Talaka - Associazione dei bielorussi in Italia

Sito Web Contatta l'organizzazione

Talaka - Associazione dei bielorussi in Italia Aiutiamo ai rifugiati e al popolo bielorusso. Combattiamo per la libertà! Link utili — qui!⬇️

https://taplink.cc/talaka
(1)

🪿У кастрычніку ў тасканскім Балканевізі праходзіць традыцыйнае свята Паліа дэль Папэра.Не, гэта не кулінарнае свята з вы...
09/10/2026

🪿У кастрычніку ў тасканскім Балканевізі праходзіць традыцыйнае свята Паліа дэль Папэра.

Не, гэта не кулінарнае свята з выкшталцонымі стравамі з качкі. Гэта… качыныя спаборніцтвы ў бегах! Калі не можаце сабе ўявіць, што качак могуць падзяліць на каманды, яны гергечуць і нясуцца 150 метраў да фінішу, - то наведайце традыцыйнае італьянскае шоу. Можна, дарэчы, зрабіць стаўку😄А пасля - пакаштаваць мясцовыя стравы - тальяліні з труфелямі або белымі грыбамі, палента з белымі грыбамі або труфелямі, стэйк з ялавічыны з труфелямі, асарці з мяса на грылі і іншае.

Ярмарка, гістарычны парад, шмат віна і смачнасцяў, добры настрой і дух Італіі - чым не нагода турысту наведаць фестываль?

🔔10.10.2026, 19:30 **-** афіцыйны старт вячэрняй праграмы, гастранамічныя стэнды і святочная вячэра ў гонар адкрыцця.
🔔11.10.2026, 12:30 - гастранамічны абед з далікатэсамі, 17:30 - качыны забег.

🔹Месца - Balconevisi, Comune di San Miniato. Уваход вольны!

Знаёмцеся з Італіяй, яна цудоўная!

❤️Дайте нырца ў дзяцінства разам з Маляванычам!..Прыходзьце на сустрэчу з Аляксандрам Ждановічам — акцёрам, тэлевядоўцам...
08/10/2026

❤️Дайте нырца ў дзяцінства разам з Маляванычам!..

Прыходзьце на сустрэчу з Аляксандрам Ждановічам — акцёрам, тэлевядоўцам і дзіцячым пісьменнікам.

У праграме:
🔸размовы: як стваралася легендарная «Калыханка»? Што такое беларуская батлейка?
🔸спектаклі «Салдат і чорт» і «Цар Ірад».
🔸лялькі, інтэрактывы для дзяцей і дарослых, файныя жарты.

Гэта выдатная магчымасць запусціць настальгію, пяшчоту і дзіцячыя ўспаміны ў сваё сэрца. І чакаем на вашых дзетак!..

📅 24 кастрычніка
🕡 18:30
📍 Рым, Polo Civico dell’Esquilino, Via Galileo Galilei 57
👧 7+
📲 Уваход вольны, але трэба папярэдняя рэгістрацыя: (+39) 327 211 7184 (WhatsApp)

🤝Арганізатары імпрэзы — асацыяцыя "Талака" і Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці з падтрымкай Народнай амбасады ў Італіі. Куратарка праекта ў Рыме — мастачка Вольга Сіліванчык.

07/10/2026

❤️Гэтая публікацыя прысвечаная нашым сябрам, цудоўным беларусам і культурніцкім дзеячам.

Беларускія творцы мастачка Вольга Сіліванчык і акцёр Аляксандр Ждановіч (вядомы беларускім дзеткам Маляваныч) працуюць над сумесным праектам «Святло-Адчувальнасць».

Праект нарадзіўся на скрыжаванні жывапісу і тэатра, асабістай гісторыі, беларускай памяці і досведу жыцця ў розных краінах. У лістападзе ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве плануецца выстава жывапісу Вольгі, а таксама серыя тэатральна-мастацкіх лабараторый. Вольга і Аляксандр будуць праводзіць іх разам.

Для рэалізацыі праекта на платформе Gronka адкрылі збор . Падтрымаць праект і даведацца больш можна па гэтай спасылцы.

https://gronka.org/?caseId=recQ9x0qCXmGPNFgz

🤝Падтрымлівайма сваіх!

⚡️Моўная хвілінка!_“Толькі вокны дырэктарскай кватэры смяяліся: ласкава калыхаліся прыгожыя гардзіны, гарэлі кветкі руж ...
02/10/2026

⚡️Моўная хвілінка!

_“Толькі вокны дырэктарскай кватэры смяяліся: ласкава калыхаліся прыгожыя гардзіны, гарэлі кветкі руж і герані на падаконніках”. І. Шамякін, з рамана “Крыніцы”_

Цікава, што ў беларускай мове **“герань”** называецца журавельнік, мушкатэля, бабнік або бабін прас (калі гаворка пра дзікарослы тып), пеларгонія (навуковая назва). Аднак!.. Калі захочаце зрабіць камплімент італьянскай гаспадыні і сказаць, што ў яе шыкоўная **герань - il geranio па-італьянску** - смела гэта рабіце, вас зразумеюць! 🌺

☀️ Цешымся вашым водгукам!.."Шчыры дзякуй «Talаka» за магчымасць адпачыць усёй сям'ёй на моры, для нас гэта неацэнна. А ...
29/09/2026

☀️ Цешымся вашым водгукам!..

"Шчыры дзякуй «Talаka» за магчымасць адпачыць усёй сям'ёй на моры, для нас гэта неацэнна. А для нашай дачкі з інваліднасцю гэта была магчымасць адпачыць ад пастаянных рэабілітацый і набрацца сіл. Асаблівы дзякуй Юліі, якая прыклала ўсе намаганні, каб нам было камфортна, зручна і прыемна."

