Нічога асаблівага, усё дзеля вашай бяспекі. Навошта не кашмарыць школьнікаў, калі можна кашмарыць?

Што ўжо такое павінна адбыцца ў Беларусі, каб яно стала нечым асаблівым? Разважае ў аўтарскай калонцы на Budzma.org Яніна Гаспадыня з Мінска.

Як вы памятаеце, у 2026-м беларусы нарэшце пачалі жыць добра. Усё стала, вы памятаеце, добра. Тут і высветлілася зноўку, што жыць у тэроры добра — гэта не здабытак, а працэс. Толькі заплюшчыш вочы ды запіхнеш падалей некаторыя нюансы, кшталту рэпрэсій, катаванняў, нават дронаў, толькі возьмеш крэдыт на новую канапу і запарыш філіжаначку кавы, каб за ёю, размясціўшыся на канапе, падумаць пра летуценні і аблокі, як тэрор укладвае цябе на тую канапу ластавачкай рукі за спінай: а вось так добра? Добра, тэрорушка, добра, мармычаш, і самае неверагоднае, што і праўда ж — добра. Проста каву трошкі нязручней піць. І амаль ужо і не жахаешся: божачкі, як мы апынуліся на гэтай канапе з гэтай кавай?

Падрабязней: https://d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.net/news/nichoga-asablivaga-usye-dzelya-vashay-byaspeki.html

🖼 Скарынаўская бібліятэка ў Лондане атрымала ў дар ад прыватнага калекцыянера 15 твораў вядомых беларускіх мастакоўБелар...
07/10/2026

🖼 Скарынаўская бібліятэка ў Лондане атрымала ў дар ад прыватнага калекцыянера 15 твораў вядомых беларускіх мастакоў

Беларускі калекцыянер з ЗША Іосіф Левітан перадаў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане шэраг панарамных пэйзажаў і нацюрморт Віталя Цьвіркі і авангардныя жывапісныя творы Артура Клінава і Аляксея Жданава.

Скарынаўская бібліятэка захоўвае адметную калекцыю твораў мастакоў беларускага замежжа. Цяпер яна можа з гонарам прадставіць таксама яркія ўзоры мастацтва, створаныя ў Беларусі ў 1980-я гады

Працяг па спасылцы: https://d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.net/news/15-kartsin-tsvirki.html

🗡 Дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» у Беластоку10 кастрычніка ў Беластоку адбудзец...
07/10/2026

🗡 Дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» у Беластоку

10 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыя-праектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» кампаніі «Будзьма беларусамі». Удзел возьмуць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч.

🗣 Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага.

Што такое шляхта?
Як і за кім «панове» ваявалі?
Дзе жылі? На якой мове размаўлялі?
Як выхоўвалі дзяцей?
Як зараблялі грошы?

Раскажуць пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і — спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе — міф?..

⏰ Пачатак а 17:00.
📍Kawiarnia A100 Cafe, ul. Sienkiewicza 4, Białystok

Уваход вольны.

10 PAŹDZIERNIKA
Sobota, godz. 17:00. Kawiarnia A100 Cafe, ul. Sienkiewicza 4, Białystok

Dyskusja i wystawa autorów projektów medialnych „Trójząb i Pogoń” oraz „Sarmata” kampanii „Budźma biełarusami”
W wydarzeniu wezmą udział WASYL KAŁACZ, KACIARYNA WADANOSAWA, ALEŚ KIRKIEWICZ.

HONOR I GODNOŚĆ!
Mity i prawda o szlachcie Wielkiego Księstwa Litewskiego

Czym jest szlachta? Jak i za kogo walczyli „panowie”? Gdzie mieszkali? Jakim językiem mówili? Jak wychowywali dzieci? Jak zarabiali? Porozmawiajmy o szlacheckich herbach, tradycjach, nazwiskach, poddaństwie i – spuściźnie, którą pozostawiła po sobie nasza szlachta. Gdzie jest prawda historyczna, a gdzie mit?
Serdecznie zapraszamy!

Fot. Robert Gołębiewski

Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».

🥀 Памёр Аляксандр Сташкевіч — лідар магілёўскага рок-гурта «Барон МюнхгаузенЛідар магілёўскага рок-гурта «Барон Мюнхгауз...
07/10/2026

🥀 Памёр Аляксандр Сташкевіч — лідар магілёўскага рок-гурта «Барон Мюнхгаузен

Лідар магілёўскага рок-гурта «Барон Мюнхгаузен» Аляксандр Сташкевіч памёр 1 кастрычніка. Яму было 57 гадоў, гурту — 20, піша «Магілёў. Media».

