10/08/2026
"Толькі крывавым потам мы, беларусы, зможам аднавіць свае папраныя правы што ўнутры Беларусі, што па-за яе межамі",
- такія высновы засталіся ў сузаснавальніка ініцыятывы "Росквіт" дабрачыннай арганізацыі "KUS" пасля афіцыйных і неафіцыйных сустрэч падчас #КНБ2026 у Варшаве 8-9 жніўня 2026 года.
Сама Канферэнцыя Новай Беларусі прайшла для яго надзіва ў лёгкім фармаце.
Праўда, трошкі трэслася рука, трымаўшая мікрафон падчас выступу ў якасьці спікера на панэлі па тэме беларускіх добраахвотнікаў і іх сямей. Ён меў 5 хвілін, каб каторы раз данесьці важнае па неабыякавай тэме са сцэны.
Важныя тэмы, узнятыя Аляксандрам Клачко падчас выступу ў якасьці спікера на панэлі 6 "Беларусы/кі - народ без дзяржавы. Сацыяльная дапамога. Мабільнасць. Легалізацыя":
1. Прамая сістэмная дапамога ветэранам і іх сем'ям адсутнічае. Адзіная крыніца падтрымкі прыярытэтнай мне групы "ветэраны і іх сем'і (у тым ліку сем'і загінуўшых)" у крызісных сітуацыях - хіба што данаты ад беларусаў і неабыякавых замежнікаў.
2. Нявырашаным застаецца пытаньне выплат ад Украіны сем'ям загінуўшых беларускіх добраахвотнікаў (а гэта амаль 100 сямей).
3. Важным крытэрыем для сістэматызаванай падтрымкі ветэранаў і іх сем'яў і ідэалагічным прыкладам будучым змагарам за свабоду і незалежнасьць сваіх дамоў з'яўляецца наданьне асобнага статусу добраахвотнікам неграмадзянам Украіны ў краінах іх сталага пражываньня. У першую чаргу размова пра Літву і Польшчу.
4. Пра "Кляшча" і "Тромблі", якія трапілі ў расейскі палон 26.06.2022 і іх лёс невядомы.
Дзякуй усім за шчырыя думкі і адкрытыя пазіцыі.
Падтрымаць беларускіх ветэранаў можна тут:
💰 Bysol:
https://bysol.org/be/initiatives/kus/
💰 Stripe (KUS):
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08
Беларусь будзе вольнай.