Association of Belarusian Business Abroad

  • Home
  • Association of Belarusian Business Abroad

Association of Belarusian Business Abroad Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from Association of Belarusian Business Abroad, Nonprofit Organization, Hoża 86, lok. 410, 00-682, Warszawa, Polska, .
(1)

Другі дзень на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 🙌Другі дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізне...
29/04/2026

Другі дзень на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 🙌

Другі дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum» аказаўся прадуктыўным і насычаным на стварэнне новых кантактаў і сувязяў.

Кожны, хто ўвайшоў у склад дэлегацыі ABBA, апынуўся ў асяроддзі нэтворкінгу неверагодна высокага ўзроўню.

Сярод спікераў і ўдзельнікаў, з якімі чальцы дэлегацыі маглі ўзаемадзейнічаць у межах нэтворкінгу, былі інвестары, палітыкі, дзяржаўныя службовыя асобы і першыя асобы дзяржаў.

Гэта была неверагодная магчымасць дзеля наладжвання кантактаў і ўсталявання сувязяў, а таксама магчымасць атрымаць зваротную сувязь на самым высокім узроўні.

У цэнтры размовы апынуліся магчымасці развіцця ў межах рэгіёна Трох мораў і па-за ім, а таксама эканамічная вага гэтага напрамку. Асобная ўвага была нададзена доўгатэрміновай будучыні, у якой незалежны бізнес і яго інстытуцыянальныя аб’яднанні разглядаюцца як ключавы і сістэмаўтваральны драйвер устойлівага развіцця ўсяго рэгіёна.

Сачыце за нашымі старонкамі і старонкамі ўдзельнікаў дэлегацыі. Мы публікуем актуальную інфармацыю і дзелімся ўражаннямі ад «Three Seas Business Forum».

ABBA і яе дэлегацыя на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 👇Сёння адбыўся першы дзень буйнога эканамічна...
28/04/2026

ABBA і яе дэлегацыя на «Three Seas Business Forum» у Дуброўніку (Харватыя) 👇

Сёння адбыўся першы дзень буйнога эканамічнага і палітычнага бізнес-форуму «Three Seas Business Forum»

Мы рады, што дэлегацыя ABBA прадстаўляе вольную Беларусь на гэтай знакавай падзеі.

Да нашай дэлегацыі далучыліся прадпрымальнікі беларусы з розных куткоў свету: Аргенціны, ЗША, Румыніі і Польшчы, а таксама амбасадары ABBA з Польшчы.

Упершыню на гэтым форуме і на такім узроўні была праведзена бізнес-панель, прысвечаная беларускаму бізнесу за мяжой.

Мы абмяркоўвалі яго бягучы стан, эканамічны ўплыў, яго перспектывы ў рэгіёне Трох мораў і далей, а таксама будучыню, дзе менавіта незалежны бізнес і яго аб’яднанні будуць драйверам развіцця як нашай краіны, так і ўсяго рэгіёна.

Мы хацелі б падзякаваць нашым партнерам Three Seas Business Council за запрашэнне стаць часткай гэтай падзеі, а таксама EUROCHAMBRES за супрацу і сталую падтрымку.

Мы будзем публікаваць больш падрабязную інфармацыю, таму сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі і падпісвайцеся.

Учора ABBA прыняла ўдзел у канферэнцыі для малога і сярэдняга бізнесу ў Гдыні ў статусе чальцоў Rady Przedsiębiorców Rze...
10/04/2026

Учора ABBA прыняла ўдзел у канферэнцыі для малога і сярэдняга бізнесу ў Гдыні ў статусе чальцоў Rady Przedsiębiorców Rzecznika MŚP.

Мы ужо пісалі пра Rada Przedsiębiorców пры Rzeczniku Małych i Średnich Przedsiębiorców: https://www.facebook.com/photo/?fbid=938171348744588&set=pcb.938174535410936

Канферэнцыя пад назвай «Устойлівасць - гэта канкурэнтная перавага. Як падрыхтаваць бізнес да крызісу», арганізаваная Rzecznikiem Małych i Średnich Przedsiębiorców Agnieszką Majewską, Wojewodą Pomorską Beatą Rutkiewicz а таксама Akademia Marynarki Wojennej у Гдыні.

