Białoruskie Towarzystwo Kulturalne "Chatka"

Białoruskie Towarzystwo Kulturalne "Chatka" БЕЛАРУСКАЕ КУЛЬТУРНАЕ ТАВАРЫСТВА "ХАТКА" Ў ГДАНЬСКУ

Легендарныя музычныя экстрэмісты з Горадні зноў у Гданьску!Запрашаем на канцэрт беларускай легенды фолк-панку ДЗЕЦЮКІ пр...
08/05/2026

Легендарныя музычныя экстрэмісты з Горадні зноў у Гданьску!

Запрашаем на канцэрт беларускай легенды фолк-панку ДЗЕЦЮКІ пры падтрымцы гданьскіх грузінаў з BUTAFORIA і беластоцкіх беларусаў KURWADZIKI

📌29 мая 2026
📌Пачатак: 18:30
📌Уваход: 60 zł (толькі гатоўка на месцы)
📌Месца: Пашча Льва (Kwietna 39, Gdańsk Oliwa)

Чакаем вас!
Будзе горача, будзе па-беларуску і па-грузінску! 

PL
Legendarni muzyczni ekstremiści z Grodna ponownie w Gdańsku!

Zapraszamy na koncert białoruskiej legendy folk punku DZIECIUKI - kultowa kapela znana z bardzo bezpośrednich, historyczno-patriotycznych tekstów po białorusku i z tego, że władze Łukaszenki uznały ich twórczość za „ekstremistyczną”.

Przy wsparciu gdańskich Gruzinów z BUTAFORIA oraz białostockich Białorusinów KURWADZIKI

Дарагія сябры!Беларускае культурнае таварыства "Хатка" шчыра віншуе вас з найвялікшым святам — Вялікднем!Няхай гэтае све...
05/04/2026

Дарагія сябры!
Беларускае культурнае таварыства "Хатка" шчыра віншуе вас з найвялікшым святам — Вялікднем!
Няхай гэтае светлае свята прынясе ў кожную хату надзею, супакой і веру ў лепшую будучыню. Зычым вам моцнага здароўя, шчасця і нязгаснай энергіі для захавання нашых традыцый. Няхай Хрыстос Уваскрэслы блаславіць вас і вашыя сем’і, а на вашым стале заўсёды будзе багата і ўтульна, як у сапраўднай беларускай хатцы.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!

Drodzy Przyjaciele!
Białoruskie Towarzystwo Kulturalne "Chatka" składa najserdeczniejsze życzenia z okazji największego święta — Wielkanocy!
Niech to świetliste święto przyniesie do każdego domu nadzieję, spokój i wiarę w lepszą przyszłość. Życzymy Wam dużo zdrowia, szczęścia oraz niewyczerpanej energii do pielęgnowania naszych tradycji. Niech Chrystus Zmartwychwstały błogosławi Wam i Waszym rodzinom, a na Waszym stole niech zawsze gości dostatek i ciepło, jak w prawdziwej białoruskiej chatce.

Chrystus Zmartwychwstał! Prawdziwie Zmartwychwstał!

26/03/2026
Zapraszamy! Запрашаем!
21/03/2026

Zapraszamy! Запрашаем!

Gdańsk po raz kolejny wyrazi solidarność z narodem białoruskim. W dniach 21 i 25 marca (sobota i środa) odbędą się wydarzenia upamiętniające Dzień Wolności – rocznicę proklamowania Białoruskiej Republiki Ludowej – łączące refleksję historyczną, kulturę i współczesny wymiar ...

Вольны хор запрашае на прэзентацыю альбома “Наша песьня” !📌 25.03 (серада)📌 19:30Вольны хор | канцэрт/ ЭЦС, зімовы сад (...
21/03/2026

Вольны хор запрашае на прэзентацыю альбома “Наша песьня” !

📌 25.03 (серада)
📌 19:30

Вольны хор | канцэрт
/ ЭЦС, зімовы сад (партэр)
/ уваход вольны

Прагучаць песьні, што суцяшалі і натхнялі дзядоў і бабуль, бацькоў, братоў і сяброў, іх шапталі нязломныя вязьні за кратамі, сьпявалі героі перад бітвай і зацягвалі выгнаньнікі на чужыне.

„Дык сьвяткуйма нашую надзею, сьпявайма нашыя вольныя песьні разам — і да перамогі!” — заклікаюць харысты. 

Вольны хор — адзін з сымбаляў беларускага пратэсту. Яго гісторыя бярэ свой пачатак з акцыяў, зладжаных музыкамі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў жніўні 2020 году.

