Mission of Democratic Belarus

Itinéraire Site Web

Mission of Democratic Belarus We work towards democratic Belarus in the heart of the EU🇪🇺

Медыяменеджар і пісьменнік Аляксей Дзікавіцкі запрашае вас на прэзентацыю прыгодніцкага раману “Вяртанне Эльзы” у Брусэл...
13/09/2026

Медыяменеджар і пісьменнік Аляксей Дзікавіцкі запрашае вас на прэзентацыю прыгодніцкага раману “Вяртанне Эльзы” у Брусэлі, якая адбудзецца 28 верасня а 19.00 у будынку Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі Wetenschapstraat 23, 1000 Brussel, Брусэль.

„Усё пачалося з кахання, якое не магло стаць узаемным, а скончылася таямніцай, што перажыла амаль стагоддзе. Адама Шаламіцкага, беларуса, які жыве ў Варшаве, нечакана ўцягвае ў загадкавую гісторыю яго былая аднакласніца і першае каханне Эльза. У цэнтры гэтай гісторыі — страчаны куфар з сямейнымі каштоўнасцямі і палескі заклён, здольны спыніць старэнне таго, хто зможа выканаць яго ўмову. Пошукі праўды прымушаюць героя па-новаму паглядзець на ўласнае жыццё, каханне, родны горад і тое, што чалавек пакідае пасля сябе.

«Вяртанне Эльзы» — раман пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладосці, у якім мінулае нечакана працягвае ўплываць на жыццё тых, хто жыве сёння”.

У часе вечарыны, арганізаванай пры дапамозе Прадстаўніцтва і пры ўдзеле фундацыі Kamunikat, якая выдала раман, аўтар распавядзе пра сапраўдныя цуды, якія дапамаглі яго напісаць, падпіша свежыя, толькі з друкарні асобнікі, пачытае ўрыўкі з найноўшай і іншых сваіх кніжак.

Увага! Кожны, хто набудзе “Вяртанне Эльзы”, атрымае ў падарунак адну з папярэдніх кніг Дзікавіцкага - “Світумузыка” альбо “Палешук 2.0”.

Сардэчна запрашам!

English below ⬇️Дарагія сябры!1 кастрычніка 2026 года ў бельгійскім Генце адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Amnesty I...
31/08/2026

English below ⬇️

Дарагія сябры!

1 кастрычніка 2026 года ў бельгійскім Генце адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Amnesty International Chair 2026.

Лаўрэаткай гэтага года ўпершыню стала беларуска, журналістка і палітычны аналітык Ганна Любакова.

Прэмія ўручаецца за мужную і паслядоўную працу па асвятленні палітычнай сітуацыі, рэпрэсій і дэмакратычнага супраціву ў Беларусі.

У межах цырымоніі Ганна Любакова прачытае публічную лекцыю пра рост аўтарытарызму на прыкладзе Беларусі, а таксама яго значэнне і ўплыў на рэгіён.

Культурную праграму цырымоніі прадставіць паэт, лідар і заснавальнік гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч.

Amnesty International Chair — гэта штогадовая ганаровая ўзнагарода Гентскага ўніверсітэта, якая з 2007 года ўручаецца асобам за асаблівы і працяглы ўклад у абарону правоў чалавека.

Сярод папярэдніх лаўрэатаў — іранская праваабаронца і Нобелеўская лаўрэатка Шырын Эбады, мальтыйскі эксперт па праве на прыватнасць і спецыяльны дакладчык ААН Джозэф Канатачы, польскі амбудсмен Адам Боднар, а таксама амерыканская праваабаронца палестынскага паходжання Нура Эракат.

Час імпрэзы: 19:30–21:15.
Уваход вольны, аднак неабходная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

https://apps.ticketmatic.com/widgets/vooruit/flow/tickets?event=786043428481&l=nl #!/addtickets

————

Announcing the 2026 Amnesty International Chair!

This year's laureate is Belarusian journalist and political analyst Hanna Liubakova, honored for her courageous reporting on the political situation, repression, and democratic resistance in Belarus.

As part of the ceremony, Hanna will deliver a public lecture on the rise of authoritarianism, using Belarus as a case study, and its wider significance for the region. The evening's cultural program will be presented by poet and Leibonik frontman Siarhei Bashlykevich.

The Amnesty International Chair is an annual honor awarded by Ghent University since 2007 to individuals for outstanding, sustained contributions to human rights. Past laureates include Nobel Peace Prize winner Shirin Ebadi, UN Special Rapporteur Joseph Cannataci, Polish Ombudsman Adam Bodnar, and human rights advocate Noura Erakat.

📅 October 1, 2026 | 19:30–21:15
📍 VIERNULVIER, Ghent
Free entry, registration required.

https://apps.ticketmatic.com/widgets/vooruit/flow/tickets?event=786043428481&l=nl #!/addtickets

Запрашаем на дыскусію з Святланай Ціханоўскай у Бруселі!🗓 17 чэрвеня 2026🕧 12:30–14:00📍 European Economic and Social Com...
12/06/2026

Запрашаем на дыскусію з Святланай Ціханоўскай у Бруселі!
🗓 17 чэрвеня 2026
🕧 12:30–14:00
📍 European Economic and Social Committee (EESC), Rue Belliard 99, Brussels, Communication Space first floor, JDE Building

Тэма сустрэчы: «Beyond the Myths: Understanding Belarus in Today’s Europe»
Разам абмяркуем распаўсюджаныя міфы пра Беларусь, іх уплыў на еўрапейскую палітыку і тое, як ЕС можа больш эфектыўна падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і грамадства.

