Ambasciata popolare della Belarus in Italia

Ambasciata popolare della Belarus in Italia Rappresentiamo la Belarus libera e democratica

⚡️Адкрываць свет - файная справа! Дзелімся водгукам сям'і, у якой і мама, і тата перажылі турму ў Беларусі.”Вялікі белар...
15/10/2026

⚡️Адкрываць свет - файная справа! Дзелімся водгукам сям'і, у якой і мама, і тата перажылі турму ў Беларусі.

”Вялікі беларускі дзякуй за неверагодны адпачынак! Мы - сям'я былых палітычных зняволеных. Спачатку нашыя дзеці былі 3 гады без таты, а за месяц да яго вяртання дадому затрымалі маму. На 2 гады дзеці засталіся без яе. Пасля ўз'яднання сям'і мы марылі аб сумесным адпачынку, і наша мара здзейснілася! Італія, сонца, мора, неверагодныя краявіды… Гэта былі лепшыя 10 дзён за апошнія 5 гадоў. Калі шчаслівы ты, і тым жа шчасцем свецяцца вочы родных, якія побач, - гэта найлепшыя моманты. Зараз мы ведаем, як выглядае рай: гэта — любімая Італія. Яшчэ раз шчыры дзякуй за цудоўныя апартаменты каля мора, падтрымку ўвесь час адпачынку і за ўсё тое неабходнае дзеля нашых уражанняў!”

❤️Дзякуй Народным амбасадам Беларусі! Няхай такія водгукі натхняюць кожнага, хто спрычыніўся да адпачынку сем'яў!

⚖️Cittadini bielorussi in carcere a causa di sentenze arbitrarie: niente di insolito, vero? Ma l'insaziabile macchina re...
12/10/2026

⚖️Cittadini bielorussi in carcere a causa di sentenze arbitrarie: niente di insolito, vero? Ma l'insaziabile macchina repressiva ne vuole altri. Dietro le sbarre sono finiti cittadini di vari Paesi e oggi, secondo i dati dell'iniziativa DissidentBy, si tratta di cittadini di Lituania, Francia, Repubblica Ceca, Russia… I capi d'accusa contestati loro sono quelli tipici della Belarus contemporanea. Tra questi:
🔹 «Attività di intelligence» e «spionaggio»
🔹 «Partecipazione a formazioni estremiste» (per commenti online o donazioni)
🔹 «Oltraggio a pubblico ufficiale»

Si tratta di persone reali, arrivate in Belarus per far visita a parenti, per lavoro o semplicemente in transito. E, proprio come i bielorussi, si scontrano con l'assenza di un'adeguata assistenza legale, con l'isolamento informativo e con la crudeltà del sistema giudiziario.

Le forze dell'ordine in Belarus utilizzano attivamente l'istituto della cittadinanza come strumento di pressione politica e repressione contro i dissidenti. I bielorussi hanno l'obbligo di dichiarare il possesso di una cittadinanza straniera, di un permesso di soggiorno o della «Carta del Polacco». Chi non lo comunica volontariamente viene rintracciato alla frontiera o tramite banche dati, con il pretesto per fermi, perquisizioni, licenziamenti o controlli di «lealtà al regime».

La cittadinanza non può essere uno strumento di intimidazione né oggetto di manipolazione.

🪿У кастрычніку ў тасканскім Балканевізі праходзіць традыцыйнае свята Паліа дэль Папэра.Не, гэта не кулінарнае свята з вы...
10/10/2026

🪿У кастрычніку ў тасканскім Балканевізі праходзіць традыцыйнае свята Паліа дэль Папэра.

Не, гэта не кулінарнае свята з выкшталцонымі стравамі з качкі. Гэта… качыныя спаборніцтвы ў бегах! Калі не можаце сабе ўявіць, што качак могуць падзяліць на каманды, яны гергечуць і нясуцца 150 метраў да фінішу, - то наведайце традыцыйнае італьянскае шоу. Можна, дарэчы, зрабіць стаўку😄А пасля - пакаштаваць мясцовыя стравы - тальяліні з труфелямі або белымі грыбамі, палента з белымі грыбамі або труфелямі, стэйк з ялавічыны з труфелямі, асарці з мяса на грылі і іншае.

Ярмарка, гістарычны парад, шмат віна і смачнасцяў, добры настрой і дух Італіі - чым не нагода турысту наведаць фестываль?

🔔10.10.2026, 19:30 - афіцыйны старт вячэрняй праграмы, гастранамічныя стэнды і святочная вячэра ў гонар адкрыцця.

🔔11.10.2026, 12:30 - гастранамічны абед з далікатэсамі, 17:30 - качыны забег.

🔹Месца - Balconevisi, Comune di San Miniato. Уваход вольны!

Знаёмцеся з Італіяй, яна цудоўная!

❤️Гэтая публікацыя прысвечаная нашым сябрам, цудоўным беларусам і культурніцкім дзеячам.Беларускія творцы мастачка Вольг...
07/10/2026

❤️Гэтая публікацыя прысвечаная нашым сябрам, цудоўным беларусам і культурніцкім дзеячам.

