BCC/Belarusian Council for Culture

BCC/Belarusian Council for Culture Беларуская Рада культуры - грамадская інстытуцыя, якая яднае намаганні дзеля адбудовы жыццяздольнай інфраструктуры вольнай беларускай культуры.

Беларускай Радзе культуры 6 гадоў!За гэты час мы падтрымалі сотні творцаў і дзясяткі культурніцкіх ініцыятыў. Але галоўн...
01/10/2026

Беларускай Радзе культуры 6 гадоў!

За гэты час мы падтрымалі сотні творцаў і дзясяткі культурніцкіх ініцыятыў. Але галоўнае — разам з супольнасцю паспрыялі зменам, якія сёння ўжо здаюцца натуральнымі.

Сабралі шэсць важных зрухаў, якія адбыліся ў незалежным беларускім культурніцкім сектары за гэтыя гады.

У Любліне адбыўся чарговы Форум культурніцкіх арганізацый — пляцоўка для каардынацыі працы, абмеркавання супольных выклі...
29/09/2026

У Любліне адбыўся чарговы Форум культурніцкіх арганізацый — пляцоўка для каардынацыі працы, абмеркавання супольных выклікаў і развіцця незалежнага беларускага культурніцкага сектара.

Беларускую Раду культуры на Форуме прадстаўлялі кіраўнік Сяргей Будкін і намесніца кіраўніка Надзея Гарэцкая.

Прадстаўнікі 26 арганізацый падвялі вынікі апошняга паўгоддзя, абмеркавалі штодзённыя рэаліі працы культурніцкага сектара: каманды і ўнутраныя працэсы, планы, выклікі і прафесійную салідарнасць, а таксама адказнасць культурніцкага сектара ў кантэксце расійскай вайны супраць Украіны.

Таксама ўдзельнікам прэзентавалі канцэпцыю «Люблін — Еўрапейская сталіца культуры 2029». Асабліва важна, што ў будучай праграме прадугледжваецца асобная прастора для прысутнасці, голасу і культурнага ўдзелу беларускай супольнасці. Таму часткай сустрэчы стаў нетворкінг з культурніцкімі арганізацыямі Любліна і размова пра магчымыя супольныя праекты.

«Мы з калегамі з Беларускай Рады культуры цешымся, што новаствораная інфраструктура незалежнай культуры працягвае жыць і развівацца. Арганізацыі ўзаемадзейнічаюць, наладжваюць сувязі і разам шукаюць рашэнні для агульных выклікаў. І Форум стаў прынцыпова важнай кропкай. Бо ён з'яўляецца найперш бяспечнай прасторай для шчырых размоў. Тут можна параіцца, паспрачацца, адкрыта падзяліцца і поспехамі, і няўдачамі, а часам проста пачуць у адказ: ”у нас тое самае”. І гэта, бадай, самае каштоўнае», – кажа Надзея Гарэцкая.

Форум культурніцкіх арганізацый быў створаны з ініцыятывы Беларускай Рады культуры ў 2024 годзе. Наступная сустрэча ўдзельнікаў Форуму адбудзецца праз паўгода ў Вільні.

Далучыцца да мерапрыемства можна, запоўніўшы адпаведную форму па спасылцы ў першым каментары.

Прадстаўляем асноўныя высновы мапінг-даследавання «Беларусь – Украіна: культурніцкі дыялог 2022–2026», падрыхтаванага эк...
24/09/2026

Прадстаўляем асноўныя высновы мапінг-даследавання «Беларусь – Украіна: культурніцкі дыялог 2022–2026», падрыхтаванага экспертамі Беларускай Рады культуры сумесна з Дацкім інстытутам культуры.

У працы падаецца аналіз развіцця беларуска-ўкраінскай культурнай супрацы пасля 2022 года, яе асноўныя тэндэнцыі, абмежаванні і патэнцыял. У кароткіх картках мы сабралі ключавыя высновы і рэкамендацыі аўтараў.

Поўны тэкст чытайце па спасылцы ў першым каментары

Культура — частка беларуска-ўкраінскага дыялогу і рэгіянальнай бяспекі.Падчас Форуму Астрожскіх у Кіеве адбылася дыскусі...
21/09/2026

Культура — частка беларуска-ўкраінскага дыялогу і рэгіянальнай бяспекі.

Падчас Форуму Астрожскіх у Кіеве адбылася дыскусія «Супрацоўніцтва Украіны і Беларусі ў сферы культуры: дэкаланіяльны погляд», арганізаваная супольна з Беларускай Радай культуры.

Гаварылі пра нацыянальную ідэнтычнасць, культурны супраціў расійскаму ўплыву, беларуска-ўкраінскую супрацу і яе далейшае развіццё.

Падчас дыскусіі кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін прадставіў новы мапінг «Беларусь – Украіна: культурніцкі дыялог 2022–2026», падрыхтаваны экспертамі Беларускай Рады культуры сумесна з Дацкім інстытутам культуры.