Насуперак цяжкасьцям, рэпрэсіям і ціску, хор жыве і працягвае сьпяваць!

Шаноўныя сябры і сяброўкі! ❤️З вялікай удзячнасцю паведамляем: Крыж змагарам за вольную і незалежную Беларусь на Гарнізо...
18/03/2026

Шаноўныя сябры і сяброўкі! ❤️
З вялікай удзячнасцю паведамляем: Крыж змагарам за вольную і незалежную Беларусь на Гарнізонных могілках у Гданьску ўжо гатовы!

Дзякуем кожнаму, хто падтрымаў нашую ініцыятыву грашыма, словамі і малітвай. Дзякуючы вам мы змаглі завяршыць праект, які пачаўся яшчэ ў 2018 годзе.

Агульны кошт рэалізацыі гэтага праекту, улічваючы працу столяра, каменшчыкаў, кіраўніка будовы, а таксама будматэрыялаў, склаў амаль 52 000 злотых. Намаганнямі беларускай грамады з усёй Польшчы мы сабралі амаль 27 000 злотых ахвяраванняў на наш банкаўскі рахунак, праз партал zrzutka.pl і непасрэднымі ўплатамі ў касу таварыства. 20 000 злотых ахвяравала Гданскія Аўтобусы і Трамваі.

Дзякуем кожнаму за падтрымку. Мы рэалізавалі гэты праект разам!

І цяпер маем гонар запрасіць усіх на ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне Крыжа!

📌21.03.2026
📌14.00

Адкрыццё і асвячэнне Крыжа ў гонар змагароў за вольную і незалежную Беларусь.

📌Гарнізонныя могілкі ў Гданьску, вул. Ген. Дамброўскага 2. Уваход вольны.

PL��Szanowni Przyjaciele i Przyjaciółki! ❤️
Z wielką wdzięcznością informujemy: Krzyż ku czci bojowników o wolną i niepodległą Białoruś na Cmentarzu Garnizonowym w Gdańsku jest już gotowy!
Dziękujemy każdemu, kto wsparł naszą inicjatywę pieniędzmi, słowami i modlitwą. Dzięki Wam udało nam się zakończyć projekt, który rozpoczął się jeszcze w 2018 roku.

Całkowity koszt realizacji tego projektu, uwzględniając pracę stolarza, kamieniarzy, kierownika budowy oraz materiałów budowlanych, wyniósł prawie 52 000 złotych. Staraniami białoruskiej społeczności z całej Polski zebraliśmy prawie 27 000 złotych darowizn na nasze konto bankowe, przez portal zrzutka.pl oraz bezpośrednimi wpłatami do kasy towarzystwa. 20 000 złotych przekazał Gdańskie autobusy i tramwaje (GAiT).
Dziękujemy każdemu za wsparcie. Zrealizowaliśmy ten projekt razem!

I teraz mamy zaszczyt zaprosić wszystkich na uroczyste otwarcie i poświęcenie Krzyża:

📌21.03.2026
📌14:00

Odsłonięcie i poświęcenie Krzyża ku czci bojowników o wolną i niepodległą Białoruś.

📌Cmentarz Garnizonowy w Gdańsku, ul. Gen. Dąbrowskiego 2. Wstęp wolny.

16/03/2026

Solidarni z Białorusią – już za tydzień będziemy świętować Białoruski Dzień Wolności.

Dzień Wolności, po białorusku Dzień Woli, świętowany jest 25 marca na wspomnienie wydarzeń z 1918 roku, gdy w Mińsku proklamowano Białoruską Republikę Ludową. Do symboliki biało-czerwono-białej flagi BRL oraz herbu Pogoni odwołują się dziś setki tysięcy przeciwników autorytarnych rządów Aleksandra Łukaszenki, samozwańczego prezydenta Białorusi. Republika nie zdołała utrzymać kruchej państwowości, gdy szala wojny domowej zaczęła przechylać się na stronę bolszewików. Zajęła jednak znaczące miejsce w pamięci kulturowej Białorusinów.
Będzie wiele okazji do spotkań, rozmów, wzajemnego dania sobie wsparcia.

Zachęcamy do zapoznania się z programem wydarzeń: ecs.gda.pl/wydarzenia/solidarni-z-bialorusia-bialoruski-dzien-wolnosci/.

