05/06/2026
30 траўня наша Фундацыя прыняла ўдзел у Маршы Роўнасці ва Уроцлаве 🌈🌈🌈
І гэта быў ужо пяты раз. Юбілейны.
Мы рыхтаваліся загадзя — і ў выніку атрымалася сапраўдная бура колераў, гуку і сэнсаў.
Марш Роўнасці — гэта не карнавал. Гэта палітычная акцыя. Гэта пра правы чалавека, годнасць, свабоду і супраціў.
📣🏳️🌈💪⚡️💣🏳️🌈🗣
Сёлета наша платформа была прысвечаная новаму закону ў Беларусі — артыкулу 19.16, які глуміцца з дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў чалавека і асабістай годнасці. Цяпер трапіць за краты ў Беларусі стала яшчэ прасцей.
Таму наша інсталяцыя — гэта краты.
І каляровы, свабодны, лёгкі, непазбежны выбух, які прарываецца вонкі.
🤍 Не разбіць!
❤️ Не спыніць!
🤍 Не стрымаць!
✅ Разам з намі былі нашыя любімыя даўнія партнёры KOD Dolnośląskie — амаль сям’я. Тыя, хто больш за 11 гадоў ва Уроцлаве і па-за ім пільнуе дэмакратычныя прынцыпы, назірае за выбарамі, арганізоўвае акцыі, падтрымлівае, дапамагае, верыць і проста сябруе.
✅ Разам з намі была неймаверная Mona Lizak і яе найкруцейшая каманда. Больш за дзве гадзіны яны запальвалі натоўп, спявалі, танчылі і гаварылі пра Беларусь.
І кілаваты гуку з запаветнымі марамі ўсіх беларусак і беларусаў ляцелі ў Сусвет.
А агромністы натоўп скандаваў:
Жы-ве Бе-ла-русь!
✅ Гэты гук не паляцеў бы ў неба без нашага неверагоднага дыджэя Krzysztof Niciejewski.
✅ Платформа не паехала б без цудоўнага кіроўцы.
✅ І без нашай любімай Ania Kowalczyk Derlęga усё не было б настолькі складна, ладна і моцна.
✅ І як жа важна не толькі адчуць падтрымку, але і атрымаць яе фактычна. Сустрэцца вачыма на Маршы. Усміхнуцца адна адной. І ісці далей — упэўнена, цвёрда, эпатажна і гучна.
Так, гэта мы пра Jolanta Niezgodzka Posłanka na Sejm RP. Дзякуй за падтрымку, бачнасць і салідарнасць.
А яшчэ ў гэтым годзе ў нас быў намёт у Мястэчку Роўнасці⛺️🌈⛺️
Гасцей сустракаў агромністы банер у выглядзе сцяга і герба на вясёлкавым фоне. І разам з UnitedPride.Wro.Wro падрыхтавалі лімітаваны мерч.
Нашая галоўная ідэя была простая:
традыцыйная культура не выключае — яна ЎКЛЮЧАЕ.
🩷 Розныя колеры.
💜 Розныя погляды.
🩵 Розныя сэнсы.
💚 Розных людзей.
Квір-супольнасць таксама мае права на традыцыю.
І нашыя шоперы, кубкі, цішоткі і значкі разляцеліся як гарачыя піражкі. Мы атрымалі такі моцны водгук, што дагэтуль крыху не верыцца❣️
Праз наш намёт прайшлі сотні людзей і сотні размоў пра Беларусь. У гэтым годзе мы чулі словы падтрымкі, салідарнасці і веры ў тое, што настане дзень — і такі ж Марш Роўнасці будзе ў кожным горадзе Беларусі.
А яшчэ ў нас была гульня “Так / Не” з цікавымі фактамі пра Беларусь. У яе гулялі беларусы і беларускі, украінцы і ўкраінкі, палякі і полькі. І ў нейкі момант да гульні ўжо стаяла чарга!
Гэта было неверагодна🌈🌈🌈
Дзякуй усім валанцёркам і валанцёрам.
Дзякуй данатаркам і данатарам.
Дзякуй гасцям, якія прыехалі да нас з Варшавы і Кракава.
Дзякуем за хуткую і якасную раздрукоўку банэра OferPress
Дзякуй усім, хто быў побач.
І канешне дзякуем Kultura Równości за тое, што ўжо каторы год запар арганізуюць вясёлкавае свята.
Мы вас вельмі любім.
Да сустрэчы праз год на Маршы Роўнасці.
Не разбіць🤍
Не спыніць ❤️
Не стрымаць 🤍