Праца аб'яднала больш за 45 прыкладаў беларуска-ўкраінскай культурнай супрацы ў літаратуры, тэатры, музыцы, візуальным мастацтве, медыя і фестывальных праграмах. Дакумент паказвае, што нават ва ўмовах вайны, вымушанай эміграцыі і адсутнасці міждзяржаўнага супрацоўніцтва культурны дыялог працягваецца.

«Мы прапануем у беларуска-ўкраінскіх адносінах разглядаць культуру як адзін з фактараў устойлівасці і бяспекі рэгіёна. У гэтай супрацы бачыцца вялікі патэнцыял, і мы спадзяемся, што ён будзе рэалізаваны. Для ўзаемнай карысці мае быць створана асобная доўгатэрміновая праграма для развіцця культурных сувязяў паміж беларусамі і ўкраінцамі — з уласным фінансаваннем, устойлівымі партнёрствамі і падтрымкай як асобных праектаў, так і інфраструктуры дыялогу», — адзначыў кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.

Менавіта неабходнасць такой доўгатэрміновай праграмы стала адной з ключавых высноў даследавання.

Чытайце поўны мапінг па спасылцы ў першым каментары

Стала вядома пра вызваленне шэрагу беларускіх палітвязняў.Сярод іх культурніцкі менеджар Павел Белавус, музыкі TOR Band ...
16/09/2026

Стала вядома пра вызваленне шэрагу беларускіх палітвязняў.

Сярод іх культурніцкі менеджар Павел Белавус, музыкі TOR Band Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык, Алесь Чумакоў, журналіст і медыямеджар Андрэй Аляксандраў, журналістка Ірына Злобіна, генеральная дырэктарка TUT.BY Людміла Чэкіна, былы генеральны дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў і іншыя.

Для Беларускай Рады культуры гэта асабліва важная навіна. У прыватнасці, мы неаднаразова ўздымалі справу TOR Band, адвакатавалі іх вызваленне і працягвалі нагадваць на міжнароднай арэне, што пераслед музыкаў, творцаў і культурніцкіх дзеячаў павінен быць спынены.

Таксама мы працягваем удакладняць інфармацыю і абнаўляць маніторынг рэпрэсій у культурніцкай сферы.

Пакуль дзясяткі прадстаўнікоў беларускай культуры знаходзяцца за кратамі або адбываюць пакаранне з абмежаваннем волі. Мы сочым за іх лёсам і аказваем ім фінансавую, юрыдычную і псіхалагічную падтрымку.

🔎 Маніторынг рэпрэсій — па спасылцы ў першым каментары.

24 верасня ў Варшаве адбудзецца сустрэча з Сяргеем Будкіным, кіраўніком Беларускай Рады культуры, аўтарам ідэі і прадуса...
15/09/2026

24 верасня ў Варшаве адбудзецца сустрэча з Сяргеем Будкіным, кіраўніком Беларускай Рады культуры, аўтарам ідэі і прадусарам праекта «Нерасстраляныя».

«Мы будзем гаварыць не толькі і не столькі пра рэпрэсіі 1930-х і 2020-х, колькі пра феномен нашага выжывання. Пра тое, кім мы сябе бачым, калі глядзім у мінулае, на саміх сябе зараз і на ўласную будучыню. Пра тое, што можа зрабіць кожны з нас, каб захаваць сваю ідэнтычнасць і працягнуць пісаць гісторыю Беларусі», — кажа Сяргей Будкін. Мадэраваць сустрэчу будзе стваральнік беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat Яраслаў Іванюк, з ініцыятывы якога яна і арганізуецца.

📅24 верасня 2026
🕓19:00
📍Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności ul. Oleandrów 6/2, Warszawa (метро Politechnika)

Будзем рады бачыць кожнага!

Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры сустрэліся з дакладчыцай Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Агнешкай Памаскай і кір...
10/09/2026

Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры сустрэліся з дакладчыцай Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Агнешкай Памаскай і кіраўніцай сакратарыята Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і медыя Таццянай Тэрмаціч.

Агнешка Памаска рыхтуе даклад «Культура як аснова дэмакратызацыі Беларусі», на аснове якога будзе распрацаваная рэзалюцыя Рады Еўропы па гэтай тэме.

Для беларускага культурніцкага сектара гэта вельмі важны працэс. Даклад павінен сфармуляваць еўрапейскае бачанне таго, чаму культура мае прынцыповае значэнне для будучай дэмакратычнай Беларусі і на якую падтрымку з боку Еўропы можа разлічваць беларускі культурніцкі сектар.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі:

▪️значэнне культуры для дэмакратыі, ідэнтычнасці і суверэнітэту Беларусі;
▪️русіфікацыю, знішчэнне культурнай памяці і выкарыстанне культуры як інструмента аўтарытарнага кантролю;
▪️становішча беларускіх дзеячаў культуры ў Беларусі і ў выгнанні;
▪️ролю беларускай культуры ў еўрапейскай культурнай прасторы;
▪️канкрэтныя праблемы творцаў і шляхі іх вырашэння (візавыя цяжкасці, выпадкі дыскрымінацыі, абмежаванні для дзеячаў культуры старэйшага ўзросту ды інш.).

