11/08/2026
«Доўгае падарожжа дадому» ― у Запарожжы адкрылі фотавыставу пра чатыры гады баявога шляху Палка Каліноўскага.
7 жніўня ў Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа прайшла прэзентацыя вайскова-дакументальнай выставы, падрыхтаванай грамадой “Каліноўцы” і прэс-службай Палка Каліноўскага.
У экспазіцыю ўвайшло больш за 100 здымкаў беларускіх дабраахвотнікаў, якія абралі найбольш складаны варыянт вярнуцца ў Беларусь: праз вызваленне Украіны. Выстава падзелена на зоны, якія ўвасабляюць вобласці, у абароне і вызваленні якіх бралі ўдзел беларусы. Экспазіцыя нагадвае пра бесперапыннае перамяшчэнне з аднаго сектара ў іншы.
Наведаць выставу можна па адрэсе: Запарожжа, праспект Саборны, 151.
Выстава адкрыта да 6 верасня. Уваход вольны.