Lichtar_by

Zadzwoń Kontakt: organizacja

Lichtar_by Dane kontaktowe, mapa i wskazówki, formularz kontaktowy, godziny otwarcia, usługi, oceny, zdjęcia, filmy i ogłoszenia od Lichtar_by, Organizacja młodzieżowa, Ulica Uniwersytetu Poznańskiego, 5, Poznan.

Сёння ў Варшаве Аляксей Грахоўскі разам з кіраўніцтвам стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, дырэктарам праг...
20/01/2026

Сёння ў Варшаве Аляксей Грахоўскі разам з кіраўніцтвам стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, дырэктарам праграмы Янам Маліцкім і былым Генеральным консулам Польшчы ў Гродне, каардынатарам праграмы Яраславам Ксёнжкам, сустрэліся з кіраўніцай Канферэнцыі рэктараў польскіх акадэмічных школ (KRASP) і Рэктаркай Універсітэта імя Адама Міцкевіча Багумілай Канеўскай.

☝️ Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні падтрымкі беларускіх рэпрэсаваных студэнтаў_ак, а таксама магчымасць поўнага вызвалення стыпендыстаў_ак праграмы ад аплаты за навучанне ва ўсіх дзяржаўных універсітэтах Польшчы.

❗ Важна адзначыць, што да зменаў у заканадаўстве ў 2018 годзе стыпендысты_кі праграмы трактаваліся як польскія студэнты_кі і былі аўтаматычна вызваленыя ад аплаты за навучанне. Пасля 2018 года і да сённяшняга дня кожны ўніверсітэт самастойна вырашае, ці вызваляць стыпендыстаў_ак ад аплаты.

🔥 Рэктарка падтрымала ініцыятыву і паабяцала прадставіць яе на форуме KRASP, а таксама перад Міністэрствам вышэйшай адукацыі Польшчы, і адвакатаваць прыняцце новых рэкамендацый для ўніверсітэтаў.

🫶 Мы застаёмся ў сталым кантакце з KRASP і бюро праграмы і будзем рабіць усё магчымае, каб стыпендысты_кі праграмы маглі бескаштоўна навучацца там, дзе захочуць!

Chcemy serdecznie podziękować Jej Magnificencji Rektor Bogumile Kaniewskiej, Panu Dyrektorowi Janowi Malickiemu oraz Panu Konsulowi Jarosławowi Książkowi za to spotkanie, a także za wsparcie dla białoruskich studentów!

Таксама вялікі дзякуй нашым сябрам з моладзевых арганізацый палітычных партый , маладым хрысціянскім дэмакратам, моладзі АГП, Разам і Руху за свабоду, а таксама за супрацу ў падрыхтоўцы і прасоўванні нашай сумеснай ініцыятывы!

Сачыце за навінамі!

Сёння Аляксей Грахоўскі разам з дырэктаркай Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысцінай Шыянок і пра...
19/01/2026

Сёння Аляксей Грахоўскі разам з дырэктаркай Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысцінай Шыянок і прадстаўніком Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Мікалаем Мельчанкам сустрэліся з прарэктаркай Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані Ёанай Вуйцік і прафесарам Анджэем Прыбам.

❗ Падчас сустрэчы мы абмеркавалі будучую прэзентацыю зборніка эсэ пераследаванай беларускай моладзі «Няскоранае пакаленне. Галасы маладых беларусаў і беларусак 2020» на пляцоўках універсітэта. Гэтая кніга з’яўляецца ўнікальным выказваннем маладога пакалення з Беларусі, а таксама мостам сувязі паміж беларускімі студэнтамі ў Чэхіі і Польшчы.

❗ Таксама мы ўзнялі тэму запуску нулявога года стыпендыяльнай праграмы Каліноўскага з вывучэннем польскай мовы непасрэдна ў Познані. На сённяшні дзень такая магчымасць даступная ў Варшаве, Лодзі і Любліне.

Dziękujemy Pani Rektor Joannie Wójcik, Panu Profesorowi Andrzejowi Prybie oraz władzom Uniwersytetu .poznan za otwartość i solidarność wobec białoruskich studentów w Poznaniu!

Таксама дзякуем нашым партнёрам і сябрам і Маладым хрысціянскім дэмакратам .0_0 за плённую супрацу дзеля лепшай будучыні! 🤍❤️🤍

Сачыце за навінамі!

Adres

Ulica Uniwersytetu Poznańskiego, 5
Poznan
61-614

Telefon

+48514030359

Strona internetowa

Powiadomienia

Bądź na bieżąco: wyślemy Ci e-mail, gdy Lichtar_by opublikuje nowości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu, a subskrypcję możesz anulować w dowolnym momencie.

Kontakt: Organizacja

Wyślij wiadomość do Lichtar_by:

Skróty

Udostępnij