Inexkult

Zadzwoń Strona internetowa Kontakt: organizacja

Inexkult Прадзюсарскае суправаджэнне культурніцкіх, адукацыйных і сацыяльных праектаў.

📖 Перадзамова кнігі «Стрэл… Аляксей Стрэльнікаў. Галасы, тэксты, успаміны»Мы радыя падзяліцца доўгачаканай навіной! Ужо ...
09/10/2026

📖 Перадзамова кнігі «Стрэл… Аляксей Стрэльнікаў. Галасы, тэксты, успаміны»

Мы радыя падзяліцца доўгачаканай навіной! Ужо гэтай восенню ў выдавецтве INEXKULT выйдзе кніга памяці Аляксея Стрэльнікава.

Аляксей быў даследчыкам, артыстам, выкладчыкам, радыёвядучым, культурным менеджарам і, што найважней, – сябрам для многіх.

Гэтая кніга – мазаіка з ягоных тэкстаў і думак, успамінаў блізкіх, урыўкаў ліставання і пастоў з сацсетак. Мы сабралі іх, каб паказаць Лёшу такім, якім памятаем: жывым, разнастайным, блізкім.

Мы распачынаем перадзамову! Запрашаем не проста прачытаць кнігу, але далучыцца да су-быцця з Лёшам, паглядзець на культуру ягонымі вачыма, адчуць пульс часу, у якім ён жыў, і ўвайсці ў свет яго сяброў і сябровак.

Як атрымаць кнігу?

Калі вы хочаце падтрымаць выданне кнігі памяці Аляксея Стрэльнікава і атрымаць свой асобнік, зрабіце ахвяраванне ад 80 zł. Пры аплаце, калі ласка, пазначце актуальны e-mail. Пасля атрымання сродкаў мы звяжамся з вамі, каб удакладніць зручны спосаб атрымання кнігі – самавываз або дастаўку і, пры неабходнасці, разлічым яе кошт.

👉🏻 Кошт кнігі – 80 zł.
Перадзамовіць кнігу можна па спасылцы ў шапцы профілю INEXKULT

Перадзамова даступная толькі за межамі Беларусі.

Дзякуй за падтрымку выдання кнігі памяці Аляксея Стрэльнікава! Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на падрыхтоўку і выданне кнігі.

Той самы склад. Той самы «Прудок»!Ёсць рэчы, па якіх нібыта не сумуеш. Пакуль раптам не пачуеш іх зноў. Голас з суседняг...
13/09/2026

Той самы склад. Той самы «Прудок»!

Ёсць рэчы, па якіх нібыта не сумуеш. Пакуль раптам не пачуеш іх зноў. Голас з суседняга пакоя. Вечар у вёсцы. Старая хата, у якой усё трошкі рыпіць. Знаёмыя словы, інтанацыі, жарты. Трава, зямля і неба, у якім зорак чамусьці значна больш, чым у горадзе. І раптам разумееш: сумаваў.

Спектакль «Радзіва Прудок» нарадзіўся ў 2018 годзе на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра – таго самага, дзе Андрусь Горват некалі працаваў дворнікам. Ягоныя вясковыя нататкі спачатку сталі кнігай, а пасля трапілі ў рукі рэжысёра і даўняга сябра Горвата. Разам з Міхасём Зуем рэжысёр ператварыў іх у спектакль, які амаль адразу стаў адной з самых гучных пастановак тэатра. Квіткі на бліжэйшыя пяць паказаў раскупілі за шэсць гадзін.

Той самы «Прудок» жыве дагэтуль – цяпер ужо на польскай сцэне. У тым самым акцёрскім складзе: Міхась Зуй, Святлана Анікей і Зміцер Есяневіч.

За гады «Радзіва Прудок» даўно перастаў быць проста гісторыяй аднаго чалавека. Для многіх беларусаў ён стаў гісторыяй пра сваё месца, сваіх людзей, пра жаданне ўцячы і жаданне вярнуцца.

📅 21 верасня 19:00 / Познань
📅 22 верасня 19:00 / Варшава
📅 29 верасня 19:00 / Гданьск

Спектакль ідзе па-беларуску з польскімі субтытрамі.

🎟️ Квіткі па спасылцы https://taplink.cc/inex_kult

Запрашаем у гэты дзіўны палёт. Можа, ваш Прудок таксама недзе побач? 💫

Навучальны план на другі паток ад кафедры гораблукання гатовы. І, здаецца, слова «гара» мы зразумелі занадта глыбока.Зах...
07/09/2026

Навучальны план на другі паток ад кафедры гораблукання гатовы. І, здаецца, слова «гара» мы зразумелі занадта глыбока.

Заходнія Татры – іншыя, чым больш суровыя і скалістыя Высокія. Тут шырокія даліны, травяністыя схілы і доўгія хрыбты, па якіх можна ісці гадзінамі. А пад усім гэтым хаваецца яшчэ адзін свет – вапняковыя пячоры, вузкія праходы і падземныя калідоры.