Родам Сташкевіч з Быхава. У «Бароне Мюнхгаузене» ён пісаў музыку і вершы і граў на гітары, а свае песні выконваў і з гуртом, і сольна.

Песні Сашы поўныя філасофскага сэнсу — «Аквариум» і «Пикник» у адным флаконе. Гурт ведалі па канцэртах у Магілёве і па тэлепраграме «Четвертая студия», дзе «Барон Мюнхгаузен» граў ужывую.

Падрабязней: https://d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.net/news/pamyer-alyaksandr-stashkevich.html

❓ Ці сапраўды нехта хоча сёння «адарваць» Гродна ад Беларусі? l «Трызуб і Пагоня»▪ Хто і калі насамрэч заснаваў Гродна?▪...
06/10/2026

❓ Ці сапраўды нехта хоча сёння «адарваць» Гродна ад Беларусі? l «Трызуб і Пагоня»

▪ Хто і калі насамрэч заснаваў Гродна?
▪ Навошта горад быў патрэбны кіеўскім князям і да чаго тут яцвягі?
▪ Як крыжакі паўплывалі на архітэктуру Гродна?
▪ Хто збудаваў тут замкі, а хто — узарваў Фару Вітаўта?
▪ Як кожная ўлада перапісвала гісторыю горада над Нёманам?
▪ Ці сапраўды нехта хоча сёння «адарваць» Гродна ад Беларусі?

📺 Гісторыя Гродна — у нашым відэа: https://youtu.be/DesXdijy0UI

📖 Таццяна Багданава у Познані 10 кастрычніка прэзентуе кнігу для дзяцейУжо ў гэтую суботу ў познаньскай прасторы Strefa ...
06/10/2026

📖 Таццяна Багданава у Познані 10 кастрычніка прэзентуе кнігу для дзяцей

Ужо ў гэтую суботу ў познаньскай прасторы Strefa Do_Wolności (Nowowiejskiego, 15/15а) адбудзецца сустрэча з беларускай пісьменніцай і мастачкай Таццянай Багданавай, піша bellit.info.

✍️ Пісьменніца прывязе ў Познань сваю новую кнігу «Не на сваім месцы», якая нядаўна выйшла ў выдавецкай ініцыятыве «Surma». Для малодшых чытачоў і чытачак Таццяна Багданава правядзе творчы майстар-клас «Робім павучкоў разам!».

❓ Пра што кніга

«Аднойчы Алеся з сям’ёй пераязджае. У новай краіне ўсё здаецца ёй дзіўным і непрыветным. Ці атрымаецца ў Алесі знайсці сяброў, палюбіць вялікі горад і адчуць сябе на сваім месцы?» — інтрыгуе анатацыя да кнігі.

Гэта кранальная гісторыя пра эміграцыю і пошукі апірышча ў новых абставінах, з якімі сутыкнуліся тысячы беларускіх дзяцей.

Дзе і калі?

Дата: 10 кастрычніка
Час: 12:30
Месца: Strefa Do_Wolności (Познань, Nowowiejskiego, 15/15а).

Уваход вольны

Таццяна Багданава — беларуская мастачка і аўтарка родам з Гомеля. У 2023 годзе ў выдавецтве «Папуры» выйшла яе дзіцячая кніга «Мацей і чароўная раса». Пераможца Літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» (2025).

Гэтым летам ілюстрацыі да англамоўнага варыянту кнігі «Не на сваім месцы» («Out of Place») трапілі ў фінал прэстыжнага міжнароднага конкурсу Hiii Brand Illustrators Awards.

❗️У швейцарскім Золатурне адкрыюць абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку17 кастрычніка 2026 года а 13:00 у Stadtpark у Зола...
06/10/2026

❗️У швейцарскім Золатурне адкрыюць абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку

17 кастрычніка 2026 года а 13:00 у Stadtpark у Золатурне адбудзецца адкрыццё абноўленага помніка Тадэвушу Касцюшку. Урачыстасць пройдзе па-беларуску. Пасля ўдзельнікі мерапрыемства разам наведаюць Музей Касцюшкі, які знаходзіцца побач.

Запрашаюць беларусаў і беларусак Швейцарыі і ўсіх, каму дарагая памяць пра Касцюшку.

Працяг па спасылцы: https://d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.net/news/pomnik-tadevushu-kastsyushku.html

Address

Vilnius

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Budzma Belarusami posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Organization

Send a message to Budzma Belarusami:

Shortcuts

Share