24/03/2026
Ніца запрашае ў Дзень Волі на выставу
Tales & Stories: беларускае мастацтва ў выгнанні.
🕐 25 сакавіка – 2 красавіка 2026
📍SPACE Gallery, Saint-Paul-de-Vence, Францыя
🍷 Вернісаж: 28 сакавіка а 17:00
Выстава асвятляе творчасць выбраных беларускіх мастачак, што былі вымушаныя пакінуць Радзіму. Аўтаркі звяртаюцца да тэмаў памяці, траўмы, цела і супраціву. Сярод мастачак — Яна Чарнова з працай «Беларуская Венера», як вобраз палітычнай раны і ўстойлівасці.
Праект арганізуе Народнае консульства Беларусі ў Ніцы ў партнёрстве з асацыяцый La Ligue de la Fraternité