Таму два горныя дні другога патоку мы падзялілі проста:

🪨 ДЗЕНЬ 1 (25 верасня) – пад зямлёй

Адправімся ў Касцяліскую даліну, будзем даследаваць пячоры, прабірацца праз вузкія праходы і высвятляць, навошта кафедры гораблукання ўвогуле спатрэбіўся ліхтарык.

⛰️ ДЗЕНЬ 2 (26 верасня) – над зямлёй.

Пойдзем у Хахалоўскую даліну, падымемся на Тшыднёваньскі Верх, выйдзем на адкрыты хрыбет, а калі група і надвор’е будуць за, працягнем да Канчыстага Верха на вышыню 2002 м.

Атрымліваецца даволі поўная навучальная праграма: спачатку залезці пад Татры, потым – на іх.

Кафедра гораблукання ўсё прадумала. Прынамсі, так сцвярджае сама кафедра гораблукання.

Падрабязныя маршруты ў картках 👉

📍 Закапанэ | 24 – 27 верасня
💰 Кошт удзелу – 1100 PLN (1000 PLN для ўдзельнікаў 1-га патоку). Уключана: пражыванне, сняданкі, страхоўка, квіткі ў нацыянальны парк, досвед ў мастацтве марнатраўства.
✏️ Каб зарэгістравацца, запоўніце форму заяўкі па спасылцы ў шапцы профілю https://taplink.cc/inex_kult

Першы паток ведае іх проста як Мішу і Волю. Але Інстытут патрабуе больш сур’ёзных фармулёвак.З Міхасём Зуем вы ўжо знаём...
02/09/2026

Першы паток ведае іх проста як Мішу і Волю. Але Інстытут патрабуе больш сур’ёзных фармулёвак.

З Міхасём Зуем вы ўжо знаёмыя. Ён па-ранейшаму ўзначальвае кафедру гульнязнаўства і сочыць за тым, каб ніводная настолка не ператварылася ў сур’ёзную канкурэнцыю, а перамога – у нагоду для асабістага росту.

А цяпер афіцыйна знаёмцеся – Volha Kulikouskaya , загадчыца кафедры гораблукання і стваральніца Інстытута Марнатраўных Мастацтваў.

Воля ведае пра горы, хрыбты і вяршыні падазрона шмат. Ведае, куды ісці, куды лепш не ісці, дзе павярнуць, дзе не павярнуць і дзе варта спыніцца, каб проста паляжаць. Карацей, адказвае за ўсё, што адбываецца вышэй за ўзровень мора.

На другім патоку пад яе навуковым кіраўніцтвам будзем даследаваць Заходнія Татры і намагацца зрабіць так, каб нашае гораблуканне заставалася пераважна кантраляваным.

Такім чынам, кафедры ўкамплектаваныя. Засталося толькі прыехаць і пачаць марнаваць час паводле ўсіх акадэмічных стандартаў.

📍 Закапанэ | 24–27 верасня
💰 Кошт удзелу – 1100 PLN (1000 PLN для ўдзельнікаў 1-га патоку). Уключана: пражыванне, сняданкі, страхоўка, квіткі ў нацыянальны парк, досвед ў мастацтве марнатраўства.
✏️ Каб зарэгістравацца, запоўніце форму заяўкі па спасылцы https://taplink.cc/inex_kult

Калі вам здавалася, што пасля першага патоку Інстытут Марнатраўных Мастацтваў возьмецца за розум, у нас ёсць дрэнная нав...
27/08/2026

Калі вам здавалася, што пасля першага патоку Інстытут Марнатраўных Мастацтваў возьмецца за розум, у нас ёсць дрэнная навіна. А дакладней, вельмі нават прыемная.

Мы адкрываем набор на другі паток. Гэтым разам Заходнія Татры!

Напрыканцы верасня Заходнія Татры становяцца залатымі, рудымі і чырвонымі, а людзей у гарах значна менш. Мы палічылі гэта дастатковым навуковым абгрунтаваннем, каб зноў сабраць рэчы і паехаць у горы.

Будзем хадзіць па восеньскіх хрыбтах, залазіць у пячоры і высвятляць, як увогуле атрымалася, што Татры выглядаюць менавіта так. У перапынках – гутарыць, гуляць у настолкі і займацца іншымі дысцыплінамі, якія не маюць ніякай практычнай карысці.

Навошта ехаць з намі?

Бо восеньскія Татры трэба хоць раз пабачыць не на шпалерах працоўнага стала. Бо маршрут ужо прыдуманы за вас. Бо ў кампаніі марнаваць час значна прыемней. І таму што пасля першага патоку мы афіцыйна пацвердзілі: нічога не даказваць чатыры дні запар – цалкам рэалістычная задача.