Беларускія творцы мастачка Вольга Сіліванчык і акцёр Аляксандр Ждановіч (вядомы беларускім дзеткам Маляваныч) працуюць над сумесным праектам «Святло-Адчувальнасць».

Праект нарадзіўся на скрыжаванні жывапісу і тэатра, асабістай гісторыі, беларускай памяці і досведу жыцця ў розных краінах. У лістападзе ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве плануецца выстава жывапісу Вольгі, а таксама серыя тэатральна-мастацкіх лабараторый. Вольга і Аляксандр будуць праводзіць іх разам.

Для рэалізацыі праекта на платформе Gronka адкрылі збор . Падтрымаць праект і даведацца больш можна па гэтай спасылцы.

https://gronka.org/?caseId=recQ9x0qCXmGPNFgz

🤝Падтрымлівайма сваіх!

La Belarus è l'unico Paese in Europa che applica ancora la pena di morte. Questo tema viene denunciato e portato all'att...
06/10/2026

La Belarus è l'unico Paese in Europa che applica ancora la pena di morte. Questo tema viene denunciato e portato all'attenzione pubblica durante la Settimana contro la pena di morte, che si tiene dal 5 al 10 ottobre

Sign the petition

Belinda Gottardi, membro del Congresso dei poteri locali e regionali del Consiglio d'Europa e responsabile del dialogo c...
05/10/2026

Belinda Gottardi, membro del Congresso dei poteri locali e regionali del Consiglio d'Europa e responsabile del dialogo con le forze democratiche in Belarus ha visitato il Centro comunitario democratico bielorusso di Sesto Fiorentino e il centro di accoglienza per bielorussi di Montelupo Fiorentino.

L'incontro si è concentrato sull'organizzazione dell'assistenza ai bielorussi in Italia: dall'alloggio temporaneo e il supporto per l'ottenimento dei documenti fino all'accompagnamento nel percorso verso l'autonomia. Sono state discusse le difficoltà affrontate da coloro che sono stati costretti a lasciare la Belarus e sono state messe in luce le criticità quotidiane da affrontare.

Una parte importante della visita è stata l'incontro con gli ospiti del centro di accoglienza, che hanno condiviso le loro storie, i loro bisogni e le loro speranze.

Ringraziamo sentitamente Belinda Gottardi per questi incontri. È importante per tutti noi sapere che le nostre voci vengono ascoltate e che le difficoltà che affrontiamo vengono prese in considerazione.🤍❤️🤍

☀️ Цешымся вашым водгукам!.."Шчыры дзякуй «Talаka» за магчымасць адпачыць усёй сям'ёй на моры, для нас гэта неацэнна. А ...
29/09/2026

☀️ Цешымся вашым водгукам!..

"Шчыры дзякуй «Talаka» за магчымасць адпачыць усёй сям'ёй на моры, для нас гэта неацэнна. А для нашай дачкі з інваліднасцю гэта была магчымасць адпачыць ад пастаянных рэабілітацый і набрацца сіл. Асаблівы дзякуй Юліі, якая прыклала ўсе намаганні, каб нам было камфортна, зручна і прыемна."

🔥Дзякуй Народным амбасадам Беларусі! Ваша падтрымка пераўтварылася ў радасць кожнага члена гэтай і іншых сем'яў!

🌿Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Фларэнцыі прайшла неймаверна цёпла. І вось што скажам. Беларусы, яднайцеся па ўсім свеце...
27/09/2026

🌿Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Фларэнцыі прайшла неймаверна цёпла.

І вось што скажам. Беларусы, яднайцеся па ўсім свеце! Такія сустрэчы — гэта найперш інструмент стратэгічнага выжывання, захавання ідэнтычнасці і салідарнасці. Зладзіць прастору для сустрэчы — гэта яшчэ і тэрапія "для сваіх". Бо кожны з нас аднойчы адганяў ад сябе думкі пад назвай "Я - адзін".

Не, мы не адны. Мы раскіданыя па свеце, але мы ёсць. І трэба трымацца разам.

❤️Дзякуй Паўлу Севярынцу за візіт, натхненне і душэўную цеплыню — яе дакладна хопіць на многіх.

26/09/2026

🎹"Мэта ўсёй добрай музыкі — узрушыць душу". Гэта словы Клаўдыа Монтэвэрдзі.

Менавіта тое і адбылося. Мы дзячым усім, хто гэты вечар прысвяціў мастацтву. Імя Міхаіла Клеафаса Агінскага жыве і на радзіме, і далёка па-за межамі.

Мерапрыемства арганізавалі Народная амбасада Беларусі ў Італіі і Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці сумесна з Ганаровым консульствам Рэспублікі Польшча ў Фларэнцыі.

Indirizzo

Florence

Orario di apertura

Lunedì 09:00 - 17:00
Martedì 09:00 - 17:00
Mercoledì 09:00 - 17:00
Giovedì 09:00 - 17:00
Venerdì 09:00 - 17:00

Sito Web

Notifiche

Lascia la tua email e sarai tra i primi a sapere quando Ambasciata popolare della Belarus in Italia pubblica novità e promozioni. Il tuo indirizzo email non verrà utilizzato per nessun altro scopo e potrai annullare l'iscrizione in qualsiasi momento.

Condividi