03/12/2025
Беларусь у цені “Русского мира” - запрашэнне на міжнародную канферэнцыю
Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе (IDSMBEE) сумесна з Фондам Конрада Адэнаўэра ў Беларусі (KAS Belarus) запрашае на міжнародную канферэнцыю «Беларусь у цені “Русского мира”: выклікі і адказ грамадзянскай супольнасці», якая адбудзецца 12 снежня 2025 года ў Варшаве.
Падчас канферэнцыі будуць разгледжаны наступствы гэтага ўплыву — ад прапаганды і культурнай асіміляцыі да рэпрэсій і ізаляцыі — і створана прастора для дыскусіі аб тым, як грамадзянская супольнасць і міжнародныя партнёры могуць супрацьстаяць гэтым пагрозам і абараніць беларускую ідэнтычнасць, сувэрэнітэт і дэмакратычныя памкненні.
Праграмма і форма рэгістрацыі - па спасылцы https://idsmbee.org/tpost/0rcssfpx81-belarus-u-tsen-russkogo-mira