Беларускі дом у Вільні

Directions Website Contact the organization

Беларускі дом у Вільні Заходзьце на выставы, моўныя курсы, заняткі з псыхолягам, узяць кнігу ў бібліятэчцы, ці проста так.

Запрашаем жанчын (таксама зь дзецьмі) на бясплатныя творчыя варштаты. Арганізатары - літоўская арганізацыя Artscape. Бол...
23/10/2026

Запрашаем жанчын (таксама зь дзецьмі) на бясплатныя творчыя варштаты. Арганізатары - літоўская арганізацыя Artscape. Больш інфармацыі - па спасылцы рэгістрацыі!
Рэгістрацыя тут: https://forms.gle/6dwwa4fd4gYskphE6 (і таксама ў сторыз).

Ня першы раз бачыце афішу, але ніколі не хадзілі? Завітвайце сьмела, гэтыя сустрэчы бясплатныя, без рэгістрацыі, кожны р...
20/10/2026

Ня першы раз бачыце афішу, але ніколі не хадзілі? Завітвайце сьмела, гэтыя сустрэчы бясплатныя, без рэгістрацыі, кожны раз - з новай займальнай тэмай. Вось напрыклад на наступнай сустрэчы пагаворым пра беларускія правапісы. Колькі іх — ведае ваш кот.
Ён
зьеў сьмятану
ці
з’еў сьмятану
ці
зьеў смятану
ці
з’еў смятану ?
(але галоўнае, што ўсё вылізаў, нічога не пакінуў!)

Што вы ўзялі з сабой?Калі з’язджалі з Беларусі. Калі збіралі рэчы, часам у вялікім поспеху, часам за лічаныя гадзіны.І к...
20/10/2026

Што вы ўзялі з сабой?

Калі з’язджалі з Беларусі. Калі збіралі рэчы, часам у вялікім поспеху, часам за лічаныя гадзіны.

І калі даводзілася выбіраць, што ўзяць з сабой, а што пакінуць, не заўсёды выбар быў на карысць дарагіх ці практычных рэчаў.

Хтосьці пакінуў дома добры ноўтбук, фірмовы пінжак, брэндавыя красоўкі, залаты гадзіннік...

Але ўзяў фартух, які калісьці вышыла бабуля.
Ці цацачную панду, якая з чалавекам з дзесяці гадоў. Якая пераязджала з хаты на хату, пабывала з ім у шпіталі, у інтэрнаце і безлічы складаных жыццёвых сітуацый.
Хтосьці ўзяў Біблію. Хтосьці - старую вятроўку. Хтосьці - маленькую рэч, якая для іншага чалавека наогул нічога не значыць.

А што ўзялі з сабой вы?

Да Дзядоў, якія мы будзем адзначаць 1 лістапада, хочам зрабіць у Беларускім Доме невялікую выставу.

Выставу рэчаў, якія мы прывезлі з Радзімы. Якія не маглі пакінуць. Якія захоўваюць памяць пра дом, людзей, падзеі, нашае жыццё ў Беларусі.

І запрашаем вас да яе спрычыніцца!

💡Што трэба зрабіць?

1. Да 31 кастрычніка прынясіце ў Беларускі Дом у Вільні 1–2 такія рэчы.
2. І раскажыце іх гісторыю. Чаму менавіта яны? Чым яны для вас важныя?
Можна напісаць адзін сказ. Можна - цэлую старонку. А можна проста распавесці гісторыю супрацоўніку БелДома, калі будзеце перадаваць рэчы.

Мы збяром гэтыя рэчы і гісторыі ў адну імправізаваную выставу, якую можна паглядзець 1 лістапада на Дзядах.

Каб памятаць пра дом.

І вельмі важна:
- мы не просім вас аддаваць нам гэтыя рэчы! Толькі пазычыць на выставу. У канцы вечара ўсё вернем гаспадарам.
- усе гісторыі будуць запісаныя ананімна. Без імёнаў. І мы не будзем рэдагаваць вашыя словы. Нам важна захаваць менавіта ваш голас, вашыя ўспаміны, вашую гісторыю.

📍 Беларускі Дом у Вільні, Vilniaus g. 20
📅 Рэчы прымаем да 31 кастрычніка.