Для нас гэтае ўдзел пра ўключанасць у сістэму дыялога паміж бізнесам і дзяржавай.

На канферэнцыі прагучала вельмі дакладная думка, якая, на наш погляд, добра адлюстроўвае бягучую рэальнасць.

Бізнес параўналі з караблямі:

Буйныя кампаніі - як вялікія караблі, устойлівыя і апорныя значную нагрузку, але менш манеўраныя ва ўмовах рэзкіх змен.

Малы і сярэдні бізнэс - больш гнуткі, хутчэй рэагуе і адаптуецца.

Менавіта таму ва ўмовах крызісаў і нестабільнасці роля малога і сярэдняга бізнесу становіцца асабліва значнай.

Малы і сярэдні бізнэс у Польшчы заўжды быў важнай часткай эканомікі.

І сёння асабліва адчуваецца, што гэты фокус узмацняецца - праз больш цеснае ўзаемадзеянне, увага да рэальных запытаў і пошук практычных рашэнняў, якія ўмацоўваюць устойлівасць бізнесу, а значыць - робяць эканоміку ў цэлым больш моцнай і стабільнай. І вельмі важна, што сёньня гэта становіцца асновай для рэальнага дыялёгу.

І для нас прынцыпова важна, што ў гэтым дыялогу ёсць месца для бізнэсу з беларускімі каранямі.

Уступленне ABBA ў Rada Przedsiębiorców - гэта лагічны вынік шматгадовай працы па прадстаўленні інтарэсаў прадпрымальнікаў.

Сёння ў нас з'яўляецца не толькі магчымасць казаць, але і інстытуцыянальны фармат, у якім гэты голас чутны. У бліжэйшы час ABBA накіруе сваіх дэлегатаў для ўдзелу ў рабоце Рады.

Мы таксама адкрылі працоўны адрас для збору інфармацыі: [email protected]

Калі вы сутыкаецеся з сістэмнымі бар'ерамі, бачыце неабходнасць зменаў ці хочаце прапанаваць рашэнні — мы гатовы акумуляваць гэтыя запыты і выносіць іх на ўзровень абмеркавання.

Мы перакананыя, што моцны, адказны і этычны бізнэс мусіць быць не толькі ўдзельнікам эканомікі, але і паўнавартасным удзельнікам дыялогу. І мы рады, што для гэтага ёсць рэальныя магчымасці.

ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі на Three Seas Business ForumНа мінулым тыдні ABBA і Thre...
03/04/2026

ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі на Three Seas Business Forum

На мінулым тыдні ABBA і Three Seas Business Council падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і ўжо пачалі сумесную працу. 👇

📍 28–29 красавіка, Дуброўнік, Харватыя

У межах аднаго з найбуйнейшых у рэгіёне Бізнес Форуму Трох Мораў (Three Seas - ініцыятыва, якая аб’ядноўвае 13 краін ЕС паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі для развіцця транспарту, энергетыкі і лічбавай эканомікі) ABBA арганізуе прэзентацыю беларускага бізнесу і дзелавую В2В сесію "Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы".

Three Seas Business Forum - гэта тысячы ўдзельнікаў і дзясяткі дзелавых В2В сесій. Упершыню ў гісторыі пройдзе прэзентацыя беларускага бізнесу за мяжой і дзелавая В2В сесія “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, дзе ў вузкім коле (да 30 удзельнікаў) фарміруюцца рэальныя партнёрствы з удзелам інвестараў, уласнікаў бізнесу і топ-менеджараў.

Удзельнікі атрымліваюць:
❇️ Прамы доступ да ўсіх удзельнікаў Бізнес Форуму Трох Мораў
❇️ Удзел у сфакусаванай дзелавой B2B сесіі “Беларусь - Краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”
❇️ Гарантаваны ўдзел у пяці дзелавых В2В сесіях, арганізаваных Three Seas Business Council
❇️ Ад 3,5 да 5 гадзін нетворкінгу на высокім узроўні штодзённа
❇️ Выхад на новыя рынкі і новыя партнёрствы
❇️ Удзел у абмеркаванні інвестыцыйных праектаў

Тэмы працы: лічбавая інфраструктура, дата-цэнтры, AI і кібербяспека, энергетычная бяспека, прыцягненне міжнароднага капіталу, трансатлантычнае супрацоўніцтва і іншыя напрамкі

Узровень удзельнікаў і спікераў: Топ-менеджмент міжнародных кампаній, кіраўнікі рэгіянальных і глабальных структур, прадстаўнікі інвестыцыйных і інстытуцыйных арганізацый.

