Valgevene Maja // Беларускi дом ў Эстонии

Valgevene Maja // Беларускi дом ў Эстонии MTÜ Valgevene Maja
ГА "Беларускі дом" у Эстоніі 🇪🇪

14/07/2026
Заглянула сонца ў Талінскае аконца і так і засталося з намі на ўсю нядзелю, каб мы напоўніцу адсвяткавалі Беларускае Куп...
13/07/2026

Заглянула сонца ў Талінскае аконца і так і засталося з намі на ўсю нядзелю, каб мы напоўніцу адсвяткавалі Беларускае Купалле ў Талінскім Батанічным садзе!
Быў час навучыцца рабіць вянкі, папараць-кветкі, памаляваць і памайстраваць. Быў час паслухаць пра беларускія строі, распытаць Кацярыну Ваданосаву пра тонкасці працы з гістарычным мінулым, разглядзець дэталі і нават прымерыць асобныя рэчы. Быў час купіць штосьці з беларускімі сымбаламі ў майстра Уладзіміра. Яшчэ мы паспелі паслухаць і патанчыць пад музыку беларускай групы "Ночы", павадзіць хараводы, паспяваць "Купалінку" і папрыгаць праз вогнішча.
І самае галоўнае: у нас атрымалася насалодзіцца беларускім вайбам, пагаварыць па-беларуску, пазнаёміць з нашымі традыцыямі сяброў і знаёмых з іншых краін.

Дзякуем Міністэрству замежных спраў Эстоніі, Estdev і Народным амбасадам Беларусі за магчымасць правесці гэтае мерапрыемства.

Шчыра дзякуем за супрацу:
nuunuu.art
Vondel Digital

Здымкі на памяць Jana Vorontsova

Нам вельмі спадабалася быць разам з вамі на Беларускіх Калядах, насаложвацца вашымі ўсмешкамі і дзяліцца радасцю.Чакаем ...
28/12/2025

Нам вельмі спадабалася быць разам з вамі на Беларускіх Калядах, насаложвацца вашымі ўсмешкамі і дзяліцца радасцю.

Чакаем вас на беларускіх мерапрыемствах у 2026 годзе!

Вялікі дзякуй за супрацу:
Jahh Catering Ou
kohvik
Vondel Digital
Diana Olesyuk
vorozhun
struzhkova
Anastasia Rydlevskaya
Estonian Ministry of Foreign Affairs / Välisministeerium

Address

Tallinn

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Valgevene Maja // Беларускi дом ў Эстонии posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Organization

Send a message to Valgevene Maja // Беларускi дом ў Эстонии:

Shortcuts

Share