І так, кафедру гульнязнаўства ўсё яшчэ ўзначальвае Міхась Зуй .

І аніякай асабістай трансфармацыі. Максімум – балючыя ногі, поўная галерэя каляровых гор і новых людзей, з якімі потым чамусьці хочацца сустрэцца яшчэ раз.

📍 Закапанэ | 24 – 27 верасня
💰 Кошт удзелу – 1100 PLN (1000 PLN для ўдзельнікаў 1-га патоку).

Уключана:
• пражыванне ў нумарах;
• сняданкі;
• страхоўка;
• квіткі ў нацыянальны парк;
• дзве вандроўкі па Заходніх Татрах;
• курс маладога марнатраўцы ад Міхася Зуя.

✏️ Каб зарэгістравацца, запоўніце форму заяўкі па спасылцы https://taplink.cc/inex_kult

Другі паток ІММ не за гарамі. Дакладней, якраз за імі 🍂⛰️

24/08/2026

Святлана Анікей .anikej запрашае на спектакль «Радзіва Прудок»!

📅 21 верасня / Познань
📅 22 верасня / Варшава
📅 29 верасня / Гданьск

🎟️ Квіткі па спасылцы ў шапцы профілю

Легендарны спектакль працягвае гудзець на ўсіх дасяжных хвалях. Рэдкая магчымасць зладзіць вакацыі ў Прудок, з яго нязменнымі гідамі - Святланай Анікей .anikey, Міхасём Зуем і Зміцерам Есяневічам.

#познань #варшава #гданьск

«Радзіва Прудок» едзе ў тур па Польшчы! 💫Часам дастаткова аднаго слова, аднаго паху ці аднаго гуку, каб на імгненне апын...
04/08/2026

«Радзіва Прудок» едзе ў тур па Польшчы! 💫

Часам дастаткова аднаго слова, аднаго паху ці аднаго гуку, каб на імгненне апынуцца дома. Там, дзе ўлетку пахне скошанай травой і дымам ад вогнішча. Дзе сусед заходзіць не па справе, а «на хвілінку», якая расцягнецца на цэлы вечар. Дзе ўсё здаецца такім знаёмым, што нават цішыня гучыць па-свойму.

Менавіта туды вядзе «Радзіва Прудок».

Не толькі ў Палессе. Не толькі ў гісторыю Андруся Горвата. А ў тое месца, якое кожны беларус носіць у сабе. Туды, дзе ёсць дом. Нават калі цяпер ён за сотні ці тысячы кіламетраў.

📅 21.09 / 19:00 — Познань, Aula Artis
📅 22.09 / 19:00 — Варшава, Terminal Kultury Gocław
📅 29.09 / 19:00 — Гданьск, Teatr Szekspirowski

🎫 Квіткі — па спасылцы ў шапцы профілю і ў касах Empik па ўсёй Польшчы.

Да сустрэчы. Там, дзе беларускі космас збірае сваіх!

Летні паказ дыяфільмаў ад праекта «Дыяфільм Live» Диафильмы. Театр диафильмов Лета, цёплы вечар, вялікі экран, яркі прам...
29/07/2026

Летні паказ дыяфільмаў ад праекта «Дыяфільм Live» Диафильмы. Театр диафильмов

Лета, цёплы вечар, вялікі экран, яркі прамень дыяпраектара, пах мора і захапляльныя гісторыі са стужак-дыяфільмаў — ідэальнае спалучэнне для жнівеньскага вечара. Запрашаем правесці яго разам з намі ў тэатры BoTo Teatr BOTO. Будзем глядзець дыяфільмы ва ўнікальнай жывой агучцы ад праекта, смяяцца і плакаць, гаварыць і слухаць.

«Дыяфільм Live» — гэта вечары паказаў дыяфільмаў, агучаных ужывую акцёрамі і музыкамі. Праект старыя плёнкі на вялікім экране, надаючы ім новае жыццё з дапамогай жывой музыкі, акцёрскага выканання і сучасных інтэрпрэтацый.

У праграме — аўтарскія і народныя казкі з, дыяфільмы паводле твораў беларускіх аўтараў, а таксама прэм’еры новых гісторый.

📅 15 жніўня 18:00 / Тэатр BoTo, Сопат
🎟️ Квіткі па спасылцы ў шапцы профілю і на старонцы Диафильмы. Театр диафильмов

Працягласць: 60–70 хвілін
Мова: беларуская i руская
Узроставая рэкамендацыя: 10+ (рэкамендацыя мае ўмоўны характар)

Adres

Warszawa
01-001

Telefon

+48690592279

Strona internetowa

Powiadomienia

Bądź na bieżąco: wyślemy Ci e-mail, gdy Inexkult opublikuje nowości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu, a subskrypcję możesz anulować w dowolnym momencie.

Kontakt: Organizacja

Wyślij wiadomość do Inexkult:

Skróty

Udostępnij