Fot. Grzegorz Mehring / Archiwum ECS

🤍❤️🤍Беларускі ДЗЕНЬ ВОЛІ ў Гданьску!🤍❤️🤍📌21.03.2026 і 25.03.2026📌🔺21.03.2026 (субота)🔺📌14.00Адкрыццё Крыжа ў гонар змага...
13/03/2026

🤍❤️🤍Беларускі ДЗЕНЬ ВОЛІ ў Гданьску!🤍❤️🤍

📌21.03.2026 і 25.03.2026📌

🔺21.03.2026 (субота)🔺

📌14.00
Адкрыццё Крыжа ў гонар змагароў за вольную і незалежную Беларусь. Гарнізонныя могілкі ў Гданьску, ul. Dąbrowskiego 2.

📌17.00
Паэтычна-музычны вечар прысвечаны беларускім нацыянальным героям. Аблацкі цэнтр адукацыі і культуры, ul. Elżbietańska 9/10. Уваход вольны.

🔺25.03.2026 (серада)🔺

📌16.00
Грамадская прастора для незалежных мастакоў, рамеснікаў, выдаўцоў і грамадскіх ініцыятыў. ECS, зімовы сад (першы паверх). Уваход вольны.

📌17.30
Урачыстае святкаванне Дня Волі — 108-я гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. ECS, зімовы сад (першы паверх).

📌18.00
Ці можна забараніць мінулае? | дыскусія вакол кнігі «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» аўтарства праф. д-ра габ. Дараты Міхалюк. ECS, бібліятэка (першы паверх). Уваход вольны.

📌19.30
Volny Chor. Канцэрт. ECS, зімовы сад (першы паверх). Уваход вольны.

08/03/2026

W dniu 3 marca 2026 zmarł
Władysław STRASZEWICZ - syn białoruskiego działacza i agronoma Bolesława Łapyra.
Urodził się w 1932 roku w Głębokiem (obecnie Białoruś) po repatriacji w 1946 r. z matką i siostrami zamieszkał na Pomorzu Zachodnim.
Ukończył Politechnikę Gdańską. Pracował w Stoczni Gdańskiej i w Centralnym Biurze Konstrukcji Okrętowych. Współtwórca Branżowego Ośrodka Wynalazczości, Patentów i Licencji Przemysłu Okrętowego.
Autor publikacji dot. wynalazczości, informacji i dokumentacji naukowej.

Zawsze pogodny, życzliwy, na spotkaniach chętnie dzielił się wspomnieniami z bogatego życia i śpiewał białoruskie piosenki ludowe i patriotyczne
Tak go zapamiętamy 🕯️
Rodzinie Zmarłego składamy wyrazy współczucia
Przyjaciele z Białoruskiego Towarzystwa Kulturalnego „Chatka”.

3 сакавіка 2026 г. адыйшоў у лепшы сьвет
Уладыслаў СТРАШЭВІЧ - сын беларускага дзеяча і агранома Баляслава Лапыра.
Нарадзіўся ў 1932 г. у Глыбокім (зараз у Беларусі),
пасьля рэпатрыяцыі ў 1946 г. з маці і сёстрамі жыў на Захаднім Памор’і. Закончыў Гданьскую палітэхніку, працаваў у Гданьскай суднаверфі і ў Цэнтральным бюро карабельных канструкцыяў
сузаснавальнік Галіновага асяродка вынаходстваў, патэнтаў і ліцэнзіяў карабельнай прамысловасьці.
Аўтар публікацыяў пра вынаходніцтва, навуковую інфармацыю і дакументацыю.

Заўсёды жыцьцярадасны, добразычлівы, на сустрэчах ахвотна дзяліўся сваімі ўспамінамі з багатага жыцьця і сьпяваў беларускія народныя і патрыятычныя песьні.
Так яго запамятаем 🕯️
Сям’і Памерлага перадаем словы спачуваньня
Сябры з Беларускага культурнага таварыства “Хатка”.

Па вашых шматлікіх просьбах ладзім яшчэ адну сустрэчу з вандроўнікам Сашам Гойшыкам!Тым разам у рамках Моўнага Клубу. Гэ...
26/11/2025

Па вашых шматлікіх просьбах ладзім яшчэ адну сустрэчу з вандроўнікам Сашам Гойшыкам!

Тым разам у рамках Моўнага Клубу.
Гэта будзе апошняя магчымасць сустрэцца з нашым героем у бліжэйшай будучыні, паколькі ўжо зусім хутка ён рушыць у чарговае доўгае падарожжа!

📌Калі: 30.11, 15.00
📌Дзе: Miszewskiego 17/307 (сядзіба Хаткі), Гданьск

Adres

Ulica 3 Maja 71
Sopot
81-850

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Białoruskie Towarzystwo Kulturalne "Chatka" umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij