05/07/2026
🎸 Максім Знак у Берліне: Вялікая творчая сустрэча!
Даўгачаканы (5+ гадоў) вечар. Юрыст, музыка, пісьменнік і айранмэн — Максім Знак — прыязджае ў Берлін, каб сустрэцца з беларусамі ў цёплай і шчырай атмасферы.
🗓 24/07/2026
Haus der Statistik
(Otto-Braun Straße 70-72)
Унутраны двор пад дахам
19:00 Увазод
19:30 Пачатак
📋 Што чакае вас у праграме?
Музыка, якая трымала на плаву: У тым ліку творы, напісаныя ў ШЫЗа - без гітары, алоўка і паперы - як “Ходзікі” і “Маякі”
Эксклюзіўныя чытанні: Максім упершыню зачытае ўрыўкі са сваёй новай, яшчэ не выдадзенай кнігі «Каланісты». Будзьце першымі, хто пачуе гэтыя радкі.
Шчырая размова: Традыцыйныя адказы на пытанні з залы. Магчымасць запытацца пра тое, што хвалюе, і пачуць думкі чалавека, які прайшоў праз суровыя выпрабаванні, але захаваў святло і аптымізм.
«Уваход вольны / Free donation»]