Пацверджаны ўдзел Google, EY, MOL, AmCham і многіх іншых

ABBA фарміруе дэлегацыю прадпрымальнікаў з беларускімі каранямі.

Запрашаем тых, хто:
👉 Маштабуе бізнес у ЕС
👉 Шукае інвестыцыі
👉 Выходзіць на глабальныя рынкі
👉 Падзяляе нашы каштоўнасці

Праграма гнуткая і можа быць зладжана пад запыты ўдзельнікаў.

Калі вы зацікаўлены ў удзеле, напішыце нам:
📩 [email protected]
або непасрэдна: Marina Girin / Yauheni Bury

⏳ Дэдлайн падачы заяўкі — 09.04

Рэалізуецца ў межах праекта (BDI) пры фінансаванні Еўрапейскага Саюзу.

24 сакавіка 2026 года паміж ABBA і TSBC быў падпісаны Мемарандум аб Узаемаразуменні (MoU).У аўторак, 24 сакавіка 2026 го...
25/03/2026

24 сакавіка 2026 года паміж ABBA і TSBC быў падпісаны Мемарандум аб Узаемаразуменні (MoU).

У аўторак, 24 сакавіка 2026 года, у межак канферэнцыі «Three Seas Business STEPS 2026» адбылася афіцыйная цырымонія падпісання Мемарандума аб Узаемаразуменні (MoU) паміж Association of Belarusian Business Abroad (ABBA) і Three Seas Business Council (TSBC).

Гэта стала лагічным працягам супрацоўніцтва і адлюстроўвае агульнае стратэгічнае бачанне бакоў.

ABBA хацела б выказаць сваю ўдзячнасць прэзідэнту TSBC Беаце Дашыньскай-Музычцы, Паўлу Нарадзе, Strategic Advisory Board і ўсёй камандзе Three Seas Business Council за іх давер і партнёрства.

Мы рады і ганарымся магчымасцю працаваць разам і накіраваны на доўгатэрміновае супрацоўніцтва - як ва ўмовах цяперашніх, так і ў будучыні, калі Беларусь стане свабоднай.

Мы дамовіліся сканцэнтравацца на развіцці сумесных праектаў і мерапрыемств, абмене досведам і экспертызай, бізнес-падтрымцы, уключаючы рэлакаваныя кампаній.

Асаблівая ўвага будзе надавацца прасоўванню ініцыятывы рэгіёна трох мораў і развіццю сумленнага, незалежнага бізнесу, заснаванага беларусамі.

Беларусь з'яўляецца важнай часткай рэгіёна трох мораў, і мы разам бачым значны патэнцыял для супрацоўніцтва, інвестыцый і ўстойлівага эканамічнага росту.

Аб першых агульных праектах мы абвесцім ў бліжэйшы час.

ABBA узмацняе сваю міжнародную прысутнасць і выходзіць на новыя ўзроўні партнёрстваў.На гэтым тыдні адбылася рабочая сус...
20/03/2026

ABBA узмацняе сваю міжнародную прысутнасць і выходзіць на новыя ўзроўні партнёрстваў.

На гэтым тыдні адбылася рабочая сустрэча з Three Seas Business Council (TSBC) - ключавой бізнес-платформай ініцыятывы «Трох мораў», якая аб’ядноўвае краіны паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі.

Сайт: https://3seasbc.com/

Ініцыятыва «Трох мораў», створаная ў 2015 годзе, сёння з’яўляецца адной з найбольш значных платформаў рэгіянальнага супрацоўніцтва. Яна фарміруе парадак дня ў сферах інфраструктуры, энергетыкі, інвестыцый і лічбавага развіцця.

Сярод стратэгічных партнёраў - ЗША, Германія, Еўрапейская камісія і Японія.