Выстава: 1 лістапада, на Дзядах. Пачатак імпрэзы а 17:00.

Вельмі чакаем вашыя рэчы і гісторыі.
Кавалачак дому, які мы прывезлі з сабой у Беларускі Дом у Вільні ❤️

Жаночы Клюб: беларускі абутак😉У гэтую сераду пагутарым пра тое, у чым хадзілі нашыя продкі: ад скураных чаравікаў да лап...
20/10/2026

Жаночы Клюб: беларускі абутак😉

У гэтую сераду пагутарым пра тое, у чым хадзілі нашыя продкі: ад скураных чаравікаў да лапцей, поршняў, ботаў і валёнак. Пагаворым пра тое, як змяняліся формы і матэрыялы, чым адрозніваўся гарадскі і вясковы абутак, як яго ўпрыгожвалі і насілі ў розныя часы.

На практычнай частцы будзем працягваць вашыя праекты. Кашулі, спадніцы, андаракі і г.д.
А можна проста прыйсці і пахваліцца сваёй вышыўкай:) Ці павязаць у добрай кампаніі пад каву-гарбату-печыва-зефір:)

Чакаем вас!

21га кастрычніка, серада
18:30 - 21:00
Vilniaus, 20

ПАНЯДЗЕЛАК  9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс*10:30-12:00 - літоўская мова прасунуты курс*12:30-14:00 - літоўск...
19/10/2026

ПАНЯДЗЕЛАК
  9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс*
10:30-12:00 - літоўская мова прасунуты курс*
12:30-14:00 - літоўская мова прасунуты курс*
17:30-18:30 - творчая майстэрня для жанчын*
18:00-19:30 - літоўская мова прасунуты курс*

АЎТОРАК
19:00-20:30 - заняткі па аргентынскім танга

СЕРАДА
  9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс*
10:30-12:00 - літоўская мова прасунуты курс*
14:00-18:30 - каворкінг
18:00-19:00 - беларуская мова з Вінцуком Вячоркам

ЧАЦВЕР
16:00-17:30 - літоўская мова пачатковы курс*
17:30-20:00 - каворкінг

ПЯТНІЦА
13:00-14:30 - літоўская мова прасунуты курс*
14:00-18:00 - каворкінг
18:00-19:30 - літоўская мова прасунуты курс*

СУБОТА
10:00-16:15 - заняткі для дзяцей “Беларуская школка ў Вільні”

НЯДЗЕЛЯ
10:00-15:15 - заняткі для дзяцей “Беларуская школка ў Вільні”
10:45-11:45- speaking club ангельскай мовы для дарослых

Карсэт, кабат, кітлік, шнуроўка, нагруднік, каптан, карсетка, корсэт, корзат, камізэлька, кідлыца...І не. У гэтую сераду...
12/10/2026

Карсэт, кабат, кітлік, шнуроўка, нагруднік, каптан, карсетка, корсэт, корзат, камізэлька, кідлыца...

І не. У гэтую сераду Жаночы Клюб не замовамі кідаецца, а разбіраецца ў гісторыі і кроі безрукаўнага адзення:) Пагутарым пра той элемент традыцыйнага строю, які надаваў жанчыне вельмі прыгожы, элегантны сілуэт.

На практычнай частцы будзем працягваць вашыя праекты. Кашулі, спадніцы, андаракі і г.д.
А можна проста прыйсці і пахваліцца сваёй вышыўкай:) Ці павязаць у добрай кампаніі пад каву-гарбату-пячэнне-зефір:)

Чакаем вас!