📩 Рэгістрацыя да 16 чэрвеня: [email protected]

—————-
Join a lunchtime debate with Sviatlana Tsikhanouskaya in Brussels!
🗓 17 June 2026
🕧 12:30–14:00
📍 European Economic and Social Committee (EESC), Rue Belliard 99, Brussels, Communication Space first floor, JDE Building

Topic: «Beyond the Myths: Understanding Belarus in Today’s Europe»
The discussion will explore common misconceptions about Belarus, their impact on European policymaking, and how the EU can engage more effectively with Belarusian democratic forces and society.

📩 Registration until 16 June: [email protected]

✨ Света Бень у Брусэлі ✨📅 28 лютага 2026🎭 16:30 - мона-спектакль для дзяцей і добра выхаваных дарослых🎶 19:30 - сольны к...
16/02/2026

✨ Света Бень у Брусэлі ✨

📅 28 лютага 2026
🎭 16:30 - мона-спектакль для дзяцей і добра выхаваных дарослых
🎶 19:30 - сольны канцэрт-кватэрнік

📍 Rue de la Science 23, 1040 Bruxelles
❤️ Уваход вольны, данаты вітаюцца

Як зазвычай, будзе цёпла, шчыра і па-сапраўднаму 💫

Дарагія сябры!21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.Запрашаем вас сабрацца з гэтай нагоды 15 лютага а 15:00...
11/02/2026

Дарагія сябры!

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Запрашаем вас сабрацца з гэтай нагоды 15 лютага а 15:00 у Brussel, Rue Science 23, каб ушанаваць мову нашых бацькоў і продкаў.

Няхай гучаць вершы і казкі, апавяданні і расказы,няхай спяваюцца песні на нашай роднай, матчынай мове.

Будзем рады кожнаму —
бярыце з сабой верш, песню, урывак з апавядання або тое, чым вы хочаце ўшанаваць матчыну мову.

Будзем падпісваць паштоўкі палітвязням на роднай мове ❤️

Запрашаем вас на Калядную сустрэчу для маленькіх і вялікіх беларусаў і беларусак!17 студзеня сустрэнемся ў Бруселі, каб ...
10/01/2026

Запрашаем вас на Калядную сустрэчу для маленькіх і вялікіх беларусаў і беларусак!

17 студзеня сустрэнемся ў Бруселі, каб разам паспяваць калядныя песні, парадаваць дзяцей музычным святам і правесці вечар у добрай, роднай атмасферы.

Будзе музыка, пачастункі і цёплыя размовы. Прыходзьце ўсёй сям’ёй — будзе светла і па-святочнаму ✨

Калі: 17 Студзеня 2026
Адрас: Rue de la Science 23

🔥Шаноўнае спадарства,Запрашаем вас у суботу, 23 жніўня, на выбітную творчую сустрэчу з таленавітай сям’ёй Бартосік — Кар...
04/08/2025

🔥Шаноўнае спадарства,

Запрашаем вас у суботу, 23 жніўня, на выбітную творчую сустрэчу з таленавітай сям’ёй Бартосік — Карпіловіч!

🎙 Зміцер Бартосік — лаўрэат прэміі Ежы Гедройца за вострасюжэтную кнігу «Забіць Упалмінзага» — падзеліцца з вамі анекдотамі з мінулага жыцця і праспявае пад гітару.

🎤 Юстына Карпіловіч - аўтар і выканаўца сваіх песень.

🎶 Тацяна Карпіловіч (баян) і Геральд Бартосік (флейта) падаравяць вам віртуозную жывую музыку.

Будзе ўсё:
• сапраўдныя эмоцыі
• глыбокі гумар
• жывы гук і цеплая атмасфера!

💰 Уваход вольны, але данаты і падтрымка вельмі вітаюцца.

✍️Можна будзе набыць кнігі Зміцера Бартосіка з аўтографам аўтара.

📍 Месца:
Rue de la Science 23,
Брусэль
📆 Дата: субота, 23 жніўня
⏰ Пачатак: 16:00

Не прапусціце! Чакаем вас з нецярпеннем ❤️

🎻 Andruś у Бруселі!Запрашаем на акустычны панк-канцэрт гурта Andruś 🎶⠀📍 Rue de la Science 23, Bruxelles📅 11 ліпеня🕖 19:0...
19/06/2025

🎻 Andruś у Бруселі!
Запрашаем на акустычны панк-канцэрт гурта Andruś 🎶
⠀
📍 Rue de la Science 23, Bruxelles
📅 11 ліпеня
🕖 19:00
💸 Уваход: данат па жаданні

Always very happy to welcome our colleagues from Czech Republic in the mission!
12/05/2025

Always very happy to welcome our colleagues from Czech Republic in the mission!

💥У гэту нядзелю, 11 траўня ў 15:00, пройдзе імпрыза “Вершы з-за кратаў”, прымеркаваная да Міждународнага Дня палітвязняў...
08/05/2025

💥У гэту нядзелю, 11 траўня ў 15:00, пройдзе імпрыза “Вершы з-за кратаў”, прымеркаваная да Міждународнага Дня палітвязняў у Беларусі (21 траўня)

🔥Будзем голасам палітвязняў, чытаць іх вершы, напісаныя ў няволі, напішам ім лісты і правядзём акцыю ў іх падтрымку “Нам не ўсё адно!”

🪐Wetenschapsstraat 23, Brussel

Adresse

Rue De La Science 23
Brussels
1000

Notifications

Soyez le premier à savoir et laissez-nous vous envoyer un courriel lorsque Mission of Democratic Belarus publie des nouvelles et des promotions. Votre adresse e-mail ne sera pas utilisée à d'autres fins, et vous pouvez vous désabonner à tout moment.

Raccourcis

Partager