21/08/2026
У «Бібліятэцы „Бацькаўшчыны“» выйшла «Кніга нэкралёгаў» — своеасаблівы працяг «Кнігі могілак»: https://zbsb.info/?p=32820
Як і над томам, прысвечаным беларускім пахаванням у свеце, над выданнем працавалі вядомыя даследчыкі беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.
«Кніга нэкралёгаў» складаецца з дзвюх частак. Першую складаюць выбраныя некралогі з найбуйнейшых эмігранцкіх газет — мюнхенскай «Бацькаўшчыны» і нью-ёркскага «Беларуса». У другой змешчаныя памятныя карткі, якія вырабляліся ў розных краінах з нагоды смерці таго ці іншага беларуса.