📍 Геаграфія ініцыятывы сёння:

13 краін ЕС (Members):
Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Грэцыя, Венгрыя, Латвія, Літва, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія

Асацыяваныя краіны:
Украіна, Малдова, а таксама з 2025 года — Албанія і Чарнагорыя

Рэгіён «Трох мораў» — гэта:
– больш за 120 мільёнаў чалавек
– адзін з самых хуткарослых рынкаў Еўропы
– маштабныя інвестыцыі ў інфраструктуру, энергетыку, тэхналогіі і бяспеку
– узмацненне сувязяў Поўнач–Поўдзень і ўстойлівасці ЕС

Па выніках сустрэчы мы дамовіліся аб пачатку супрацоўніцтва і прапрацоўцы сумесных праектаў на 2026 год.

Гэта адкрывае канкрэтныя магчымасці для нашых мембераў і прадстаўнікоў незалежнага бізнесу з беларускімі каранямі:
– доступ да інвестараў і фондаў рэгіёна
– прамое ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі структурамі і рэгулятарамі
– выхад на новыя рынкі ЕС і суседніх краін
– разуменне, куды накіроўваюцца ключавыя інвестыцыі (AI, энергетыка, інфраструктура, бяспека)

Ужо на наступным тыдні мы робім першыя практычныя крокі.

Праўленне ABBA і нашы мемберы прымуць удзел у канферэнцыі Three Seas Business STEPS 2026 у Варшаве.

Да мерапрыемства яшчэ можна далучыцца.

Старонка мерапрыемства: https://3seasbc.com/archiwa/9770

Паралельна мы пачынаем падрыхтоўку сумесных буйных бізнес-івентаў ужо ў статусе партнёраў.

У бліжэйшы час мы будзем дзяліцца наступнымі крокамі,
сумеснымі ініцыятывамі і новымі фарматамі ўзаемадзеяння з TSBC.

Будуй капітал, стварай магчымасці і бізнес 🙌Запрашаем на сустрэчу для тых, хто думае пра будучыню - сваю, сваіх блізкіх ...
19/03/2026

Будуй капітал, стварай магчымасці і бізнес 🙌

Запрашаем на сустрэчу для тых, хто думае пра будучыню - сваю, сваіх блізкіх і свайго бізнесу.

Сёння пытанні фінансавай бяспекі, абароны капіталу і доўгатэрміновага планавання становяцца не проста актуальнымі - яны становяцца неабходнымі.

Мы пагаворым пра тое, як:

✅ Эфектыўна забяспечыць бяспеку бізнесу і сям’і на выпадак непрадбачаных сітуацый
✅ Пабудаваць сістэму доўгатэрміновай фінансавай бяспекі
✅ Абараняць капітал і перадаваць сродкі па-за спадчыннай масай
✅ Дыверсіфікаваць актывы
✅ Выкарыстоўваць міжнародныя фінансавыя і страхавыя рашэнні як частку асабістай стратэгіі бяспекі

Спікерка: Мажэна Межэеўска, дырэктарка Pru (Prudential International Assurance plc S.A. Oddział w Polsce), экспертка з больш чым 20-гадовым міжнародным досведам у фінансавым сектары.

Гэта будзе жывая размова пра канкрэтныя рашэнні, якія можна ўкараніць ужо сёння.

Гэтая сустрэча - пра свядомыя рашэнні і адказнасць за сваю будучыню.

Пра здольнасць не толькі зарабляць, але і сістэмна будаваць, абараняць і перадаваць капітал.

Мова выступлення спікера - PL.
Мовы нетворкінгу - PL, BY, UKR, RU.

📅 Дата: 10 красавіка 2026 г.
🕓 Час: 15:00 - 20:00
📍 Лакацыя: Гданьск, раён Galerii Bałtyckiej
👔 Дрэс-код: business

⚡️Колькасць месцаў абмежаваная.

Рэгістрацыя: https://q.surveypal.com/ABBA--workshop-5--Financial-Security-and-Resilient-Business-ew2JBY146OptUokF/0

Арганізавана ў межах праекта , што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Address

Hoża 86, Lok. 410, 00-682, Warszawa, Polska

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Association of Belarusian Business Abroad posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Organization

Send a message to Association of Belarusian Business Abroad:

  • Want your organization to be the top-listed Non Profit Organization?

Share