14га кастрычніка, серада
18:30 - 21:00
Vilniaus, 20

ПАНЯДЗЕЛАК  9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс*10:30-12:00 - літоўская мова прасунуты курс*17:30-18:30 - творчая...
12/10/2026

ПАНЯДЗЕЛАК
  9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс*
10:30-12:00 - літоўская мова прасунуты курс*
17:30-18:30 - творчая майстэрня для жанчын*
18:00-19:30 - літоўская мова прасунуты курс*

АЎТОРАК
13:00-14:30 - літоўская мова прасунуты курс*
16:00-17:30 - літоўская мова пачатковы курс*
19:00-20:30 - заняткі па аргентынскім танга

СЕРАДА
  9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс*
10:30-12:00 - літоўская мова прасунуты курс*
14:00-18:30 - каворкінг
18:00-19:00 - беларуская мова з Вінцуком Вячоркам

ЧАЦВЕР
13:00-14:30 - літоўская мова прасунуты курс*
16:00-17:30 - літоўская мова пачатковы курс*
17:30-20:00 - каворкінг

ПЯТНІЦА
14:00-18:00 - каворкінг
18:00-19:30 - літоўская мова прасунуты курс*

СУБОТА
10:00-16:30 - кніжны фестываль Pradmova. Дзіцячая пляцоўка

НЯДЗЕЛЯ
10:00-15:15 - заняткі для дзяцей “Беларуская школка ў Вільні”
10:40-11:40- speaking club ангельскай мовы для дарослых

ПАНЯДЗЕЛАК  9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс*10:30-12:00 - літоўская мова прасунуты курс*17:30-18:30 - творчая...
05/10/2026

ПАНЯДЗЕЛАК
  9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс*
10:30-12:00 - літоўская мова прасунуты курс*
17:30-18:30 - творчая майстэрня для жанчын (рэгістрацыя закрытая)
18:00-19:30 - літоўская мова прасунуты курс*

АЎТОРАК
13:00-14:30 - літоўская мова прасунуты курс*
16:00-17:30 - літоўская мова пачатковы курс*
18:30-19:45 - заняткі па аргентынскім танга

СЕРАДА
  9:00-10:30 - літоўская мова пачатковы курс*
10:30-12:00 - літоўская мова прасунуты курс*
14:00-18:30 - каворкінг
18:30-21:00 - жаночы клуб

ЧАЦВЕР
13:00-14:30 - літоўская мова прасунуты курс*
16:00-17:30 - літоўская мова пачатковы курс*
17:30-20:00 - каворкінг

ПЯТНІЦА
14:00-18:00 - каворкінг
18:00-19:30 - літоўская мова прасунуты курс*

СУБОТА
10:00-16:30 - заняткі для дзяцей “Беларуская школка ў Вільні”

НЯДЗЕЛЯ
10:00-15:15 - заняткі для дзяцей “Беларуская школка ў Вільні”

Трошкі лянаваліся рабіць падборкі культурнай праграмы, выпраўляемся! Толькі тры на гэты раз, але насамрэч клясныя.
04/10/2026

Трошкі лянаваліся рабіць падборкі культурнай праграмы, выпраўляемся! Толькі тры на гэты раз, але насамрэч клясныя.

Жаночы Клюб (30 верасня)У гэтую сераду пагутарым пра літоўскае народнае мастацтва.У мінулы раз мы гутарылі пра тое, як у...
29/09/2026

Жаночы Клюб (30 верасня)

У гэтую сераду пагутарым пра літоўскае народнае мастацтва.

У мінулы раз мы гутарылі пра тое, як у беларускім народным мастацтве спалучаліся прыгажосць і штодзённасць: як з простых матэрыялаў нараджаліся рэчы, што былі адначасова карыснымі, прыгожымі і напоўненымі сэнсам. Узгадвалі традыцыйныя рамёствы, матэрыялы і вобразы беларускай культуры.

Дык вось. Наступным разам ідзем у тым жа кірунку, толькі ў бок літоўскага народнага мастацтва.

Падчас практычнай часткі будзем вышываць балцкія сімвалы/матывы на сурвэтках ✨

Ці працягваем уласныя праекты 🤍

🗓 30 верасня, серада
🕡 18:30 - 21:00
Vilniaus g. 20

Address

Vilniaus Gatvė 20
Vilnius
LT-01402

Opening Hours

Monday 12:00 - 20:00
Tuesday 12:00 - 20:00
Wednesday 12:00 - 20:00
Thursday 12:00 - 20:00
Friday 12:00 - 20:00
Saturday 10:00 - 20:00
Sunday 10:00 - 15:00

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Беларускі дом у Вільні posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Organization

Send a message to Беларускі дом у Вільні:

Shortcuts

Share