13/07/2026
Дзякуй за падтрымку!
Шчыра дзякуем кожнаму, хто пералічыў 1,2% падаходнага падатку на карысць этнацэнтра «Світанак».
Дзякуючы вам мы можам ладзіць мерапрыемствы, праводзіць заняткі для дзяцей, захоўваць і папулярызаваць беларускую культуру, падтрымліваць нашу супольнасць і ствараць новыя праекты.
Кожны ваш унёсак — гэта не проста дапамога. Гэта знак даверу, салідарнасці і веры ў тое, што беларуская культура жыве і развіваецца дзякуючы людзям, якім яна неабыякавая.
Ад усяго сэрца дзякуем, што вы разам з намі!
#беларусывільні #беларускіятрадыцыі #беларускіфальклёр #світанак #беларусылітвы