🔥Дзякуй Народным амбасадам Беларусі! Ваша падтрымка пераўтварылася ў радасць кожнага члена гэтай і іншых сем'яў!

⚽ Выдатны настрой, кардыёнагрузка, размовы і порцыя вітаміна Д!Гэта ўсё пра наш традыцыйны турнір. Дзякуй удзельнікам — ...
28/09/2026

⚽ Выдатны настрой, кардыёнагрузка, размовы і порцыя вітаміна Д!

Гэта ўсё пра наш традыцыйны турнір. Дзякуй удзельнікам — малайцы, што дабраліся. Чакаем на пашыраны склад у наступным годзе!

І, вядома, дзякуем за падтрымку Народным амбасадам Беларусі. Вы спрычыніліся да файнага мерапрыемства, так і ведайце!☀️

27/09/2026

🌿Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Фларэнцыі прайшла неймаверна цёпла.

І вось што скажам. Беларусы, яднайцеся па ўсім свеце! Такія сустрэчы — гэта найперш інструмент стратэгічнага выжывання, захавання ідэнтычнасці і салідарнасці. Зладзіць прастору для сустрэчы — гэта яшчэ і тэрапія "для сваіх". Бо кожны з нас аднойчы адганяў ад сябе думкі пад назвай "Я - адзін".

Не, мы не адны. Мы раскіданыя па свеце, але мы ёсць. І трэба трымацца разам.

❤️Дзякуй Паўлу Севярынцу за візіт, натхненне і душэўную цеплыню — яе дакладна хопіць на многіх.

🤝
24/09/2026

🤝

‼️У Калегіі адвакатаў Фларэнцыі прайшла рабочая сустрэча, прысвечаная прававой сітуацыі ў Беларусі і юрыдычным праблемам, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Італіі.

У сустрэчы ўзялі ўдзел Уладзімір Лабковіч, праваабаронца «Вясны», былы палітычны зняволены, Леанід Марозаў, юрыст Офіса Святланы Ціханоўскай і Юлія Юхно.

Падчас сустрэчы абмеркавалі механізмы палітычнага пераследу і транснацыянальных рэпрэсій, а таксама іх юрыдычныя наступствы для беларусаў за мяжой.

Асобную ўвагу надалі практычным пытанням: міжнароднай абароне, праблемам з беларускімі дакументамі і прававым кейсам, з якімі беларусы звяртаюцца да італьянскіх адвакатаў.

Мэта сустрэчы — даць італьянскім юрыстам больш поўную карціну беларускага прававога кантэксту і абмеркаваць магчымасці далейшага прафесійнага супрацоўніцтва.

✔️Дзякуй усім, хто далучыўся да сустрэчы. Няхай з яе будзе плён!

23/09/2026

❤️Гэты час быў незабыўным для ўсіх.

Найперш — для тых, хто пабачыў Італію такой, якой яна ёсць: прыгажэннай, смачнай, сонечнай і... з водарам шыкоўнага мора.

Мы ж у скарбонку ўспамінаў кладзем шчаслівыя усмешкі дзетак, уражанні дарослых, і шчырыя словы падзякі ад сем'яў палітзняволеных і беларускіх добраахвотнікаў.

📌 Усім, хто спрычыніўся да праекта — шчыры дзякуй. А гэта:
🔸 Regione Toscana, Consiglio Regionale della Toscana, Tenuta di Alberese, Parco Regionale della Maremma, Misericordia Toscana, Misericordia di Pisa;
🔸тэрытарыяльныя структуры CISL у розных правінцыях Тасканы і ISCOS Toscana;
🔸Цэнтр беларускай салідарнасці, фонд "Краіна для жыцця" і Міжнародны гуманітарны фонд;
🔸валанцёры і каардынатары, якія зрабілі ўсё, каб адпачынак прайшоў выдатна.

🔥Viva l'Italia!! Жыве Беларусь!

23/09/2026

❤️Гэты час быў незабыўным для ўсіх.

Найперш — для тых, хто пабачыў Італію такой, якой яна ёсць: прыгажэннай, смачнай, сонечнай і... з водарам шыкоўнага мора.

Мы ж у скарбонку ўспамінаў кладзем шчаслівыя усмешкі дзетак, уражанні дарослых, і шчырыя словы падзякі ад сем’яў палітзняволеных і беларускіх добраахвотнікаў.

📌 Усім, хто спрычыніўся да праекта — шчыры дзякуй. А гэта:
🔸 Regione Toscana, Consiglio Regionale della Toscana, Tenuta di Alberese, Parco Regionale della Maremma, Misericordia Toscana, Misericordia di Pisa;
🔸тэрытарыяльныя структуры CISL у розных правінцыях Тасканы і ISCOS Toscana;
🔸Цэнтр беларускай салідарнасці, фонд «Краіна для жыцця» і Міжнародны гуманітарны фонд;
🔸валанцёры і каардынатары, якія зрабілі ўсё, каб адпачынак прайшоў выдатна.

🔥Viva l’Italia!! Жыве Беларусь!

Indirizzo

Florence

Notifiche

Lascia la tua email e sarai tra i primi a sapere quando Talaka - Associazione dei bielorussi in Italia pubblica novità e promozioni. Il tuo indirizzo email non verrà utilizzato per nessun altro scopo e potrai annullare l'iscrizione in qualsiasi momento.

Contatta L'organizzazione

Invia un messaggio a Talaka - Associazione dei bielorussi in Italia:

Scelte rapide

Condividi