29/04/2026
Другі дзень на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 🙌
Другі дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum» аказаўся прадуктыўным і насычаным на стварэнне новых кантактаў і сувязяў.
Кожны, хто ўвайшоў у склад дэлегацыі ABBA, апынуўся ў асяроддзі нэтворкінгу неверагодна высокага ўзроўню.
Сярод спікераў і ўдзельнікаў, з якімі чальцы дэлегацыі маглі ўзаемадзейнічаць у межах нэтворкінгу, былі інвестары, палітыкі, дзяржаўныя службовыя асобы і першыя асобы дзяржаў.
Гэта была неверагодная магчымасць дзеля наладжвання кантактаў і ўсталявання сувязяў, а таксама магчымасць атрымаць зваротную сувязь на самым высокім узроўні.
У цэнтры размовы апынуліся магчымасці развіцця ў межах рэгіёна Трох мораў і па-за ім, а таксама эканамічная вага гэтага напрамку. Асобная ўвага была нададзена доўгатэрміновай будучыні, у якой незалежны бізнес і яго інстытуцыянальныя аб’яднанні разглядаюцца як ключавы і сістэмаўтваральны драйвер устойлівага развіцця ўсяго рэгіёна.
Сачыце за нашымі старонкамі і старонкамі ўдзельнікаў дэлегацыі. Мы публікуем актуальную інфармацыю і дзелімся ўражаннямі ад «Three Seas Business Forum».