Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі

Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі Афіцыйная старонка Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі (Belarussische Vereinigung in der Schweiz).

Асноўныя мэты арганізацыі:

• захаванне і развіццё моў, культуры і традыцый Беларусі;
• правядзенне канцэртаў, культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, канферэнцый, форумаў, гуманітарных акцый;
• падтрымка і захоўванне культурнай спадчыны беларускай дыяспары ў Швейцарскай Канфедэрацыі;
• іншае, не супярэчнае статутным мэтам і задачам.

Арганізацыя з'яўляецца некамерцыйнай, непалітычнай і канфесіянальна нейтральнай.

23/11/2025

🫶Уладзімір Пугач (J:МОРС) запрашае на свой сённяшні канцэрт🫶

⛳️ Punto de Encuentro, Josefstrasse 102, 8005 Zürich
🗓️ 23 лістапада (нядзеля)
⏰ 18:00
🎫 Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Не так даўно гурт J:MOPC адзначыў свае 25-годдзе маштабнымі выступамі ў Варшаве і іншых гарадах . Адначасова с гэтым, св...
31/10/2025

Не так даўно гурт J:MOPC адзначыў свае 25-годдзе маштабнымі выступамі ў Варшаве і іншых гарадах .

Адначасова с гэтым, святкаванне працягваецца шэрагам акустычных творчых вечароў.

З гэтай нагоды франтмэн гурта - Уладзімір Пугач, зайграе ў Цюрыху сваю юбілейную акустычную праграму.

Самыя вядомыя і любімыя песні, душэўныя размовы, асаблівая цёплая “лампавая” атмасфера гэтых канцэртаў запамінаюцца надоўга і не проста напаўняюць светлымі эмоцыямі, але і пераносяць вас дадому, у родныя мясціны, да любімых людзей.

Надышоў час сустрэцца, абняцца, падзяліцца цеплынёй і, вядома жа, праспяваць разам.

⛳️ Punto de Encuentro, Josefstrasse 102, 8005 Zürich
🗓️ 23.11.2025 нядзеля
⏰18:00
🎫 Уваход вольны, данаты вітаюцца

08/09/2025

МАЛЯВАНЫЧ кліча дзяцей і тых, хто прыкідваецца дарослымі на спектакль батлейкі!
Запрашаем вас у падарожжа ў тое месца, дзе нас не дагоняць ні злосць, ні цёмная зайздрасць, ні марныя клопаты — у светлае і вясёлае ДЗЯЦІНСТВА!
Што вас чакае:
🔹 Першая частка — гульні, загадкі і казкі для дзяцей + настольны спектаклік «Пэпі Доўгая Панчоха».
🔹 Другая частка (30 хвілін) — дзеці малююць, а дарослыя слухаюць:
• аповед пра тое, як стваралася легендарная «Калыханка»;
• экскурс у гісторыю беларускай батлейкі.
🔹 Трэцяя частка — вяртаюцца дзеці, і ўсе разам глядзім рэканструкцыю батлеечнага спектакля «Салдат і чорт».
📅 Субота, 13 верасня 2025
🕐 Пачатак: 13:00
⏳ Працягласць: 2 гадзіны
📍 Punto de Encuentro, Josefstrasse 102, 8005 Zürich (1 OG)
🎟️Уваход вольны, данаты вітаюцца

☝🏻💫Беларускае аб’яднанне у Швейцарыі запрашае беларусаў і беларусак, а таксама іх сяброў і ўсіх добрых людзей на традыцы...
11/05/2025

☝🏻💫
Беларускае аб’яднанне у Швейцарыі запрашае беларусаў і беларусак, а таксама іх сяброў і ўсіх добрых людзей на традыцыйнае святкаванне Купалля🌿🔥

📆 Субота 5 ліпеня 2025, пачатак а 16 гадзіне

📍Grillplatz am Türlersee: Äugst am Albis
https://maps.app.goo.gl/EYii4xhv1sYXzdeX7?g_st=ic

💃Вас чакае: сяброўская атмасфера, музыка, гульні, спевы, пляценне вянкоў 🌸, скокі праз вогнішча і іншыя купальскія абрады

🎵🎶 Адмысловы музычны госць - Алесь пазнаеміць нас з беларускімі гуслямі і валынкай, а таксама правядзе майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах

Уваход вольны! Мы будзем вельмі ўдзячныя за дабрачынныя узнёскі і калекты на пакрыццё выдаткаў мерапрыемства (≈20 chf з дарослага).
Некаторыя напоі🥂 і ежу 🧁можна будзе набыць на месцы.
Маеце пытанні? Мы з задавальненнем адкажам на іх па мейлу: [email protected] 📧

Adresse

Zürich

Benachrichtigungen

Lassen Sie sich von uns eine E-Mail senden und seien Sie der erste der Neuigkeiten und Aktionen von Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі erfährt. Ihre E-Mail-Adresse wird nicht für andere Zwecke verwendet und Sie können sich jederzeit abmelden.

Teilen