«На ўзроўні ЕС культура сёння ўжо трактуецца як стратэгічны рэсурс для дэмакратыі, устойлівасці і бяспекі. І наша галоўная думка ў тым, што беларускую культуру не трэба разглядаць толькі як аб'ект падтрымкі — яе трэба бачыць як партнёра Еўропы. У нас ёсць унікальны досвед супрацьстаяння прапагандзе, дэзінфармацыі і культурнай экспансіі Расіі. І гэты досвед можа працаваць на ўстойлівасць не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы»,— адзначыў па выніках сустрэчы кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.

Са свайго боку Агнешка Памаска адзначыла важнасць беларускай тэматыкі і разуменне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія творцы па абодва бакі мяжы.

У красавіку 2027 года даклад будзе прадстаўлены ў Страсбуры перад прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Рэкамендацыі, сфармуляваныя ў гэтым дакуменце, могуць паўплываць на далейшую еўрапейскую палітыку ў дачыненні да беларускай культуры.

Завяршаем серыю квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Белару...
21/08/2026

Завяршаем серыю квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Беларускай Рады культуры, беларускай традыцыйнай культурай.

У фокусе агляду:

◾️ Купалле ў Беларусі і дзясятках беларускіх дыяспар: як традыцыя працягвае аб'ядноўваць людзей.
◾️ Адмена фестываляў, затрыманні ўдзельнікаў і новыя абмежаванні для культурніцкіх імпрэзаў у Беларусі.
◾️ Беларуская традыцыйная культура на Венецыянскай біенале, міжнародных выставах і еўрапейскіх падзеях.
◾️ Дыскусіі вакол нематэрыяльнай спадчыны, UNESCO і права на беларускую культурную традыцыю.
◾️ Новыя даследаванні, выданні і ініцыятывы, якія працягваюць захоўваць і развіваць беларускую спадчыну.

🔗 Чытайце агляд цалкам на сайце ў першым каментары

Агляды падрыхтаваныя пры падтрымцы ArtPower Belarus і Еўрапейскага Саюза.

Працягваем серыю квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Белар...
14/08/2026

Працягваем серыю квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Беларускай Рады культуры🔥

Сёння распавядзем пра арт.

Другі квартал паказаў усё больш выразны разрыў паміж дзвюма рэальнасцямі. Пакуль у Беларусі звужаецца прастора для незалежнага мастацтва і разбураюцца культурніцкія інстытуцыі, беларускія мастакі, куратары і фатографы атрымліваюць усё больш прызнання на галоўных еўрапейскіх пляцоўках.

У фокусе агляду:

◾️ Закрыццё Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і ўзмацненне дзяржаўнага кантролю над культурніцкай сферай.
◾️ Беларусь на Венецыянскай біенале, Manifesta і іншых ключавых міжнародных мастацкіх падзеях.
◾️ Новая хваля міжнародных поспехаў беларускіх фатографаў, кніжных праектаў і даследчыкаў.
◾️ Барацьба за культурную спадчыну: паміж дзяржаўным кантролем і незалежнымі ініцыятывамі.
◾️ Беларуская арт-супольнасць становіцца самастойным еўрапейскім культурніцкім асяродкам.

🔗 Чытайце агляд цалкам на сайце па спасылцы ў першым каментары.

Агляды падрыхтаваныя пры падтрымцы ArtPower Belarus і Еўрапейскага Саюза.

Працягваем серыю квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Белар...
11/08/2026

Працягваем серыю квартальных аглядаў беларускай культуры (красавік–чэрвень 2026), падрыхтаваных Аналітычнай групай Беларускай Рады культуры 🔥

Гэтым разам спынімся на музыцы.

У фокусе агляду:

◾️ Адмена і перанос фестываляў у Беларусі, але з'яўленне новых беларускіх музычных падзей у краіне і за мяжой.
◾️ Міжнародныя поспехі беларускіх артыстаў — ад еўрапейскіх тураў і стадыёнаў да публікацый у аўтарытэтных музычных выданнях.
◾️ Рэпрэсіі супраць музыкаў: арышты, крымінальныя справы і ціск на незалежную сцэну.
◾️ Новае пакаленне беларускіх выканаўцаў, адукацыйныя ініцыятывы і музычныя стартапы працягваюць развівацца нават ва ўмовах крызісу.
◾️ Беларуская музыка застаецца жывой і ўсё больш прыкметнай у міжнароднай культурнай прасторы.

🔗 Чытайце агляд цалкам на сайце па спасылцы ў першым каментары

Агляды падрыхтаваныя пры падтрымцы ArtPower Belarus і Еўрапейскага Саюза.

Address

Aru 21-8
Tallinn
10145

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when BCC/Belarusian Council for Culture posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Organization

Send a message to BCC/Belarusian Council for Culture:

Shortcuts

Share