07/08/2026
❓- На пытаньне, чаму беларусы дзеля будучыні сваёй краіны не клаліся пад танкі, ты адказваеш, што сёньня ў Беларусі легчы пад танк азначае абараняць палітычнага вязьня...
❗- Нярэдка людзі з краінаў з разьвітымі дэмакратыямі, якія не разумеюць, што такое бяспраўе і прававая бездапаможнасьць, напышліва заяўляюць, што беларусы «не перамаглі дыктатуру, бо недастаткова актыўна клаліся пад танкі».
- Перадусім я лічу, што ў XXI стагодзьдзі разважаць такімі катэгорыямі папросту дзіка. Для цывілізаванага сьвету «класьціся пад танкі» не павінна быць нормай. Палітыка і права ў цывілізаваным сьвеце мусяць быць уладкаваныя так, каб чалавеку не даводзілася паводзіць сябе настолькі гераічна.
- Але калі вайна і бясконцая барацьба ў сучасным грамадзтве, на жаль, нармалізаваныя, дык я сьцьвярджаю, што мае суайчыньнікі рабілі і працягваюць рабіць гераічныя ўчынкі.
Гэта фрагмэнт зь інтэрвію Сабіны Брыло, паэткі й журналісткі, апублікаванага на літоўскім партале 15min. Вялікая зьмястоўная размова выйшла з нагоды публікацыі кнігі «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага перасьледу ў фактах і дакумэнтах». Пакідаем спасылку ў першым камэнтары.